Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Старшыня ТБМ спн. Алена Анісім падрыхтавала кароткую справаздачу пра паездку ў Лондан (Вялікабрытанія) з 18 па 23 сакавіка. Азнаёміцца з справаздачай можна далей.
2018.03.26 2
Таварыства беларускай мовы віншуе грамадзян Беларусі і ўсіх нашых суайчыннікаў з гэтай датай – 100-мі ўгодкамі БНР. Мы вітаем усіх, хто далучыўся да святочных мерапрыемстваў, хто ладзіць розныя імпрэзы з нагоды юбілею па ўсёй краіне і за яе межамі.
Заклікаем урачыста і годна адзначыць 100-гадовы юбілей аднаўлення нашай дзяржаўнасці. Гэта выдатная нагода для кансалідацыі актыўных грамадскіх сіл краіны. Разам мы зможам здзейсніць усё задуманае нашымі папярэднікамі дзеля годнага жыцця нашага народа і росквіту Беларусі.
2018.03.19 0
Да 100-годдзя БНР Таварыства беларускай мовы выдала спецыяльную паштоўку з выявай дома ў Мінску, у якім была абвешчана незалежнасць БНР.
2018.03.13 0
У адпаведнасці з рашэннем Сакратарыята ТБМ 13 сакавіка ў 18.00 адбудзецца нечарговае паседжанне Рады ў сядзібе ТБМ. Іншагароднім сябрам Рады аплата праезда не зможа быць кампенсаваная.
2018.03.11 1
Паважаныя сябры, запрашаем 24 сакавіка 2018 г. аб 11:00 на пешую экскурсію па г. Менску, прысвечаную 100-годдзю БНР. Экскурсію ладзіць Менская гарадская арганізацыя ТБМ. Правядзе экскурсію намеснік старшыні Менскай гарадской арнізацыі ТБМ, экскурсавод Павел Мезаўцоў.
Працягласць экскурсіі - каля 1,5 гадзіны. Удзел бясплатны.
Пра месца збору групы будзе паведамлена пасля рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна па спасылцы.
2018.03.10 1
Паважаныя сябры ТБМ да 35 гадоў, запрашаем вас далучыцца да стварэння моладзевай суполкі. Разам будзем гуляць у настольныя гульні на беларускай мове, глядзець фільмы па-беларуску і абмяркоўваць іх, распачынаць добрыя ініцыятывы і культурныя мерапрыемствы, паляпшаць сваю беларускую мову і многае іншае! Арганізацыйны сход адбудзецца ў суботу, 17 сакавіка 2018 г., а 18 гадзіне ў сядзібе ТБМ (г. Мінск, вул. Румянцава, 13).
Калі вы яшчэ не з'яўляецеся сябрам ТБМ, да арганізацыі можна будзе далучыцца на самім сходзе.
2018.03.10 0
Таварыства беларускай мовы віншуе ўсіх жанчын са святам Вясны – Міжнародным жаночым Днём!
Вы спрадвеку былі захавальніцамі сапраўдных традыцыйных культурных каштоўнасцей – найперш роднай матчынай мовы. Ваша пяшчота і любоў выхавалі многія пакаленні беларусаў у любові і павазе да сваёй бацькоўскай спадчыны праз спевы калыханкі, чытанне беларускіх кніжак, аповеды пра жыццё прадзедаў. Многія з вас і сёння незалежна ад узросту ахвяруюць свой талент і вольны час для працы з моладдзю, выхоўваючы патрэбу ў роднай беларускай мове.
Мы ўдзячныя вам за вашу пазіцыю і ўзаемападтрымку і жадаем здароўя, моцы, аптымізму, веры і непагаснай надзеі на тое, што роднае слова выведзе наш беларускі народ да нацыянальнага яднання, дабрабыту і дзяржаўнага росквіту..
Сакратарыят ТБМ
2018.03.07 0
У нядзелю 25 сакавіка ТБМ (Менская гарадская арганізацыя ТБМ) запрашае прыняць удзел у другім этапе адзінаццатай Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы (вул. Румянцава, 13). Пачатак у 11:00. Уваход вольны.
Першы этап адбыўся 21 лютага на Міжнародны дзень роднай мовы. Чытала дыктоўку былая настаўніца 50 гімназіі г. Мінска спн. Валянціна.
2018.02.23 0
Старшыня ТБМ Алена Анісім і першы намеснік Уладзімір Колас атрымалі ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі каштоўны падарунак: 17 кніг Скарыны, выдадзеных у гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Неўзабаве мы зладзім прэзентацыю і кожны зможа сфатаграфавацца і пагартаваць гэтае шыкоўнае выданне.
2018.02.23 1
ТБМ (Менская гарадская арганізацыя ТБМ) запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у адзінаццатай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, 21 лютага ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Пачатак у 18:45. Уваход вольны.
2018.02.20 0