Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
У суботу 10 кастрычніка Кастусю Тарасаву, вядомаму беларускаму пісьменніку, гісторыку і журналісту, актыўнаму сябру ТБМ, споўнілася б 75 год. Старшыня ТБМ Алег Трусаў і намеснік старшыні Алена Анісім дзеляцца ўспамінамі пра сп. Тарасава.
2015.10.06 0
Ужо падрыхтаваныя банеры з выявай рэканструяванай ратушы, якія размешчаны ў цэнтры Ліды. Гэта першы крок кампаніі-закліку "Адбудуем Лідскую ратушу!"
2015.10.02 0
Адна з самых паспяховых нашых спартовак аналізуе праблемы ўзаемаадносінаў паміж сучаснымі мужчынамі і жанчынамі, апавядае, ці перамог фемінізм у Еўропе і як змянілася яе жыццё пасля медаля чэмпіянату свету.
2015.10.01 0
Нацыянальнаму ўніверсітэту з беларускай мовай навучання – быць!
Так можна коратка падсумаваць вынікі сесіі Усебеларускага кангрэса за незалежнасць, якая адбылася 26 верасня на офісе Таварыства беларускай мовы.
У абмеркаванні прынялі ўдзел вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы: М. Грыб, А. Мілінкевіч, А. Казулін, В. Рымашэўскі, І. Дубянецкая, А. Трусаў, У. Колас, М. Пастухоў, А. Марачкін, а таксама сябры Рады кангрэса.
2015.09.29 0
На мінулым паседжанні Сакратарыята ТБМ, 23 верасня, абмяркоўвалася публікацыя ў газеце "Народная Воля", у якой сп. Мікола Ярмашэвіч з г. Брэста выказаў прапанову аб стварэнні ў Беларусі помніка ў гонар беларускай мовы.
2015.09.26 0
На прапанову ўшанаваць памяць Канстанціна Тарасава ўлады адказваюць, што будуць разглядаць зварот у адпаведных установах.
2015.09.23 0
Каманда журналістаў украінскага партала пра Ўсходнюю Еўропу “Порт Эўропа” стварыла электронную петыцыю да прэзідэнта Украіны адносна выкарыстання беларускай мовы ва ўкраінска-беларускіх адносінах на дзяржаўным узроўні.
2015.09.22 0
Нацыянальная бізнес-платформа Беларусі 2015 цяпер ёсць і на беларускай мове.
2015.09.21 0
Увага! «Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў далучыцца да адукацыйнай праграмы "Акадэмія студэнцкага лідэрства", якія неабыякавыя да студэнцкіх праблемаў і хацелі б іх вырашаць.
2015.09.17 0
Адышоў у лепшы свет 12 верасня сябра ТБМ, галоўны рэдактар “Новага часу” Аляксей Кароль. Не стала з намі побач светлага разумнага чалавека, дасведчанага гісторыка, актыўнага грамадзяніна, палітычнага дзеяча, патрыёта нашай Бацькаўшчыны. У Менску развіталіся з Аляксеем Каралём.
2015.09.16 0