Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на сустрэчу для дзяцей і бацькоў!

У суботу 25 лютага а 16.00 у офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя часопіса “Буся” з калыханкамі і “Чытанкі для маленькіх 2” з лялечным спектаклем “Як курачка пеўніка ратавала”.

Для бацькоў і дзетак (ад 5 гадоў). Удзел бяруць Арцём Сітнікаў, Святлана Тоўсцік і Алена Церашкова. Уваход вольны.

2017.02.22 1

Адбылася юбілейная Агульнанацыянальная дыктоўка

На дзясятую юбілейную Агульнанацыянальную дыктоўку, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, 21 лютага ў офіс ТБМ прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у дыктоўцы, былі дзеці, моладзь, людзі сталага ўзросту. Тэкст паводле Янкі Брыля дыктавала спн. Алена Анісім. 

2017.02.21 0

Заява Сакратарыята ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

ТБМ запрашае ўсіх ахвотных 21 лютага ў офіс ТБМ, каб прыняць удзел у дзясятай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

Пачатак у 17.30 гадзін. Дыктоўку будзе праводзіць спн. Алена Анісім. Кожны ўдзельнік атрымае падарунак.

2017.02.17 1

Ушанавалі памяць Тадэвуша Касцюшкі

Урачыстасці з нагоды 271-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі ды іншых краінаў, у якіх ён пакінуў адметны след, адбыліся 4 лютага на радзіме Касцюшкі, ва ўрочышчы Мерачоўшчына, што недалёка ад мястэчка Косава  Івацэвіцкага раёна.

2017.02.16 0

Запрашаем на дзясятую Агульнанацыянальную дыктоўку!

ТБМ запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у дзясятай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, 21 лютага ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Пачатак у 17:30. 

Узоры дыктовак можна знайсці ў газеце "Наша слова", а таксама на нашым партале. Каб далучыцца да штогадовай традыцыі ў любым горадзе, вёсцы, мястэчку, хутары, нават у вандроўцы, дастаткова сабраць аднадумцаў, выбраць адзін з прапанаваных намі тэкстаў і абраць таго, хто будзе дыктаваць яго 21 лютага. Далучайцеся!

2017.02.16 1

У Гомелі адкрыўся Цэнтр беларускай мовы (абноўлена)

У офісе Гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы з 5 лютага распачаў работу Цэнтр беларускай мовы. У Цэнтры ладзіцца гурток ужытковай беларускай мовы “Лемантар”, гурток беларускай мовы для дзяцей "Мова дзяцей" і яшчэ многа цікавага. Таксама абвешчаны конкурс-эсэ для школьнікаў на тэму “Што для мяне беларуская мова”. Работы прымаюцца да 19 лютага ўключна, дасланыя на паштовую скрыню gomeltbm@gmail.com. Больш пра конкурс тут.

2017.02.15 0

Нацбанк будзе разглядаць прапанову ТБМ аб выпуску памятнай манеты да 200-годдзя Станіслава Манюшкі, а Мінсувязі - паштовай прадукцыі

ТБМ атрымала адказ з Нацбанка на сваю прапанову выпусціць у 2019 годзе памятную манету, прысвечаную 200-годдзю беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі. А Мінсувязі будзе разглядаць прапанову выдаць паштовую марку, канверт і спецыяльны паштовы штэмпель, прысвечаныя знакамітаму кампазітару. Прачытаць адказы можна далей.

2017.02.07 0

Наша мова - гэта культурная каштоўнасць беларускай дзяржавы

З 3 лютага 2017 года ўступіў у сілу Кодэкс аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Дзякуючы намаганням ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Саюзу мастакоў Беларусі ў ім з'явіўся 69 артыкул, які павінен ведаць кожны беларускі патрыёт. Цалкам кодэкс даступны ў сеціве бясплатна. А азнаёміцца з артыкулам 69 можна далей.

2017.02.05 0

Адказ уладаў на зварот ТБМ адносна пашырэння ўжывання беларускай мовы

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь на зварот ТБМ даслала адказ, у якім паведамляецца, што, фактычна, сённяшняя сітуацыя з ужываннем той ці іншай дзяржаўнай мовы абумоўлена заканадаўствам і любыя змены ў заканадаўстве (напрыклад, у закон "Аб абароне правоў спажыўцоў" і ўвядзенні абавязковай маркіроўкі тавараў на беларускай мове) прывядуць да дадатковых выдаткаў. Прачытаць адказ цалкам можна далей.

2017.01.31 1