Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ даслала ўладам ліст з прапановай адрадзіць вясковыя літаратурна-мемарыяльныя музеі

ТБМ звярнулася лістом у Адміністрацыю Прэзідэнта, у якім паведаміла пра гаротны стан вясковых літаратурна-мемарыяльных музеяў і звярнула ўвагу на неабходнасць аднаўлення дадзеных музеяў. Цалкам ліст можна прачытаць далей.

2017.05.22 2

Акт вандалізму супраць ТБМ у Менску: невядомыя зламыснікі разбілі фірмовую шыльду каля офіса арганізацыі

На выходныя (22-23 красавіка) невядомыя зламыснікі разбілі фірмовую шыльду ТБМ каля ўвахода ў офіс. Гэта сведчыць пра тое, што актывізацыя дзейнасці ТБМ у справе пашырэння беларускай мовы ва ўсіх сферах нашага жыцця не да спадобы розным шавіністам і манкуртам.

Гэта не першая акцыя вандалаў, калі адбываліся розныя напады на нашу сядзібу. У найбліжэйшы час кіраўніцтва ТБМ адновіць пашкоджаную шыльду. У органы правапарадку мы вырашылі не звяртацца, бо наш папярэдні досвед сведчыць пра тое, што злачынцы не будуць адшуканыя і пакараныя.

2017.04.24 0

Звароты ТБМ да ўладаў адносна лёсу беларускіх кінастужак (абноўлена)

Таварыства беларускай мовы звярнулася да ўладаў з просьбай больш шырока распаўсюджваць беларускія дакументальныя фільмы, асабліва падчас навучання школьнікаў. Нядаўна прыйшоў адказ з Міністэрства культуры, з якім можна азнаёміцца далей.

2017.04.04 0

Міністр адукацыі адказаў на зварот ТБМ адносна беларускамоўнай версіі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

ТБМ даслала зварот у Міністэрсвта адукацыі, у якім цікавілася, ці будзе зроблены афіцыйны пераклад Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на беларускую мову. На зварот даў адказ Міністр адукацыі.

У адказе паведамляецца, што "Міністэрства адукацыі зацікаўлена ў наяўнасці ў навучальных установах Кодэкса аб адукацыі, выдадзенага на дзвюх дзяржаўных мовах". І хаця апошнія тры гады новая версія Кодэкса распрацоўваецца на рускай мове, Міністэрства "плануе падчас працы над законапраектам у Палаце прадстаўнікоў выйсці з прапановай аб ажыццяўленні афіцыйнага перакладу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на беларускую мову і яго апублікаванні на дзвюх дзяржаўных мовах".

Цалкам адказ чытайце далей.

2017.03.03 0

Конкурс беларускіх танцаў “МЯЦЕЛІЦА” запрашае далучыцца да народнай танцавальнай традыцыі

Конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў «МЯЦЕЛІЦА» адбудзецца 12 сакавіка 2017 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаханэса Рау (пр-т Газеты Праўда, 11).

Конкурс ладзіцца Школай традыцыйнага мастацтва супольна з Беларускім фондам культуры пры падтрымцы Грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

2017.03.02 0

Аб сітуацыі з наяўнасцю беларускамоўнай літаратуры ў кніжных крамах

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны”  (ТБМ) правялі аналіз наяўнасці літаратуры розных накірункаў на беларускай мове ў кніжных крамах гораду. З гэтай мэтай яны завіталі у тры буйнейшыя і найбольш папулярныя крамы, якія знаходзяцца ў цэнтры г. Баранавічы.

2017.03.01 1

Выйшла новая кніга Пётры Мурзёнка "Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу"

Нядаўна выйшла новая кніга Пётры Мурзёнка "Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу". Сам аўтар у прадмове апісвае выданне, як кароткую гісторыю 1000-гадовай краіны. Сп. Мурзёнак падае інфармацыю з выкарыстаннем мапаў і табліц і расказвае пра нашу ўнікальнасць і дасягненні. З выданнем можна азнаёміцца і ў офісе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13) па буднях з 15:00 да 19:00.

2017.02.28 0

БДУКіМ запрашае на напрамак "Культурная спадчына і турызм"

Напрамак "Культурная спадчына і турызм" патрабуе глыбокіх і разнастайных ведаў, таму студэнты вывучаюць гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю, гісторыю і тэорыю культуры, агульнае і рэгіянальнае краязнаўства,  дадаткова да класічных замежных моў - лацінскую і польскую, а таксама спецтэрміналогію на замежнай мове.
З трэцяга курса пачынаецца самае цеснае знаёмства з напрамкам спецыяльнасці. Студэнты вывучаюць такія дысцыпліны як інфармацыйная дзейнасць у турызме, менеджмент і маркетынг у турызме, тэорыя і практыка экскурсійнай работы, турыстычная анімацыя, тураперэйтынг, рэклама і інфраструктура турызма, нарматыўна-прававое забеспячэнне турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца падчас менеджэрскай, экскурсійнай і іншых відаў практыкі.

2017.02.27 0