Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ віншуе ўсіх з Калядамі, Новым годам і з Раством!

Таварыства беларускай мовы шчыра віншуе ўсіх людзей з усімі цудоўнымі святамі і выказвае падзяку за віншаванні, ахвяраванні і падтрымку. З узаемапавагай, аптымізмам, надзейнымі сябрамі, роднай мовай і святлом у душы стварайма лепшую Беларусь!

 

2018.01.06 0

Выйшаў “Верасень” №17

Выйшаў з друку сямнаццаты па ліку нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. У часопісе прадстаўленыя раздзелы "Паэзія", "Проза", "Пераклады", "Крытыка".

Пытайце “Верасень” № 17 на офісе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

2017.12.21 0

Старшыня гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч пра моўныя кансультацыі, Цэнтр беларускай мовы і многае іншае

На сайце gomel.today з'явілася разгорнутае інтэрвью з старшынёй гомельскага ТБМ Алесяй Аўласевіч, якая распавяла пра моўныя кансультацыі дзяржаўных устаноў, заснаванне Цэнтра беларускай мовы ў Гомелі, беларускамоўныя заняткі для дзетак і многае іншае.

Таксама спн. Алеся будзе ўдзельнічаць у Гарадскім форуме, дзе ёй можна будзе задаць пытанні. Мерапрыемства пройдзе 23 снежня (субота) у прасторы «Ковчег» (пр.Перамогі , 2а, 2 паверх). Пачатак а 15.00. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная. Прыярытэт атрымаюць тыя, хто зарэгіструецца па спасылцы. Поўная праграма і спіс спікераў тут.

2017.12.21 0

Вітальнае слова Алены Анісім на прэзентацыі першага поўнага Рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» па-беларуску

На прэзентацыі першага поўнага Рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» па-беларуску, якая адбылася 19 снежня ў нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, спн. Алена Анісім, дэпутатка і старшыня ТБМ, прачытала вітальнае слова (прачытаць можна далей).

2017.12.20 0

Зварот ТБМ у Адміністрацыю Прэзідэнта аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы

На зварот ТБМ у Адміністрацыю Прэзідэнта аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы з прапановай прыняць Указ аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, у якім прадугледзець фінансавае забеспячэнне на функцыянаванне дзяржаўнай беларускай мовы, днямі прыйшоў адказ. У ім паведамляецца, што інфармацыя да ведама прынятая. Але ТБМ будзе весці ліставанне і далей, каб атрымаць больш змястоўныя адказы.

Прачытаць лісты можна тут.

2017.12.16 0

Музей Я. Коласа запрашае на навагоднюю святочную праграму для дзяцей

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму для дзяцей “Да Коласа на Новы год”. Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.

27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца “Калядная ялінка”. Падчас свята у кожнага ўдзельніка з’явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаёміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях.  Свята дазволіць не толькі цікава правесці час, але і пазнаёміцца з гасцінным домам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі мерапрыемтсва атрымаюць памятныя падарункі!

 

2017.12.07 0

Запрашаем у офіс ТБМ на прэзентацыю кнігі С. Рудовіча і В. Герасімава да 100-годдзя Усебеларускага з'езда 1917 г.

Прэзентацыя кнігі Станіслава Рудовіча і Валерыя Герасімава да 100-годдзя Усебеларускага з'езда 1917 г. "Іх звала Беларусь святая" адбудзецца 5 снежня ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Пачатак а 18:00, уваход вольны.

2017.12.01 0

Лісты ТБМ уладам з прапановамі аб ушанаванні памяці Язэпа Драздовіча

На лісты ТБМ аб ушанаванні памяці Язэпа Драздовіча Міністэрства культуры даслала адказ, у якім паведамляецца, што пытанне аб найменні вуліц у гонар мастака будзе разглядацца Віцебскім гарвыканкамам, Нацыянальнаму мастацкаму музею РБ надаваць імя Я. Драздовіча палічылі немэтазгодным, а рашэнне пра мемарыяльны знак у гонар мастака яшчэ не прынята. 

Азнаёміцца з лістамі можна далей.

2017.11.29 0