Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ падтрымлівае філатэлістаў Беларусі з іх прапановай аб выданні марачнага ліста з відарысамі гравюр Ф. Скарыны (абноўлена)

2016.05.03 0

  Гравюра з Бібліі Ф. Скарыны.

ТБМ падтрымала філатэлістаў Беларусі з іх прапановай аб выданні марачнага ліста з відарысамі гравюр Ф. Скарыны і даслала ў Мінсувязі адпаведны ліст. Азнаёміцца з прапановамі можна далей. Таксама прыйшоў адказ Мінсувязі, у якім паведамляецца, што прапанова аб выданні марачнага ліста ўнесена ў парадак дня пасяджэння мастацкага савета пры фарміраванні тэматычнага плана выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты на 2017 год. Пра прынятае рашэнне можна будзе азнаёміцца пасля 1 ліпеня 2016 г. на сайце РУП "Белпоша".

Рэспубліканскае Аб’яднанне "Белпошта"

Гродзенскага абласнога звязу філатэлістаў Беларусі прапанова

6 жніўня 1517 году Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр» з перакладзенай ім на беларускую мову Бібліі.

У сувязі з гэтым Беларуская  і міжнародная грамадскасць рыхтуецца адзначыць найвялікшую дату ў гісторыі Беларускай культуры 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

У Мінску створаная ініцыятыўная група па арганізацыі святкавання 500-годдзя Беларускай Бібліі ў 2017 годзе.

Створаны міжнародны грамадскі аргкамітэт па кананізацыі Францішка Скарыны.

Напярэдадні 500-годдзя выхаду Бібліі Францыска Скарыны Нацыянальны банк пачынае выпуск памятных манет серыі "Шлях Скарыны".

Зыходзячы з гэтага Беларускі Звяз  філатэлістаў лічыць, што гэта дата павінна быць годна адлюстравана ў Беларускай філатэліі і прапаноўвае уключыць у Тэматычны   план   выдання   знакаў   паштовай  аплаты Рэспублікі Беларусь на 2017 год марачны ліст з 40 відарысамі гравюр з Бібліі Францыска Скарыны. Такі ліст стаў бы ўпрыгожваннем любой філатэлістычнай калекцыі спрыяў бы пашырэнню ведаў аб Беларусі ў свеце і павелічэнню яе аўтарытэту.

Францыск Скарына на старабеларускай мове 23 ілюстраваныя кнігі Старога Запавету. У кнігах змешчана 51 гравюра. У прапанаваным  узоры такога ліста змешчана 40 відарысаў гравюр зыходзячы з таго, што некаторыя гравюры у Бібліі паўтараюцца ці не носяць біблейскага зместу.

Просім разгледзець нашу прапанову. Узор марачнага ліста і Спіс гравюр падаецца ў Дадатку.

Старшыня Гродзенскага абласнога звязу філатэлістаў Беларусі                                 Фрэдэрык Гушча

С.П. Папкову

Міністру сувязі і інфарматызацыі

 Рэспублікі Беларусь

пр. Незалежнасці, 10,

220050, г. Мінск

Аб выданні марачнага ліста

з відарысамі гравюр Францішка Скарыны

Шаноўны Сяргей Пятровіч!

ТБМ падтрымлівае прапанову Гродзенскай абласной арганізацыі філатэлістаў Беларусі аб выданні марачнага ліста з 40 відарысамі гравюр Францішка Скарыны ў 2017 годзе.

У жніўні наступнага года Беларусь будзе адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. У сувязі з гэтым Нацыянальны банк Беларусі пачынае выпуск памятных манет серыі "Шлях Скарыны".

Таму мы падтрымліваем прапанову гродзенскіх філатэлістаў аб уключэнні ў Тэматычны план выдання знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь на 2017 год марачнага ліста з 40 відарысамі найлепшых гравюр з Бібліі Францішка Скарыны. Такі ліст будзе ўпрыгожваннем любой філатэлістычнай калекцыі і несумненна будзе спрыяць пашырэнню ведаў пра нашую краіну.

