Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Полацкія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак па зборы сродкаў на рэстаўрацыю помніка "Ў"

Намаганні ТБМ паспрыялі таму, што Полацкія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак па зборы сродкаў на рэстаўрацыю помніка "Ў".

Заклікаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да карыснай грамадскай справы і ахвяраваць сродкі на рамонт помніка ў Полацку на рахунак: № 3132000200023, г. Полацк 216 ААТ АСБ Беларусбанк МФА 648 УНП 300058727 АКПА 3373894.

2016.04.05 0

Віншуем з Вялікаднем!

Таварыства беларускай мовы віншуе ўсіх, хто святкуе Вялікдзень у нядзелю 27 сакавіка! 

Няхай гэтае свята абуджае святло ў душах і надае сілаў! Шчыра віншуем!

2016.03.26 0

Нацыянальная навукова-практычная нарада “Сучасныя праблемы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ”

Таварыства беларускай мовы запрашае Вас узяць удзел у працы Нацыянальнай навукова-практычнай нарады "Сучасныя праблемы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ”, якая пройдзе 14 траўня 2016 года.

 

2016.03.10 0

Бясплатныя заняткі для школьнікаў па беларускай мове, археалогіі і гісторыі Беларусі

Бясплатныя заняткі па беларускай мове, археалогіі і гісторыі Беларусі з дэманстрацыяй відэаматэрыялаў для вучняў 7-х—9-х класаў з вядомымі навукоўцамі і педагогамі!

Арганізацыйны сход – 15 сакавіка (аўторак) у сядзібе ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” (г. Менск, вул. Румянцава, 13, ст. метро “Плошча Перамогі”). Пачатак – 16:30.

2016.03.10 0

ТБМ віншуе з 8 сакавіка

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе жанчын з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!

2016.03.06 0

Навіны аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта (абноўлена)

Падчас паседжання аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання 23 лістапада 2015 г. былі абмеркаваны канцэптуальныя падыходы, а таксама механізмы і варыянты стварэння ўніверсітэта ў сённяшняй сітуацыі.

27 лютага 2016 г. адбылося чарговае паседжанне Аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання.

 

2016.02.27 0