Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Слова Алены Анісім на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі

На сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі 24 красавіка, дзе кіраўнік краіны звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, спн. Алена Анісім мела слова. Цалкам тэкст можна прачытаць далей.

2018.04.29 0

Прэс-канферэнцыя "Універсітэт з беларускай мовай навучання"

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і сустаршыні аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання запрашаюць СМІ і грамадскасць на прэс-канферэнцыю "Універсітэт з беларускай мовай навучання", якая адбудзецца 27-га сакавіка з 13.00 да 14.00 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).

2018.03.26 0

Зварот Рады ТБМ з нагоды 100-годдзя Беларускай народнай рэспублікі

Таварыства беларускай мовы віншуе грамадзян Беларусі і ўсіх нашых суайчыннікаў з гэтай датай – 100-мі ўгодкамі БНР.  Мы вітаем усіх, хто далучыўся да святочных мерапрыемстваў, хто ладзіць розныя імпрэзы з нагоды юбілею па ўсёй краіне і за яе межамі.

Заклікаем урачыста і годна адзначыць 100-гадовы юбілей аднаўлення нашай дзяржаўнасці. Гэта выдатная нагода для кансалідацыі актыўных грамадскіх сіл краіны. Разам мы зможам здзейсніць усё задуманае нашымі папярэднікамі дзеля годнага жыцця нашага народа і росквіту Беларусі.

2018.03.19 0

Да ведама сяброў Рады ТБМ

У адпаведнасці з рашэннем Сакратарыята ТБМ 13 сакавіка ў 18.00 адбудзецца нечарговае паседжанне Рады ў сядзібе ТБМ. Іншагароднім сябрам Рады аплата праезда не зможа быць кампенсаваная.

2018.03.11 1

ТБМ ладзіць пешую экскурсію па г. Менску, прысвечаную 100-годдзю БНР

Паважаныя сябры, запрашаем 24 сакавіка 2018 г. аб 11:00 на пешую экскурсію па г. Менску, прысвечаную 100-годдзю БНР. Экскурсію ладзіць Менская гарадская арганізацыя ТБМ. Правядзе экскурсію намеснік старшыні Менскай гарадской арнізацыі ТБМ, экскурсавод Павел Мезаўцоў.

Працягласць экскурсіі - каля 1,5 гадзіны. Удзел бясплатны.

Пра месца збору групы будзе паведамлена пасля рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна па спасылцы.

2018.03.10 1

Запрашаем на моладзевы сход ТБМ

Паважаныя сябры ТБМ да 35 гадоў, запрашаем вас далучыцца да стварэння моладзевай суполкі. Разам будзем гуляць у настольныя гульні на беларускай мове, глядзець фільмы па-беларуску і абмяркоўваць іх, распачынаць добрыя ініцыятывы і культурныя мерапрыемствы, паляпшаць сваю беларускую мову і многае іншае! Арганізацыйны сход адбудзецца ў суботу, 17 сакавіка 2018 г., а 18 гадзіне ў сядзібе ТБМ (г. Мінск, вул. Румянцава, 13).

Калі вы яшчэ не з'яўляецеся сябрам ТБМ, да арганізацыі можна будзе далучыцца на самім сходзе.

2018.03.10 0