Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Памяці Уладзіміра Масакоўскага. Пайшоў ад нас БЕЛАРУС...

Днямі памёр Уладзімір Масакоўскі, былы кіраўнік Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ, актыўны сябра арганізацыі, адданы працаўнік ААТ "Беларуськалій". Сакратарыят ТБМ спачувае сваякам і блізкім сп. Уладзіміра.

2017.08.30 0

Гарадзенскія справаздачна-выбарчыя канферэнцыі ТБМ

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гарадзенскай абласной і Гарадзенскай гарадской арганізацый ТБМ у Гародні, якія адбыліся разам 11 чэрвеня, быў абраны новы старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Вітаўт Парфененка. Былы старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Алесь Крой абраны намеснікам старшыні.

2017.07.26 0

Выйшаў “Верасень” №16

Выйшаў з друку шаснаццаты па ліку нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. У часопісе прадстаўленыя раздзелы "Паэзія", "Проза", "Пераклады", "Крытыка".

Пытайце “Верасень” № 16 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

2017.07.24 0

Выступ спн. Алены Анісім на прэзентацыі “Гісторыі Латвіі” па-беларуску ў Амбасадзе Латвіі

На прэзентацыі выдання “Гісторыя Латвіі” ў перакладзе на беларускую мову ў Амбасадзе Латвіі ў Беларусі 19 ліпеня 2017 спн. Алена Анісім выступіла з прамовай. Таксама ўдзел у мерапрыемстве бралі Міністры замежных спраў Латвіі і Беларусі. Цалкам тэкст прамовы далей.

У ажыццяўленні такога выдання прымалі ўдзел сябры ТБМ, Сп. Алег Трусаў, сп. Лявон Баршчэўскі, перакладчык сп. Ягор Сурскі.

2017.07.22 0

Зварот Сакратарыята ТБМ "Ушануем памяць продкаў"

Неад'емнай часткай культуры кожнага народа з'яўляюцца могілкі.

За нядоўгі перыяд беларусізацыі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя пачалі з'яўляцца помнікі з беларускай мовай. Аднак хваля сталінскай і хрушчоўскай русіфікацыі запаланіла нашы могілкі надпісамі на рускай мове.

Таму мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі з прапановай узнавіць спрадвечную традыцыю ўсталявання помнікаў сваім блізкім, якія адышлі ў іншы свет, з надпісамі па-беларуску, каб сцвердзіць сваю нацыянальную свядомасць і прыналежнасць да еўрапейскай сям’і народаў.

2017.07.14 0

Помнікі беларускай архітэктуры на этыкетках зефіра, печыва, цукерак і шакаладак (абноўлена)

Нядаўна з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прыйшоў ужо другі адказ на запыт ТБМ аб выкарыстанні выяваў помнікаў беларускай архітэктуры ў афармленні этыкетак да кандытарскай прадукцыі беларускімі харчовымі прадпрыемствамі. Цалкам лісты можна прачытаць далей.

 

2017.07.13 0