Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Надпіс па-беларуску на папяровых пакунках для хлеба-булачнай прадукцыі ў крамах "Алмі" паляпшае настрой

Палепшыць сабе настрой можна не толькі булачкамі, але і душэўным надпісам па-беларуску на папяровых пакунках у супермаркетах "Алмі". Ананімныя аўтары надпіса нагадваюць нам пра дзяцінства і абяцаюць, што "з прадукцыяй "З бабулінай печы" - кожны зноў зможа адчуць сябе любімым унукам". 

2016.11.22 0

Віншуем Эрнеста Ялугіна з 80-годдзем!

Віншуем сп. Эрнеста Ялугіна, які 19 лістапада будзе адзначаць свой юбілей, з 80-годдзем! Сп. Эрнест вядомы беларускі пісьменнік, журналіст, аўтар сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў, былы рэдактар газеты "Наша слова", актыўны сябар ТБМ. Шчыра віншуем сп. Эрнеста Ялугіна з днём нараджэння, зычым аптымізму, плёну на ніве беларушчыны, добрага здароўя. Сябра ТБМ Яўген Гучок напісаў зацемку з нагоды юбілея сп. Эрнеста.

2016.11.17 0

У Магілёве адбыўся круглы стол, прысвечаны адкрыццю музея Алеся Адамовіча

У Магілёве 5 лістапада адбыўся круглы стол, прысвечаны адкрыццю музея Алеся Адамовіча. У паседжанні ўдзельнічалі прадстаўнікі розных органаў улады, журналісты, сябры Магілёўскай абласной і гарадской арганізацый ТБМ, іншыя зацікаўленыя асобы. Па запрашэнні арганізатараў у паседжанні круглага стала брала ўдзел першы намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

2016.11.10 0

Дэпутат Алена Анісім выступіла з прывітальным словам на навуковай канферэнцыі ў Стоўбцах

У Стоўбцах 27 кастрыніка адбылася навукова-практычная канферэнцыя  “Стаўбцоўшчына – гісторыка-культурная спадчына Наднёманскага рэгіёна”, арганізаваная сумесна Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Аддзяленнем гуманітарных навук і мастацтваў, Стаўбцоўскім выканаўчым камітэтам. Было заяўлена звыш сарака дакладаў і паведамленняў. У канферэнцыі бралі ўдзел навукоўцы з НАН Беларусі, аспіранты, студэнты, прадстаўнікі турыстычнай сферы, архітэктары, краязнаўцы, а таксама вучні старэйшых класаў з розных школ Стаўбцоўшчыны. Канферэнцыя выклікала вялікую цікавасць у грамадскасці. Паводле яе вынікаў была прынята рэзалюцыя.
З прывітальным словам на канферэнцыі выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 Алена Анісім. Яна выказала некалькі прапаноў для выніковай рэзалюцыі. Прыводзім тэкст яе выступу.

2016.11.01 2

ТБМ звярнулася да ўладаў з прапановамі аб выкарыстанні беларускай мовы ў пашпарце турыста і інфармацыйных абвестках на дзяржаўнай мяжы Беларусі

Гарадзенскі сябар гарадской Рады ТБМ і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч напісаў ліст у аблвыканкам і атрымаў невясёлы адказ. У ліставанні гаворка ідзе пра мовы "пашпарта турыста" для замежных турыстаў, якія будуць выдаваць ў снежні 2016 г. "Пашпарты" будуць толькі на трох мовах - рускай, польскай, англійскай. Аблвыканкам не бачыць сэнсу рабіць яшчэ і беларускамоўную версію. Кіраўніцтва ТБМ далучылася да прапановы і даслала ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта.

Цалкам ліставанне чытайце далей.

 

2016.10.31 2

Святлана Тоўсцік: Як мы стваралі белмоўную групу ў дзіцячым садку

Гэта адбылося дзякуючы намаганням нашага актыўнага таты Віталія Абакановіча, які праявіў настойлівасць, упартасць, цвёрдасць і рашучасць у сваіх дзеяннях. І, вядома ж, дзякуючы ў першую чаргу падтрымцы грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) і яго старшыні Алега Трусава, які даваў слушныя парады і падказваў, як трэба рабіць. Але ўсё па парадку.

2016.10.21 0

Адбылася прэзентацыя новых кніг Алега Трусава, Валянціна Голубева і Паўла Церашковіча

Сёння, 14 кастрычніка а 18:00, у Галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя новых навучальных дапаможнікаў для беларускіх школьнікаў і ліцэістаў. Алег Трусаў - аўтар "Гісторыі сярэднявечнай Еўропы", Валянцін Голубеў ("Найноўшая гісторыя Беларусі"), Павел Церашковіч ("Геаграфія Польшчы") распавядалі пра працу над дапаможнікамі, пра свае навуковыя адкрыцці і бачанні. Кнігі падрыхтаваныя ў Навукова-творчай лабараторыі “Беларуская школа ХХІ стагоддзя” Таварыства беларускай школы. Вялі прэзентацыю Лявон Баршчэўскі і Уладзімір Колас.

2016.10.14 2

Прэзентацыя новых выданняў Алега Трусава, Валянціна Голубева і Паўла Церашковіча

У Галерэі “Ў” 14 кастрычніка а 18:00 адбудзецца прэзентацыя новых навучальных дапаможнікаў для беларускіх школ і ліцэяў па Гісторыі сярэднявечнай Еўропы (аўтар – Алег Трусаў), Найноўшай гісторыі Беларусі (аўтар – Валянцін Голубеў), і Геаграфіі Польшчы (аўтар – Павел Церашковіч). Кнігі падрыхтаваныя ў Навукова-творчай лабараторыі “Беларуская школа ХХІ стагоддзя” Таварыства беларускай школы. Запрашаюцца настаўнікі гісторыі і геаграфіі, а тасама – ўсе, хто цікавіцца гісторыяй і геаграфіяй.

2016.10.07 4

Прапановы ТБМ разгледжаныя: бюджэтныя сігнаванні на культуру на 2017 год павялічылі

Некалькі тыдняў таму ТБМ дасылала ліст Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай павялічыць гадавыя выдаткі на культуру ў 2017 годзе. Днямі мы атрымалі адказ на нашу прапанову.

2016.10.06 3