Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Стартуе конкурс ідэй для старшакласнікаў на беларускай мове

З 8 кастрычніка ў Беларусі стартуе сацыяльна-адукацыйны праект "Першыя" – конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі.

2019.10.08 0

Абвешчаны конкурс на помнік абаронцам Случчыны. Можна прагаласаваць анлайн

На сайце svaje.by/zapomnik Вы можаце абраць варыянт помніка героям слуцкага ўзброенага супраціву. Ваш голас будзе ўлічаны журы.

У 1920 годзе тэрыторыя Беларусі была падзеленая паміж Польшчай і Расіяй. Тысячы случакоў узялі ў рукі зброю і сталі на абарону непадзельнай і незалежнай беларускай дзяржавы у сваіх этнічных межах. Іх лёс у неспрыяльных умовах і супраць мацнейшага праціўніка быў прадвызначаны, але яны заявілі ўсяму свету, што Беларусь павінна быць незалежнай. Каб такая важная старонка гісторыі Беларусі не была забытая, у Слуцку павінен быць помнік у гонар абаронцаў Случчыны, лічаць арганізатары конкурса.

Сродкі на ўстаноўку будуць сабраныя з недзяржаўных крыніц фінансавання, а горад Слуцк, у якім за дзевяць стагоддзяў гісторыі засталіся адзінкавыя цікавосткі, атрымае дадатковы турыстычны аб'ект і нагоду для гонару.

2019.10.04 0

Новы час: Каб не быць "рускімі са знакам якасці". Наш адказ інтэграцыі

Адказ "беларуская" на пытанне пра родную мову падчас перапісу насельніцтва — гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, піша Новы час.

2019.10.04 0

Прайшла сустрэча "Гістарычнай школы" на тэму "Гісторыя і архітэктура Івянца"

У чацвер, 3 кастрычніка, у межах "Гістарычнай школы" прайшла сустрэча з археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук Алегам Трусавым на тэму "Гісторыя і архітэктура Івянца". На лекцыі пайшла гаворка не толькі пра Івянец, але і пра мястэчка Ракаў, пра адметную гісторыю гэтага заходняга беларускага краю, няспынныя вайсковыя канфлікты там, але пры гэтым захаванасць часткі прыгожых архітэктурных помнікаў.

На сустрэчы было паказана некалькі стужак, у тым ліку пра Івянец (Івянец - выбітнасці і турызм, Івянец - два касцёлы і панарама). Нагадваем, што наступная сустрэча з Алегам Трусавым будзе прысвечана тэме "Старажытны Слуцк" (10 кастрычніка, чацвер).

Сустрэча будзе пачынацца з 18:20 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).

2019.10.04 0

Часопіс “Бярозка” абвесціў конкурс "Дзёрзкія тэорыі беларускаці: мова, культура, гісторыя, міф" (абноўлена)

З нагоды Дня беларускага пісьменства рэдакцыя “Бярозкі” абвесціла літаратурны конкурс для юных літаратараў і журналістаў "Дзёрзкія тэорыі беларускаці: мова, культура, гісторыя, міф".

Мы хочам, каб вы знітавалі мову з беларускай культурай і гісторыяй: напісалі твор. Прыдумайце, як утварыліся тыя ці іншыя ўнікальныя словы ці выразы, патлумачце, чаму яны маглі ўзнікнуць менавіта ў Беларусі. Твор можа быць навуковы, мастацка-публіцыстычны ці мастацкі: для нас няма розніцы, які стыль вам бліжэйшы, — для нас галоўнае, каб вы паказалі, што можаце карыстацца фактамі, прапаноўваць смелыя гіпотэзы і іх абгрунтоўваць. У вашым распараджэнні мноства слоўнікаў, сотні гадоў беларускай гісторыі, тысячы гістарычных фактаў і асоб, на якіх можна спаслацца… ці прыдумаць свае.

 

2019.09.30 0

“Будзьма!” запрашае на заняткі жывапісам і керамікай дзетак 6-11 гадоў!