З павагай,

старшыня ТБМ                                                                                                                     А.Трусаў

 

Спіс гравюр на марачным лісце:

1. Фрагмент з кнігі “Псалтырь”.

2 Гравюра з кнігі “Іоў” 10 верасня 1517 г. (ці па новаму стылю 1516).

3. Гравюра з кнігі “Прытчы Саламона”. Гравюра “Суд Саламона”.

4. Гравюра з кнігі “Ісус Сірахаў” “Дыспут”.

5. Фрагмент гравюры “Саламон і царыца Саўская” ці “Царыца Саўская з царом Саламонам” з кнігі “Еклісіаст”.

6. Гравюра з кнігі “Песня песням”.

7. “Хрыстос у Храме”. Гравюра на тытульным лісце “Канона Ісусу” з “Малой падарожнай кніжкі Ф. Скарыны”

8. Гравюра “Памазанне на Царства” ці “Памазанне Давіда” з 1-й кнігі “Царствы”.

9. Фрагмент з гравюры “Цар Давід іграе на гуслях” з 2-й кнігі “Царствы”.

10. Гравюра “Цар Саламон ставіць храм” ці “Будаўніцтва храма ў Іерусаліме” з 3-й кнігі “Царствы”.

11. Гравюра “Цар Вавілонскі Навухаданасар дабывае Ерусалім” ці “Аблога Іерусаліма” з 4-й кнігі “Царствы”.

12. Тытульны ліст “Юдзіф”.

13. Гравюра з кнігі “Ісус Навін” “Ісус Навін вядзе людзей Ізрілевых цераз Іардан” ці “Пераход цераз Іардан”. 14. Тытульны ліст “Бібліі” Ф. Скарыны з кнігі “Быцця”.

15. Партрэт Скарыны

16. Гравюра “Благаславенне” з кнігі “Прамудрасць Божая”.

17. Гравюра “Самсон і Леў” з кнігі “Суддзі”.

18. Гравюра “Дачка фараона знайшла Маісея ў вадзе” ці “Знаходжанне Маісея” з кнігі “Выхад”

19. Гравюра “Бог і Маісей” з кнігі “Левіт”.

20. Гравюра “Людзі Ізраіля з палкамі сваімі” ці “Ізраілевы палкі ля храма” з кнігі “Лічбы”.

21. Гравюра “Маісей навучае людзей Ізраілевых” з кнігі “Другі закон”.

22. Тытульны ліст з кнігі “Руф” гравюра “Руф падбірае каласы” ці “Руф у полі”.

23. Гравюра “Эсфір царыца і цар Ясвер” з кнігі “Эсфір”.

24. Тытульны ліст кнігі “Плач Ераміі” гравюра “Плач Ераміі”.

25. Фрагмент гравюры “Прарок Данііл з ільвамі”.

26. Фрагмент тытульнага ліста “Акафіста Ісусу”.

27. Гравюра “Благавешчанне” з тытульнага ліста “Акафіста Багародзіцы”.

28. Гравюра “Бог у раі” з кнігі “Быццё”.

29. “Генеалагічнае дрэва Ісуса”. Гравюра з “Псалтыра” 1517 г.

30. Гравюра “Аарон” з кнігі “Левіт”.

31. “Стварэнне света”. Гравюра з кнігі “Быццё”.

32. Гравюра “Тройца” з кнігі “Быццё”.

33. “Узор двух слупоў”. Гравюра з 3-й кнігі “Царствы”.

34. “Узор дзесяці падставак”. Гравюра з 3-й кнігі “Царствы”.

35. “Узор дому”. Гравюра з 3-й кнігі “Царствы”.

36. “Вобраз двух херувімаў”. Гравюра з 3-й кнігі “Царствы”.

37. “Узор мора” ці “Умывальніцы медзяное”. Гравюра з 3-й кнігі “Царствы”.

38. “Узор свяцільніка”. Гравюра з кнігі “Выхад”.

39. “Хрышчэнне ў Іардане”. Гравюра на тытульным лісце “Канона Іаану Прадцечы” з “Малой падарожнай кніжкі Ф. Скарыны”

40. “Узор храма”. Гравюра з кнігі “Царствы”.


← вярнуцца ў навіны