Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адкрыццё выставы “Касмічны пілігрым” Аляксандра Кішчанкі

У пятніцу, 6 верасня, а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў “Касмічны пілігрым” народнага мастака Беларусі Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі (1933–1997).

Выстава будзе працаваць да 20 кастрычніка 2019 года. 

2019.09.04 0

Канферэнцыя “Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадчыны” (абноўлена)

Праграму канферэнцыі можна спампаваць тут.

Таварыства беларускай мовы запрашае Вас прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадчыны”, якая пройдзе 6 верасня ў Мінску ў гатэлі "Манастырскі" (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).

2019.09.04 0

Лятучы ўніверсітэт абвяшчае конкурс эсэ

Лятучы ўніверсітэт абвяшчае конкурс эсэ, накіраваных на асэнсаванне новых сацыяльных і культурных з’яваў, што праяўляюцца пад уплывам тэхналагічных інавацый.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, журналісты, аналітыкі, грамадскія і культурніцкія актывісты, якія цікавяцца наступствамі тэхналагічных зменаў для беларускага грамадства.

Па выніках конкурса аўтары 3-х найлепшых прац атрымаюць магчымасць стаць спікерамі Форума “Месца сустрэчы: будучыня” (лістапад 2019 года). Усе працы, адабраныя журы, будуць апублікаваныя на старонках “Беларусского журнала”, “Thinktanks.by” і сайта Лятучага ўніверсітэта.

2019.09.04 0

Дэбатны клуб "ДысКут". Стартуе новы сезон!

Клуб "ДысКут" ад Задзіночання беларускіх студэнтаў - гэта моладзевыя дэбаты па важных агульнаграмадскіх тэмах з прадстаўленнем усіх процілеглых бакоў і пазіцыяў. У якасці тэмаў дэбатаў закранаюцца вострыя грамадскія, сацыяльныя і культурныя пытанні.

По кожнай тэме дэбатаў бярэ ўдзел дзве каманды. Кожная каманда фармуе пазіцыю "за" ці "супраць" па заяўленай тэме. У кожнай камандзе па два ўдзельнікі і/або ўдзельніцы. Пераможцы пераходзяць у наступны тур і атрымліваюць шанец паспаборнічаць за першае месца і прызы.

Тэмы новага сезона:
- Ці павінна дзяржава падтрымліваць беларускую мову?
- Правы чалавека парушаюць правы жывёл: так ці не?
- Ці можна ахвяраваць экалогіяй у імя эканамічных інтарэсаў грамадства?
- Ці патрэбны закон пасупрацьдзеянню харассменту?

І шматлікія іншыя! Мы дэбатуем толькі па актуальным тэмам!

2019.09.03 0

Да гісторыі газеты ТБМ "Наша слова"

Выява - старая (магчыма, першая) рэклама на падпіску газеты "Наша слова". Газета выходзіць з 1990 г. і заснаваная першым старшынём Таварыства беларускай мовы Нілам Гілевічам. Дарэчы, рэклама недзе года 1991-а, калі яшчэ існавалі БССР і СССР. Сёння рэдактарам з'яўляецца Станіслаў Суднік, які ўжо многія гады робіць газету фактычна сваімі сіламі. Газета мае 2 сайты, адзін перадусім з архівам нумароў naszaslowa.by, другі - з вялікай колькасцю навін за дзень www.nslowa.by.

Сябры, заклікаем выпісваць друкаваную версію газеты "Наша слова" з кастрычніка гэтага года (бо ў сеціве нумар з'яўляецца праз тыдзень-два пасля выхаду). Падпісны індэкс такі самы, як на рэкламе: 63865. Кошт падпіскі за 1 месяц - 2,37 руб., за 3 месяцы - 7,11 руб.

У самой навіне ніжэй здымак 1996 г. з старым складам рэдакцыі газеты, калі галоўным рэдактарам быў сп. Эрнест Ялугін.

2019.09.02 0

Прайшла новая лекцыя ў межах "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

У пятніцу, 30 жніўня, прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу на тэму "Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма" прыйшло 34 госці. 

Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальных фільмаў вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Слонім (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Аўра старога Слоніму" і "Іосіф Стаброўскі. Жыццё за музей…"), а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Наступныя сустрэчы з Алегам Трусавым адбудуцца ў сераду, 18 верасня, і пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Тэмы сустрэчаў "Сядзіба Альбертын у Слоніме. Леў Сапега" і "Зэльва. Ларыса Геніюш".

У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву і мястэчка Івянец.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) ў сераду, 18 верасня, і пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Уваход вольны.

2019.08.31 0

Бясплатная лекцыя: Сацсеткі, якія працуюць на вас

Бясплатная лекцыя па працы ў сацыяльных сетках і digital media marketing адбудзецца 1 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы SPACE з 19 да 21-й гадзіны. Спікер - Франак Вячорка.

З лекцыі вы пачуеце пра:
1. Трэнды ў мэдыяпрасторы, найлепшыя практыкі заходніх агенцыяў і арганізацыяў, новыя платформы і каналы дыстрыбуцыі;
2. Інструменты для працы ў сацыяльных сетках і стварэння лічбавага кантэнту;
3. Тактыкі і стратэгіі маркетынгу, асаблівасці платнай і бясплатнай рэкламы, прасоўвання кантэнту і брэндаў нетрадыцыйнымі спосабамі;
4. Мадэлі арганізацыі каманды для працы ў сетках, падзел роляў і абавязкаў, ацэнку эфектыўнасці і метрыкі.

Лекцыя будзе карысная мэдыяменеджарам, журналістам, блогерам, спецыялістам па камунікацыі НДА, маркетолагам, PR-спецыялістам.

2019.08.30 1

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend

Прымаюцца заяўкі на 14-ты рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. SW – найбуйнейшы ў Беларусі конкурс сацыяльных праектаў, дзе бізнэс і мецэнаты выстаўляюць намінацыі і інвестуюць у стартапы.

У фінале конкурса найбольш абгрунтаваныя праекты з камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблемаў і духам сацыяльнага прадпрымальніцтва атрымаюць матэрыяльную падтрымку ад спонсараў. Дэдлайн: 30 верасня 2019.

2019.08.29 0

Прайшлі новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

У сераду, 28 жніўня, прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу прыйшло 27 чалавек рознага ўзросту, але ўсе засталіся задаволеныя. Пасля лекцыі госці яшчэ доўга не адпускалі сп. Трусава і апытвалі пра Мсціслаў і яго гісторыю. 

Таксама на сустрэчы ладзіліся прагляды дакументальных фільмаў вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Мсціслаўскі замак. Бастыён Літвы" і "Мсціслаў. Горад ля мяжы Еўропы"), а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Наступная сустрэча з Алегам Трусавым адбудзецца ў гэтую пятніцу, 30 жніўня, з 18:20. Тэма сустрэчы "Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма".

У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 30 жніўня ў 18:20. Уваход вольны.

 

2019.08.28 0

На Радыё Свабода сабралі розныя меркаванні экспертаў, якія варта было б агучыць на нарадзе пра адукацыю

Сярод экспертаў спыталі і дэпутатку, старшыню ТБМ Алену Анісім, якая на нарадзе гаварыла б пра фінансавую падтрымку школ, беларускую мову на ўроках і пра ўзаемаадносіны вучняў і настаўнікаў.

 

"Шмат школаў у маёй акрузе вымушаныя шмат сродкаў шукаць, каб падрыхтаваць школы да навучальнага года. Бо на ўсё там грошай не хапае. Дзесьці трэба рамантаваць падлогу, дзесьці мяняць дах. Бо ўсё ж пачынаецца з гэтага", — кажа Алена Анісім.

Тэставанне дэпутатка прапануе пакінуць (скасаванне ЦТ і з'яўляецца галоўнай нагодай, чаму кіраўнік краіны збірае нараду), але ў некаторых ВНУ дадаць вусную гутарку.

Меркаванні рэпетытара​ Аляксандра Луцэвіча, стваральніка цэнтра "100 балаў" Яўгена Лівянта, пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак, настаўніцы і пісьменніцы Ганны Севярынец чытайце на сайце svaboda.org.

2019.08.28 0