Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Грамадскага аб’яднання
«Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»
Мінск 2007
1.1. Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (далей па тэксту статута – ТБМ) дабраахвотная масавая грамадская арганізацыя, у якой аб’ядналіся грамадзяне з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы ў Беларусі і праз яе – усёй беларускай нацыянальнай культуры. ТБМ дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, іншымі палажэннямі дзеючага заканадаўства і дадзеным Статутам.
1.2. ТБМ мае статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз свае арганізацыйныя структуры.
1.3. ТБМ арганізуе сваю работу на прынцыпах дэмакратызму, плюралізму, самакіравання, галоснасці, падтрымлівае і развівае творчую актыўнасць і ініцыятыву яго сябраў і дзейнічае супольна з дзяржаўнымі, навуковымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.
1.4. ТБМ з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны бухгалтарскі баланс, пячатку, штампы вызначанага ўзору з адлюстраваннем эмблемы, зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку, разліковыя рахункі ў банкаўскіх установах (у тым ліку валютныя); ад свайго імя выступае ва ўзаемаадносінах з юрыдычнімі і фізічнымі асобамі. Арганізацыйныя структуры ТБМ могуць быць надзелены правамі юрыдычнай асобы.
1.5. ТБМ можа мець ва ўласнасці рухомую і нерухомую маёмасць дзеля ажыццяўлення статутных мэтаў і задач, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
1.6. ТБМ можа мець сваю сімволіку і іншую атрыбутыку, якая зацвярджаецца Радай і рэгіструецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
1.7. ТБМ можа ажыццяўляць у ўстаноўленым парадку прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў тым выпадку, калі яна неабходна для ўстаўных мэтаў, дзеля якіх яно створана, адпавядае гэтым мэтам і адпавядае прадмету дзейнасці ТБМ. Такая дзейнасць можа ажыццяўляцца ТБМ толькі шляхам утварэння камерцыйных арганізацый і (ці) удзелам у іх.
1.8. ТБМ можа ўступаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, удзельнічаць у стварэнні міжнародных саюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні і рабіць іншыя захады, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і яе міжнародным абавязацельствам.
1.9. Поўная назва арганізацыі – Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Скарочаная назва – ТБМ.
1.10. Справаводства ў ТБМ вядзецца ў парадку, які вызначаны заканадаўствам. Адпаведная дакументацыя ў абавязковым парадку здаецца ў Дзяржаўны архіў.
1.11. Юрыдычны адрас ТБМ: 220034, г. Мінск, Румянцава, 13.
2.1. Прадметам дзейнасці ТБМ з’яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць.
2.2. Асноўныя мэты дзейнасці ТБМ – аднаўленне ў грамадстве стаўлення да роднай мовы як да нацыянальнай святыні, пашырэнне яе ўжытку ва ўсіх сферах жыцця Рэспублікі Беларусь, усебаковае развіццё і захаванне яе чысціні і самабытнасці, садзейнічанне забеспячэнню ёй рэальнага статуса дзяржаўнай мовы.
2.3. Галоўная задача ТБМ – адраджэнне беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскім і духоўным жыцці народа, а таксама:
2.4. Для ажыццяўлення статутных мэтаў і задач ТБМ выкарыстоўвае наступныя метады:
3.1.Вышэйшым кіраўнічым органам ТБМ з’яўляецца з’езд, які склікаецца адзін раз на тры гады.
З’езд прымае Статут і іншыя дакументы, уносіць у Статут змены і дапаўненні, абірае старшыню ТБМ, першага намесніка і намеснікаў старшыні, Раду, Рэвізійную камісію і яе кіраўніка, заслухоўвае і зацвярджае справаздачу Рады і Рэвізійнай камісіі, зацвярджае рэдактара выдання, вырашае іншыя пытанні, прымае рашэнне аб рэарганізацыі, ліквідацыі ТБМ.
Нечарговы з’езд склікаецца Радай ці з патрабавання не менш чым адной трэці раённых (гарадскіх) арганізацый ТБМ, або Рэвізійнай камісіяй.
Час і месца з’езда, норму прадстаўніцтва, парадак абрання дэлегатаў вызначае Рада ТБМ.
Рашэнні з’езда правамоцныя пры наяўнасці больш за 1/2 дэлегатаў. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных. Парадак, форма і ўмовы галасавання вызначаюцца з’ездам.
3.2.Кіруючым органам ТБМ паміж з’ездамі з’яўляецца Рада.
Рада збіраецца не радзей як два разы на год. Рада вырашае статутныя задачы ТБМ, абірае сакратарыят, стварае іншыя рабочыя органы і камісіі, пры неабходнасці ўносіць змены і дапаўненні ў Статут, прымае рашэнні аб набыцці, распараджэнні і адчужэнні маёмасці, зацвярджае ўзоры пячаткі, сімволікі і іншай атрыбутыкі; зацвярджае рашэнні аб колькасці і тэрмінах платы ўзносаў; ажыццяўляе прыём у сябры ТБМ; вырашае іншыя пытанні дзейнасці ТБМ.
