Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адказ уладаў на прапанову ТБМ ушанаваць памяць Алеся Белакоза

Нядаўна ТБМ атрымала адказ ад Мастоўскага райвыканкама на прапановы аб ушанаванні памяці Алеся Белакоза, вядомага беларускага краязнаўцы і настаўніка. Прапанова надаць Гудзевіцкаму музею імя Алеся Белакоза, заснавальнікам і дырэктарам якога ён з'яўляўся, была палічана райвыканкамам немэтазгоднай. Цалкам ліставанне далей.

2017.11.13 0

Запрашаем да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі"

Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Аргкамітэт Універсітэта "Альбарутэнія"запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі"

Канферэнцыя адбудзецца 25 - 26 лістапада 2017 года ў Мінску. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 9.00, 25 лістапада 2017 года. Месца правядзення:  Гатэль "Crowne Plaza", вул. Кірава, 13.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца да 18 лістапада 2017 г. па электронным адрасе: siadziba@gmail.com  (з пазнакай: канферэнцыя).

 

2017.11.04 3

Прайшоў ХІІІ з'езд ТБМ. Абранае новае кіраўніцтва

На ХІІІ з'ездзе ТБМ, які прайшоў у нядзелю 29 кастрычніка ў Менску, новай старшынёй арганізацыі была абраная спн. Алена Анісім, ганаровым старшынём - былы старшыня ТБМ сп. Алег Трусаў. Са справаздачай за 2014-2017 гг. сп. Алега Трусава можна азнаёміцца тут.

Першым намеснікам старшыні стаў Уладзімір Колас, намеснікамі старшыні сталі Дзяніс Тушынскі, Алесь Давідовіч і Станіслаў Суднік.

Быў абраны новы склад Рады, Сакратарыята, прынятыя пастановы і рэзалюцыі.

Пасля абрання Рады адбылося і першае яе паседжанне, на якім былі ўнесеныя прапановы ў план дзейнасці ТБМ на 2018 год.

2017.10.30 0

Мовы Зачараванай краіны

Новая Мексіка, Краіна зачаравання... У сталіцы гэтага амерыканскага штата гэтым летам зрабіў прамову пра дзейнасць Таварыства намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі.

2017.10.25 0

Справаздачны даклад старшыні ТБМ Алега Трусава аб дзейнасці арганізацыі з кастрычніка 2014 г. па кастрычнік 2017 г.

Прапануем азнаёміцца з справаздачным дакладам старшыні ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Алега Трусава аб дзейнасці арганізацыі з кастрычніка 2014 г. па кастрычнік 2017 г.

2017.10.18 1

На першыя заняткі па ўкраінскай мове ў офісе ТБМ сабралася больш за 50 чалавек

Менскі офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) 6 кастрычніка змясціў больша за 50 чалавек агулам. На бясплатныя курсы ўкраінскай запісалася больш за 70 чалавек, таму арганізатар курсаў Ягор Дзьобік падзяліў плынь на 3 групы. 6 кастрычніка у ТБМ праходзілі заняткі для 2 груп (адна а 18:00, другая а 19:30) і агулам курсы наведала больш за 50 чалавек. Спадзяёмся, што такі наплыў будзе і на настыпных занятках.

На адкрыцці курсаў прысутнічаў і вітаў наведвальнікаў амбасадар Украіны ў Беларусі сп. Ігар Кізім, старшыня ТБМ сп. Алег Трусаў і Першая намесніца старшыні ТБМ спн. Алена Анісім.

2017.10.07 0