Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў дваццаць другі нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень"

Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Мілады Паўлавай, Вікторыі Смолкі, Кацярыны Массэ, Кацярыны Ваданосавай, Міколы Кандратава, Тамары Аўсяннікавай і Эдуарда Акуліна. Раздзел «Проза» складаюць апавяданні Уладзіміра Шыпілы, Сяргея Белаяра, Зміцера Дзядзенкі, Лявона Валасюка, Паўла Ляхновіча і Вінцэся Мудрова.     

Пытайце «Верасень» № 22 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

2020.06.14 0

Новая прадукцыя Белпошты

Нядаўна Белпошта выдала адметны канверт, прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі ў 2020 годзе — Лідзе. На канверце: помнік Гедыміну, Лідскі замак, касцёл Узвышэння Святога Крыжа і царква ў гонар Усіх Святых. Канверт распрацаваны адразу з маркай, на якой выяўлены ўязны знак у Ліду. Вельмі раім набыць гэты канверт сабе ў калекцыю і для ліставання.

2020.03.16 0

ТБМ віншуе са святам вясны!

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе Вас з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!

Спрадвеку жанчыны – маці, гаспадыні лічыліся захавальніцамі сямейных традыцый. Нездарма  беларусы сваю родную мову называюць матчынай, матулінай. Няхай гэтая традыцыя ніколі не перапыняецца! Няхай і надалей нашы матулі і бабулі праз песні і калыханкі перадаюць немаўлятам найвялікшы наш скарб – беларускую мову.

Здароўя Вам усім, аптымізму і непахіснай веры ў тое, што наша роднае слова прывядзе беларускі народ да годнага жыцця.

Хай з Вашых вуснаў і вуснаў Вашых блізкіх мілагучнае звонкае беларускае слова разальецца магутнай паводкай па ўсёй нашай краіне.

 

2020.03.02 0

Навінкі беларускай пошты

Белпошта выпусціла адметную марку да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка і правяла спецгашэнне маркі на адпаведным канверце Першага дня.

Таксама цікавы канверт выйшаў да 100-годдзя мастацкага аб'яднання "Уновис", у склад якога ўваходзілі Казімір Малевіч, Мікалай Суецін і многія іншыя вядомыя мастакі.

Памятае беларуская пошта і пра жанчын. Да 8 сакавіка выпушчана нямала прыгожых паштовак, аформленых па-беларуску. Віншуйце жанчын на роднай мове!

2020.02.23 0

Заява Сакратарыята ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае дзень Роднай мовы. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама прыхільнікаў Беларушчыны за мяжой з просьбай  выказаць у гэты дзень сваю падтрымку жывому беларускаму слову.

2020.02.22 0

Беларуская мова ў каталіцкім касцёле

Алег Трусаў, Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы, напісаў водгук на кнігу беларускага рыма-каталіцкага святара, рэлігійнага дзеяча, тэолага, перакладчыка і публіцыста Уладзіслава Завальнюка "Да Бога - на роднай мове". Падаём тэкст водгуку.

 

2020.01.14 0

ТБМ віншуе ўсіх з Калядамі, Новым годам і з Раством!

Таварыства беларускай мовы шчыра віншуе ўсіх з цудоўнымі зімовымі святамі і выказвае падзяку за віншаванні, ахвяраванні і падтрымку. З узаемапавагай, аптымізмам, надзейнымі сябрамі, роднай мовай і святлом у душы стварайма лепшую Беларусь! Віншуем з Новым 2020-м годам!

2019.12.30 0

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ўдзячны за ахвяраванні

Дарагія сябры!

Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча віншуе ўсіх з Калядамі і Новым 2020-м годам і выказвае шчырую падзяку сп. Генадзю Лойку з Менска, сп. Леаніду Ралько з Баранавічаў, сп. Міколу Савулічу з м. Падсвілле, спн. Патрыётцы Беларусі з замежжа, сп. Паўловіч, спн. В.А. Крачкоўскай, сп. Паўлу Кізіку, якія ў снежні даслалі нам свае ахвяраванні. Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.

Ахвяраваць на працу ўніверсітэта можна пералічыўшы сродкі на наступныя рахункі:
ААТ «Белінвестбанк» BLBBBY2X (BIC) на Універсітэт імя Ніла Гілевіча УНП: 193050167. Асноўны рахунак: BY49BLBB30150193050167001001. Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: BY56BLBB31350193050167001001.

Таксама падтрымаць універсітэт можна праз сістэмы АРІП (Разлік), інструкцыя ёсць па гэтай спасылцы tbm-mova.by/news_2214.html. Любыя пытанні задавайце праз пошту nhuniversitet@gmail.com.

Вашыя грошы, у першую чаргу, пойдуць на аплату арэнды офіса ўніверсітэта і закупку падручнікаў для будучых студэнтаў.

З павагай і ўдзячнасцю,
в.а. рэктара Алег Трусаў

2019.12.28 0

З 2020 года павялічыцца памер унёскаў для сяброў ТБМ (абноўлена)

На апошняй Радзе ТБМ былі зацверджаныя наступныя памеры ўнёскаў з 1 студзеня 2020 г.: для працуючых 20 рублёў за год, для пенсіянераў і беспрацоўных - 10 рублёў, для студэнтаў - 7 рублёў. Для замежных сяброў - 15 даляраў і 15 еўра, для грамадзян РФ - 1000 расійскіх рублёў.

Наступная Рада прызначаная на 26 студзеня 2010 г.

2019.12.28 1