Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У Магілёве адбыўся круглы стол, прысвечаны адкрыццю музея Алеся Адамовіча

2016.11.10 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар. На здымку Алесь Адамовіч.

У Магілёве 5 лістапада адбыўся круглы стол, прысвечаны адкрыццю музея Алеся Адамовіча. У паседжанні ўдзельнічалі прадстаўнікі розных органаў улады, журналісты, сябры Магілёўскай абласной і гарадской арганізацый ТБМ, іншыя зацікаўленыя асобы. Па запрашэнні арганізатараў у паседжанні круглага стала брала ўдзел першы намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Падчас свайго кароткага выступу яна агучыла прапанову кіраўніцтва арганізацыі: ад імя ўдзельнікаў круглага стала звярнуцца да Міністэрства культуры ўключыць у план дзейнасці адкрыццё музея Алеся Адамовіча на наступны 2017 год. Гэтая прапанова была падтрыманая ўсімі прысутнымі і стала адным з вынікаў паседжання.

Пасля заканчэння круглага стала Алена Анісім разам з сябрамі Магілёўскай гарадской арганізацыі на чале з Алегам Дзьячковым выправіліся да памятнага знака Цішку Гартнаму. Там яны ўсклалі кветкі на знак памяці ўсіх рэпрэсаваных пісьменнікаў і дзеячоў беларускага нацыянальнага руху.


← вярнуцца ў навіны