Паседжанні Рады лічацца правамоцнымі пры наяўнасці больш за палову яе сяброў.
Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.
3.3.Сакратарыят – выканаўчы орган, які працуе стала, выконвае пастановы і даручэнні з’езда і Рады, ажыццяўляе прыём новых сябраў, кіруе справамі ТБМ на падставе Статута ў межах правоў, нададзеных Радай.
Сакратарыят збіраецца не радзей, як раз на месяц. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных членаў сакратарыята пры ўмове ўдзелу не менш за палову яго складу.
Сакратарыят:
Сакратарыят ТБМ мае права прымаць рашэнні аб набыцці маёмасці і распараджацца ёю.
3.4. Рада і сакратарыят ТБМ выконваюць свае абавязкі на грамадскіх асновах.
3.5. ТБМ можа мець сваіх штатных супрацоўнікаў для выканання штодзённай арганізацыйнай працы.
3.6. Старшыня ТБМ валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:
У адсутнасць старшыні ТБМ яго абавязкі выконвае першы намеснік.
3.7. Аснова ТБМ – першасныя суполкі і раённыя (гарадскія), абласныя арганізацыі. Суполкі ствараюцца па тэрытарыяльных і вытворчых прынцыпах, пры наяўнасці не менш чым трох сяброў ТБМ.
Суполка ТБМ ствараецца на агульным сходзе сяброў ТБМ. Рашэнне аб стварэнні суполкі дасылаецца ў сакратарыят для пастаноўкі на ўлік. Сябры суполкі збіраюцца на свае сходы не радзей як раз на тры месяцы. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных сяброў суполкі пры ўмове прысутнасці не менш за палову складу сяброў суполкі. На арганізацыйным сходзе суполкі адкрытым галасаваннем абіраецца старшыня суполкі, скарбнік і рэвізор. Пры наяўнасці болей за 10 сяброў у складзе суполкі дадаткова абіраецца намеснік старшыні.
Старшыня суполкі: арганізовывае працу суполкі ў адпаведнасці са статутам ТБМ; займаецца пытаннямі пастаноўкі на ўлік (альбо зняцця з уліку) суполкі; штогод робіць справаздачу аб дзейнасці суполкі ў сакратарыят ТБМ і інш.
Скарбнік суполкі: збірае штогадовыя ўзносы сяброў ТБМ, а таксама дабраахвотныя ахвяраванні.
Рэвізор суполкі: кантралюе выкананне Статута ТБМ сябрамі суполкі, а таксама фінансава-гаспадарчую дзейнасць суполкі.
3.8. Суполкі могуць аб’ядноўвацца ў раённыя (гарадскія) арганізацыі.
3.9. Раённыя (гарадскія) арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш, чым дзвюх суполак або 10 сяброў ТБМ. У гарадах з раённым дзяленнем гарадскія арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш чым дзвюх раённых арганізацый або 50 сяброў ТБМ.
3.10. Абласныя арганізацыі ТБМ ствараюцца пры наяўнасці не менш чым трох раённых (гарадскіх) арганізацый.
3.11. Вышэйшым органам раённых (гарадскіх), абласных арганізацый з’яўляецца канферэнцыя. Канферэнцыя праводзіцца не радзей за 1 раз на 2 гады па рашэнні кіраўнічых органаў ці Рэвізійнай камісіі. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.
Рашэнні аб скліканні устаноўчых канферэнцый абласных арганізацый ТБМ прымае сакратарыят ТБМ. Рашэнні аб скліканні ўстаноўчых канферэнцый раённых (гарадскіх) арганізацый ТБМ прымае сакратарыят ТБМ альбо адпаведная Рада абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі ТБМ.
Канферэнцыя: абірае адкрытым або таемным галасаваннем адпаведную Раду і Рэвізійную камісію, а таксама іх кіраўнікоў і намеснікаў.
Рада (раённай, гарадской, абласной) арганізацый ТБМ арганізовывае працу раённай, гарадской, абласной арганізацый ТБМ ў адпаведнасці са статутам ТБМ; займаецца пытаннямі пастаноўкі на ўлік (альбо зняцця з уліку) раённай, гарадской, абласной, арганізацый ТБМ; штогод робіць справаздачу аб сваёй дзейнасці ў сакратарыят ТБМ і інш.
Рэвізійная камісія (раённай, гарадской, абласной) арганізацый ТБМ: кантралюе выкананне Статута ТБМ сябрамі дадзенай арганізацыі, а таксама фінансава-гаспадарчую дзейнасць дадзенай арганізацыі.