Заняткі праходзяць на беларускай мове. Але небеларускамоўным дзеткам таксама будзе цікава і ўсё зразумела. Больш за тое, заняткі ў студыі “Чароўныя далонькі” – выдатная магчымасць у сяброўскай, творчай атмасферы папрактыкавацца ў камунікацыі на роднай мове.

Працягласць заняткаў – 2 гадзіны.

Дзе: заняткі будуць праходзіць па адрасе: вул. Кнорына, 6А (500 метраў ад станцыі метро “Парк Чалюскінцаў”).

Калі: чацвер, з 18:00 да 20:00.

Старт заняткаў – у другой палове кастрычніка. Дакладная дата будзе вызначаная пасля набору групы.

Кошт: 45 рублёў на месяц (4 заняткі). Усе матэрыялы ўключаныя ў кошт.

Колькасць месцаў абмежаваная! Рэгістрацыя на заняткі па спасылцы.

2019.09.29 0

Прайшла сустрэча з пісьменнікам і рэдактарам "Нашага слова" Станіславам Суднікам

У аўторак, 24 верасня, прайшла творчая сустрэча з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ "Наша слова" Станіславам Суднікам.

На сустрэчы сп. Станіслаў распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця і вайсковай службы, прычым усё гэта суправаджалася жывым бардаўскім выступам, а завяршылася мерапрыемства ўзнагародай сп. Станіслава за руплівую працу. Падарунак яму ўручала старшыня ТБМ Алена Анісім і Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.

2019.09.25 0

Гісторыя беларускага джазу – упершыню ў радыёэфіры

На хвалях Беларускага Радыё Рацыя (Беласток) пачаўся вялікі цыкаль перадачаў пра гісторыю беларускага джазу. Адмысловыя выпускі выходзяць у межах аўтарскае перадачы Віктара Сямашкі «Кракатук». Аўтар вырашыў разьбіць
аповед на часавыя адрэзкі, а пачаць перадгісторыяй.

2019.09.23 0

Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікам і рэдактарам "Нашага слова" Станіславам Суднікам ужо ў аўторак!

Таварыства беларускай мовы ў аўторак, 24 верасня, з 18:00 запрашае на літаратурную сустрэчу з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ "Наша слова" Станіславам Суднікам.

На сустрэчы, акрамя іншага, гаворка пойдзе і пра апошняе выданне сп. Станіслава, дзе ён з'яўляецца перакладчыкам, "Міхал Шымялевіч. Збор твораў". Кніга гэтая - збор твораў лепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920-х гг, Міхала Шымялевіча (1879-1969). Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з'яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г. друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваны і перакладзены на беларускую мову.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).

2019.09.23 0

Новы сезон бясплатных курсаў украінскай мовы: Мінск, Гродна, Гомель, Брэст, Маладзечна, Кобрын

Пачынаецца новы, ужо трэці, сезон работы бясплатных курсаў украінскай мовы ў Беларусі. Сёлета курсы будуць працаваць у Мінску, Гомелі, Брэсце, Гродна, Кобрыне, Маладзечне. Арганізуе курсы украінская грамада пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Калі вы хочаце вывучыць салаўіную мову краіны-суседкі і дзівіць ёю сяброў-украінцаў, бываючы ва Украіне, калі цікавіцеся украінскай культурай і літаратурай, калі ўкраінская патрэбна вам для работы, калі маеце украінскія карані, украінская для вас родная і вы хочаце ўдасканаліць яе веданне — ласкава запрашаем на заняткі.

У Мінску заняткі для дарослых пачнуцца 27 верасня і будуць праходзіць штопятніцы ў памяшканні Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13), у 18-00 — для пачаткоўцаў, у 19-30 — для тых, працягвае навучанне або ўжо ведае ўкраінскую на базавым узроўні. Набіраецца таксама дзіцячая група, заняткі будуць праходзіць штосуботы ў першай палове дня.

2019.09.20 0