Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Улады за ўсталёўку помніка Льву Сапегу ў Слоніме, але сродкі трэба пашукаць

На прапанову ТБМ аб усталёўцы ў Слоніме помніка дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ Льву Сапегу прыйшоў адказ з Міністэрства культуры. У адказе паведамляецца, што ўлады падтрымліваюць ідэю, але сродкаў на ўсталёўку няма. Магчыма, будуць выдзеленыя сродкі, сабраныя падчас правядзення раённага суботніка, і адкрыты адмысловы рахунак для збору сродкаў. Цалкам адказ можна прачытаць далей.

2017.06.13 0

Алена Анісім: Мова як фактар ідэнтычнасці і складнік нацыянальнай бяспекі краіны

На Міжнароднай канферэнцыі “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст”, якая адбылася ў Мінску 25 траўня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, першы намеснік старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” спадарыня Алена Анісім выступіла з дакладам на тэму "Мова як фактар ідэнтычнасці і складнік нацыянальнай бяспекі краіны ". Прачытаць даклад цалкам можна далей.

2017.06.10 0

Выступ дэпутата і намесніка старшыні ТБМ Алены Анісім на навукова-практычным семінары ў Паставах

Увесну, 20 і 21 красавіка, у Паставах праходзіў рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Пастаўскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён стаў адной з падзеяў сярод іншых мерапрыемстваў, прымеркаваных у нашай краіне да Года навукі і святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На семінары чытала даклад дэпутат і намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Прачытаць даклад можна далей.

2017.06.09 0

Дзякуючы намаганням грамадскасці выйшаў канверт у гонар славутага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнара-Запольскага

Дзякуючы намаганням грамадскасці, у тым ліку Таварыства беларускай мовы, РУП "Белпошта" выдала канверт у гонар славутага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнара-Запольскага.

2017.06.09 0

3 дні да канца кампаніі па зборы сродкаў на выданне першага англамоўнага падарожнага гіда па Менску!

На амерыканскай краўдфандынгавай платформе kickstarter.com заканчваецца кампанія па зборы сродкаў на выданне англамоўнага падарожнага гіда па Менску. Кампанія перадусім адрасаваная замежнікам, якія хочуць наведаць нашу краіну, але і самі беларусы могуць быць зацікаўленыя ў станоўчым вобразе нашай краіны. Гід будзе вялікім крокам у правільным накірунку.

Тыя, хто падтрымаюць кампанію на розную суму, атрымаюць адпаведныя суме падарункі. Паштоўку з Менска за 5 еўра, электронны падарожны гід за 12, шкарпэткі ручной вязкі за 20, друкаваны падарожны гід за 23. Больш падарункаў на старонцы кампаніі. Спяшайцеся падтрымаць вартую ініцыятыву!

2017.06.07 0

Віцебскае ТБМ разам з Рухам "За свабоду" запрашаюць у в. Бычкі з нагоды дня нараджэння Васіля Быкава

Віцебская абласная арганізацыя "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" разам з ПАГА "Рух "За свабоду" праводзяць штогадовыя літаратурныя імпрэзы з нагоды дня нараджэння Васіля Быкава на радзіме пісьменніка ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна. У гэтым годзе Літаратурныя сустрэчы адбудуцца 17 чэрвеня, у суботу. Пачатак - а 13.00. Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці славутага пісьменніка, аматараў беларускага слова прыняць удзел у імпрэзе.

Віцебская абласная рада ТБМ

2017.05.31 0

Алена Анісім у жывым эфіры Еўрарадыё

У жывым эфіры Еўрарадыё разам з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Аленай Анісім сёння, 31 траўня, былі абмеркаваныя пытанні працягу русіфікацыі сферы адукацыі. Спн. Анісім распавядала пра тое, ці атрымаецца павялічыць колькасць класаў або школ з беларускай мовай навучання і пра многае іншае.

2017.05.31 0

Алег Трусаў пра новую рускамоўную праграму "Белсата": Гэта скончыцца тым, што "Белсат" знікне

Алег Трусаў, які з'яўляецца сябрам назіральнай рады "Белсата", сказаў карэспандэнту Свабоды, што ён катэгарычна супраць таго, што канал хоча запусціць новую штодзённую рускамоўную праграму "Вот так".

 

2017.05.31 1

Алег Трусаў: "Гістарычныя вытокі ўкраінскай і беларускай мовы"

На Міжнароднай канферэнцыі “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст”, якая адбылася ў Мінску 25 траўня, Алег Трусаў выступіў з дакладам на тэму "Гістарычныя вытокі ўкраінскай і беларускай мовы". Прачытаць даклад цалкам можна далей.

2017.05.25 1

Міжнародная канферэнцыя “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст” адбудзецца ў Мінску

У Мінску 25 траўня адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст”.

Арганізатарамі яе выступаюць: Пасольства Украіны ў Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Сярод іншых удзельнікаў канферэнцыі – Алена Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.

2017.05.24 0