Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Гісторыя беларускага джазу – упершыню ў радыёэфіры

На хвалях Беларускага Радыё Рацыя (Беласток) пачаўся вялікі цыкаль перадачаў пра гісторыю беларускага джазу. Адмысловыя выпускі выходзяць у межах аўтарскае перадачы Віктара Сямашкі «Кракатук». Аўтар вырашыў разьбіць
аповед на часавыя адрэзкі, а пачаць перадгісторыяй.

2019.09.23 0

Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікам і рэдактарам "Нашага слова" Станіславам Суднікам ужо ў аўторак!

Таварыства беларускай мовы ў аўторак, 24 верасня, з 18:00 запрашае на літаратурную сустрэчу з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ "Наша слова" Станіславам Суднікам.

На сустрэчы, акрамя іншага, гаворка пойдзе і пра апошняе выданне сп. Станіслава, дзе ён з'яўляецца перакладчыкам, "Міхал Шымялевіч. Збор твораў". Кніга гэтая - збор твораў лепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920-х гг, Міхала Шымялевіча (1879-1969). Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з'яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г. друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваны і перакладзены на беларускую мову.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).

2019.09.23 0

Новы сезон бясплатных курсаў украінскай мовы: Мінск, Гродна, Гомель, Брэст, Маладзечна, Кобрын

Пачынаецца новы, ужо трэці, сезон работы бясплатных курсаў украінскай мовы ў Беларусі. Сёлета курсы будуць працаваць у Мінску, Гомелі, Брэсце, Гродна, Кобрыне, Маладзечне. Арганізуе курсы украінская грамада пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Калі вы хочаце вывучыць салаўіную мову краіны-суседкі і дзівіць ёю сяброў-украінцаў, бываючы ва Украіне, калі цікавіцеся украінскай культурай і літаратурай, калі ўкраінская патрэбна вам для работы, калі маеце украінскія карані, украінская для вас родная і вы хочаце ўдасканаліць яе веданне — ласкава запрашаем на заняткі.

У Мінску заняткі для дарослых пачнуцца 27 верасня і будуць праходзіць штопятніцы ў памяшканні Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13), у 18-00 — для пачаткоўцаў, у 19-30 — для тых, працягвае навучанне або ўжо ведае ўкраінскую на базавым узроўні. Набіраецца таксама дзіцячая група, заняткі будуць праходзіць штосуботы ў першай палове дня.

2019.09.20 0

Прайшла лекцыя пра Зэльву і Ларысу Геніюш у межах "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

У пятніцу, 20 верасня, прайшлі новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. Сустрэча была прысвечана тэме "Зэльва. Ларыса Геніюш".

Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальных фільмаў тэлеканала Белсат, адзін з іх з удзелам вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Зэльва ад Сапегаў да Геніюшаў").

Пра наступныя сустрэчы з Алегам Трусавым будзе паведамлена дадаткова. Сачыце за нашым сайтам.

У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву і мястэчка Івянец.

2019.09.20 0

Прайшла чарговая лекцыя ў межах "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

У сераду, 18 верасня, прайшлі новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. Сустрэча была прысвечана тэме "Сядзіба Альбертын у Слоніме. Леў Сапега", але пагутарыць атрымалася толькі пра асобу Льва Сапегі (і ўсё ж даволі прадуктыўна). 

Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальнай стужкі з удзелам вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Льва Сапегу (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Леў Сапега"), а сп. Алег Трусаў распавёў пра тое, пра што ў фільме не згадалі.

Наступная сустрэча з Алегам Трусавым адбудзецца ў пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Тэма сустрэчы "Зэльва. Ларыса Геніюш".

У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву і мястэчка Івянец.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Уваход вольны.

2019.09.18 0

Выйшаў Іспанска-беларускі слоўнік для школьнікаў

Аўтары Іспанска-беларускага слоўніка, Мікола Бусел і Якуб Лапатка, — настаўнікі вышэйшай катэгорыі з вялікім стажам працы на ніве выкладання іспанскай мовы. Абапіраючся на свой досвед яны і склалі гэты слоўнік менавіта для школьнікаў. Апрача таго, яны ўважліва вывучалі падручнікі і праграмы розных краін і моў. I складалі адпаведны рэестр слоў менавіта для школьнага ўжывання. Абодвы аўтары — выпускнікі іспанскага факультэта Мінскага дзяржаўнага інстытута замежных моў (зараз Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт).

Слоўнік змяшчае каля 4000 слоў. Таксама слоўнік можна спампаваць на нашым сайце. Акрамя гэтага слоўніка на сайце шукайце і слоўнікі іншых моваў па спасылцы tbm-mova.by/publication1.

2019.09.17 0

Конкурс "За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці"

Прадстаўніцтва DVV International у Беларусі запрашае на афіцыйную прэзентацыю конкурса, якая пройдзе 19 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (Менск, вул. В. Харужай, 16). Пачатак а 16:00. Неабходна зарэгістравацца.

Конкурс “"За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці" накіраваны на вывучэнне “жывой” гісторыі Беларусі другой паловы XX стагоддзя праз даследаванне сямейных і лакальных фотаархіваў і ўспамінаў відавочцаў. Конкурс для людзей ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў. Больш пра ўмовы тут.

2019.09.16 0

Да гісторыі Таварыства беларускай мовы

Сёлета Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны адзначае сваё 30-годдзе. Мы ўзгадваем і тое, як адзначаліся былыя юбілеі арганізацыі. Так, у 2004 г. ТБМ падрыхтавала канверт да свайго 15-годдзя. А на 3 гады раней, у 2001 г., Белпошта надрукавала марку з гербам Францыска Скарыны па ініцыятыве ТБМ. Вось так выглядаюць канверт і марка.

2019.09.12 0

"Новы час" пра канферэнцыю ТБМ "Нашы вякі — наша багацце"

Навукова-практычная канферэнцыя Таварыства беларускай мовы "Нашы вякі — наша багацце", што адбылася ў пятніцу, 6 верасня, у гатэлі "Манастырскі" ў Мінску, сабрала вялізны пул зацікаўленых: ад шматлікіх навукоўцаў — архітэктараў, філосафаў, юрыстаў і гісторыкаў — да супрацоўнікаў НДА і двух міністэрстваў.

2019.09.12 0

Праект “Беларускамоўныя” ад Арт Сядзібы працягвае збор сродкаў (абноўлена)

У межах кампаніі "Назаві беларускую мову роднай у перапісе 2019" Арт-сядзіба (пр. Машэрава, 18) працягвае праект “Беларускамоўныя” і збірае сродкі на платформе molamola.by на яго ажыццяўленне. Плануюць сабраць 2000 рублёў, ужо сабрана 1390. Аўтар праекта Алесь Сьнег.

Беларускамоўныя — праект "Арт Сядзібы", накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выяўленне стэрэатыпаў, звязаных з беларускай мовай і барацьбу з імі.
Беларускамоўныя — сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы. Тут можна пачуць унікальныя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем беларускай мовы ў розных прафесіях і сферах жыцця. Свае гісторыі распавядаюць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.

2019.09.10 0