Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Мы – рэжысёры свайго лёсу...

У яе голас можна закахацца, слухаючы рынгтон ейнага далькажыка… Яна часам “думае нотамі” і рэжысіруе не толькі спектаклі тэатра “Жывое слова”, але і ўласны лёс… Пра жыццё рэальнае і тэатральнае – мая гутарка з бардам, акцёрам і рэжысёрам Алесяй Сівохінай.

2014.08.26 0

Беларуская мова – маё творчае паветра…

Яе прозвішча інтрыгуе… Яе песні зачароўваюць… Яе хараство – беларускае… Больш за ўсё на свеце яна цэніць дабрыню і гатова пры неабходнасці памяняць творчае шчасце на сямейнае… Яна – папулярны беларускі бард Таццяна Беланогая.

2014.08.20 0

уМОЎнасць невыМОЎнага

Спецыяльна для Таварыства беларускай мовы аўтарка цікавых артыкулаў Марына Весялуха напісала пра лучнасць беларускай мовы і санскрыту, пра ўнікальную кнігу Ігара Кулікова "Свамова" і пра новыя беларускія словы.

2014.08.18 0

Творчасць не церпіць фальшу…

Выкладаем гутарку Эдуарда Акуліна і Рыгора Сітніцы: 

"Ён – вядомы паэт, мастак і публіцыст, старшыня Беларускага Саюза мастакоў, акадэмік Беларускай акадэміі мастацтваў, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. Ягоныя карціны захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы і Грэцыі а таксама ў прыватных зборах Літвы, Германіі, Галандыі, Ізраіля і Велікабрытаніі… А перадусім – ён сапраўдны рыцар Беларушчыны, таму што з юначых гадоў бараніў беларускае слова, беларускую культуру, беларускую душу... Мой сённяшні суразмоўца – Рыгор Сітніца".

2014.08.17 0

Адметны пісьменнік Сяргей Балахонаў завітае ў ТБМ

Таварыства беларускай мовы запрашае на творчую сустрэчу з цікавым пісьменнікам Сяргеем Балахонавым. Імпрэза пройдзе ў офісе ТБМ у Менску ў панядзелак 18 жніўня а 18:00 па адрасе: вул. Румянцава, 13 (каля ст. м. "пл. Перамогі").

2014.08.15 0

Старшыня ТБМ Алег Трусаў адсвяткаваў 60-годдзе! Віншуем!

Нядаўна, 7 жніўня, старшыні ТБМ Алегу Трусаву споўнілася 60-год! Сама святочная імпрэза сярод сяброў і прыхільнікаў прайшла 8 жніўня ў галерэі "Ў". Выкладаем фота-рэпартаж Юліі Бажок і віншаванне актыўнага сябра ТБМ Людмілы Дзіцэвіч.

2014.08.11 0

Як просіцца з сэрца…

У  “лісці яе рук” жывуць дзівосныя птушка-рыбы. Яе паэтычныя шляхі – біблейскія рэкі. Вуснам яе цесна вясной… А размаўляць яна прывыкла “пчаліным голасам” на “кветкавай мове”. Цела яе – цеціва напятая, а душа – у парэзах здрады… Яна любіць і піць, і жыць на брудэршафт з лёсам… А марыць: “Дняпром шматрадковым разліцца” на старонках новай кнігі. Сённяшняя мая суразмоўца - маладая таленавітая паэтка Наста Кудасава.

2014.08.07 0

Беларускасць – гэта эратычна, модна і сваё…

Творчы лёс маёй суразмоўцы – яркі доказ таго, што паэтамі не становяцца, а нараджаюцца… Сваю першую кнігу вершаў яна выдала ў 11 гадоў… А блаславіў юную паэтку на шчаслівую паэтычную дарогу, напісаўшы прадмову да яе другой кнігі “Каб неба сагрэць…”, ніхто іншы, як сам Рыгор Барадулін. Але, калі творца таленавіты, ён таленавіты ва ўсім. Знаёмцеся – паэт, эсэіст, выкладчык, тэлевядоўца, кінасцэнарыст – Валерыя Кустава, або проста  Валярына.

 

2014.08.01 0