3.12. Мясцовыя арганізацыі ТБМ (абласныя, раённыя, гарадскія і суполкі) маюць тыя ж мэты і задачы, дзейнічаюць у адпаведнасці з гэтым Статутам.
3.13. Азначаныя арганізацыі рэгіструюцца і каардынуюць сваю дзейнасць праз рэспубліканскія кіраўнічыя органы ТБМ. Улік сяброў ТБМ ажыццяўляецца мясцовымі суполкамі, якія падаюць адпаведную інфармацыю у сакратарыят ТБМ.
3.14. Рэвізійная камісія:
Рэвізійная камісія ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці са Статутам.
Паседжанне Рэвізійнай Камісіі праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей чым 1 раз у паўгода.
Паседжанні правамоцныя пры наяўнасці больш за палову сябраў Рэвізійнай камісіі.
Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.
Работай Рэвізійнай камісіі кіруе старшыня. Сябры Рэвізійнай камісіі не могуць абірацца ў іншыя выбарныя органы, а таксама займаць пасады кіраўнікоў і адказных спецыялістаў у структурных падраздзяленнях.
Сябры Рэвізійнай камісіі могуць удзельнічаць у паседжаннях усіх выбарных органаў з правамі дарадчага голасу.
3.15. Тэрміны паўнамоцтваў дзейнасці суполак і іншых мясцовых выбарных органаў – два гады.
3.16. Паседжанні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколамі.
3.17. Рашэнні выбарных органаў ТБМ і арганізацыйных структур могуць быць абскарджаны на З’ездзе, рашэнне якога з’яўляецца канчатковым.
4.1. Сябрам ТБМ можа быць кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, старэйшы за 16 гадоў, а таксама іншыя грамадзяне і асобы без грамадзянства, хто прызнае мэты і задачы ТБМ, спрыяе іх ажыццяўленню.
4.2. Вучні агульнаадукацыйных школ, маладзейшыя за 16 гадоў, навучэнцы ПТВ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў могуць аб’ядноўвацца ў юнацкія секцыі ТБМ.
4.3. Прыём сяброў у склад ТБМ ажыццяўляецца першаснымі суполкамі, а пры іх адсутнасці – раённай (гарадской) Радай, Радай ТБМ або сакратарыятам на падставе пісьмовай або вуснай заявы.
4.4. Сябры ТБМ маюць права мець асабовыя пасведчанні і нагрудныя значкі. Узоры пасведчання і нагрудных значкоў зацвярджае Рада ТБМ.
4.5. Сябры ТБМ маюць права абіраць, быць абранымі ва ўсе органы ТБМ, карыстацца яго маральнай і матэрыяльнай падтрымкай у межах магчымасцяў ТБМ.
4.6. Сябры ТБМ абавязаны:
4.7. Прыпыненне сяброўства ў ТБМ наступнае:
а) па ўласным жаданні;
б) па рашэнні суполкі або адпаведных кіраўнічых органаў ТБМ у сувязі з парушэннем Статута, а таксама ў сувязі з учынкамі, якія шкодзяць аўтарытэту ТБМ.
5.1. ТБМ мае свае сродкі, які фарміруюцца:
5.2. Суполкі, рэгіянальныя арганізацыі штоквартальна або (са згоды сакратарыята) з іншай перыядычнасцю робяць адлічэнні на цэнтральны рахунак ТБМ ад сваіх фінансавых даходаў у памеры не менш як 25%.
5.3.Сродкі ТБМ ідуць на прапагандысцкую, арганізацыйную, гаспадарчую і іншую статутную дзейнасць на карысць нацыянальнай мовы і культуры.
5.4. Памеры ўзносаў сяброў ТБМ вызначаюцца рашэннем Рады ТБМ.
6.1. Спыненне дзейнасці ТБМ ажыццяўляецца шляхам рэарганізацыі ці ліквідацыі па рашэнні 2/3 дэлегатаў з’езда або Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.
6.2.Рэарганізацыя ТБМ адбываецца згодна з рашэннем з’езда, маёмасць і грашовыя сродкі пры гэтым пераходзяць да правапераемніка.
6.3.Ліквідацыя ТБМ ажыццяўляецца згодна з пастановай з’езда або на падставе рашэння Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якое ўступіла ў законную сілу.
6.4.Ліквідацыя ТБМ праводзіцца ліквідацыйнай камісіяй, створанай па рашэнню з’езда або суда. Маёмасць і грашовыя сродкі ТБМ пасля пагашэння абавязковых плацяжоў і крэдыторскай запазычанасці накіроўваюцца на ажыццяўленне мэтаў, прадугледжаных Статутам.
6.5. Ліквідацыя ТБМ цягне за сабой ліквідацыю яго арганізацыйных структураў.