Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У Менскім офісе ТБМ новае акно, дзякуй усім ахвярадаўцам!

У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) новае акно. Дзякуй усiм, хто ахвяраваў грошы на рамонт офіса. Некалькі дзён таму ўжо былі абноўленыя дзверы, цяпер вось новае акно. Будзем i далей спалучаць абнаўленне i ў справах, i ў сядзібе. Таксама запрашаем на нашы мерапрыемствы і падзеі.

Усталяваць новыя дзверы і акно стала магчыма дзякуючы паспяховаму збору сродкаў на ulej.by, калі 57 чалавек ахвяравалі на рамонт арганізацыі і бягучую дзейнасць 3192 рублі. Узнагарода ахвярадаўцаў адбудзецца ў канцы месяца, больш інфармацыі будзе ў бліжэйшы час на нашым сайце, сачыце за навінамі!

2018.08.06 0

Запрашаем на курсы ва ўніверсітэце імя Ніла Гілевіча. Зацверджаны парадак прыёму на курсы

Універсітэт імя Ніла Гілевіча з верасня 2018 г. пачынае падрыхтоўчыя курсы для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы.

Выкладчыкі курсаў маюць багаты досвед працы ў школах, ліцэях і ВНУ. Некаторыя з іх кандыдаты і дактары навук, дацэнты і прафесары. Яны рыхтуюць трох- і шасцімесяцовыя курсы. На курсах, якія будуць доўжыцца 3 месяцы, заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па тры гадзіны на дзень. На курсах працягласцю шэсць месяцаў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны на дзень. Колькасць навучэнцаў у кожнай групе – не больш за 10-12 чалавек.

Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы). Кошт любога курса ўсяго 200 BYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Больш інфармацыі далей.

2018.08.02 0

Альгерд Бахарэвіч тлумачыць, чаму “вышыванка” – гэта прафанацыя

На сайце Цэнтра новых ідэй выклалі цікавы артыкул пісьменніка і перакладчыка Альгерда Бахарэвіча пра "вышываначную" ідэнтычнасць.

Шмат хто захапляецца “вышыванкамі”, якія запоўнілі нашыя гарады. Беларускія ўзоры закрасаваліся на майках Аляксандра Лукашэнкі і яго 20-гадовых праціўнікаў – і гэта падабаецца, бадай, усім, апроч Альгерда Бахарэвіча.

Прыводзім артыкул цалкам.

2018.08.02 0

Унікальны анімацыйны фільм "Падымаецца вецер" цяпер па-беларуску! (абноўлена)

У пятніцу і гэтыя выходныя, 3-5 жніўня, з 19:00 у пятніцу і з 16:30 у суботу і нядзелю ў кінатэатры "velcom cinema" (Мінск, вул. Пятра Мсціслаўца, 11) адбудуцца дадатковыя паказы неверагодна кранальнага развітальнага твора Хаяо Міядзакі "Падымаецца вецер". Колькасць квіткоў абмежаваная, спяшайцеся набыць: afisha.tut.by/film/padymecca-vecer

Пераклад і паказы ладзіць kinakong.by
Акрамя паказаў у кінатэатрах фільмы з беларускай агучкай могуць глядзець карыстальнікі voka.tv ад аператара вэлком.

2018.08.01 0

Gavarun_by збірае сродкі на агучку развівальна-забаўляльнай стужкі "Tiny Love" для самых маленькіх дзетак (абноўлена)

Суполка агучвання фільмаў і мультфільмаў на беларускую мову gavarun_by запрашае паўдзельнічаць у зборы ахвяраванняў для агучвання па-беларуску выдатнага мультфільма Tiny Love - развівальна-забаўляльнай стужкі для самых маленькіх дзетак (ад трох месяцаў да трох гадоў). Мультфільм знаёміць з навакольнымі прадметамі, формамі і колерамі, насычаны песнямі і інтэрактыўнымі элементамі. 
Для лакалізацыі запланаваны 2 серыі па 29 хвілін кожная, рэліз на ютуб-канале Gavarun_by. 
Патрэбная сума – 350 рублёў (на дадзены момант сабрана 50 рублёў), збіраюць да 15 жніўня. Ахвяраванні адпраўляць на картку VISA 4585 2161 1506 8873 (тэрмін дзеяння 05/20, рахунак BY39 ALFA 3014 7231 2100 5027 0000), падрабязнасці тут.

Нядаўна суполка ўжо скончыла збор сродкаў на агучванне класічнага мультсерыяла пра Мікі Маўса па-беларуску, сабраўшы 1225 рублёў, і ўжо пачала працу. Паглядзець агучаныя серыі можна на ютуб-канале суполкі.

Таксама ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 31 ліпеня ("Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць"), 1 і 2 жніўня ("Вэрхал у галаве" і "Час") ладзяцца прагляды фільмаў у агучцы gavarun_by. Прагляды будуць пачынацца а 18-й, уваход вольны. 

 

2018.08.01 0

Дакументы 1995 г. з уласнага архіва гісторыка Алега Трусава пра адстойванне нацыянальнай сімволікі

У архіве гісторыка Алега Трусава знайшліся важныя гістарычныя дакументы пра перыяд адстойвання дзяржаўных сімвалаў герба "Пагоня" і бел-чырвона-белага сцяга пасля рэферэнума 14 мая 1995 г.

Падаем сканы дакументаў. У адным ад 26 мая 1995 г. Алег Трусаў (тады старшыня камісіі па забеспячэнню адзінай палітыкі выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь) звяртаецца ў пракуратуру з просьбай разгледзець сітуацыю са знявагай законных Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і незаконнага іх змянення. У адказе з пракуратуры ад 23 чэрвеня 1995 г. крымінальнага складу злачынства выяўлена не было.

Наступным крокам паслужыла складанне Заявы Грамадскага камітэта абароны беларускай нацыянальнай гістарычнай сімволікі за захаванне адпаведных дзяржаўных сімвалаў. 64 вядомыя асобы, мастакі, літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы і палітыкі падпісалі заяву. Сярод іх народныя паэты і пісьменнікі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Янка Брыль, Васіль Быкаў і многія іншыя.

Азнаёміцца з дакументамі можна далей.

2018.08.01 0

У Баранавічах бацькі першакласнікаў дамагліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі

Два гады жыхары Баранавіч дабіваліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі, што знаходзіцца ў цэнтры горада, паведамляе мясцовае выданне Intex-press. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах.

Адкрыць беларускамоўны клас ў гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня.

 

2018.08.01 0

У Менскім офісе ТБМ новыя ўваходныя дзверы, дзякуй усім ахвярадаўцам!

У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) новыя ўваходныя дзверы. Дзякуй усiм, хто нам ахвяраваў. Дзякуй кампанii, якая сёння, 1 жніўня, iх усталявала. Будзем i далей спалучаць абнаўленне i ў справах, i ў офiсе. Запрашаем на нашы мерапрыемствы і падзеі.

Усталяваць новыя дзверы стала магчыма дзякуючы паспяховаму збору сродкаў на ulej.by, калі 57 чалавек ахвяравалі на рамонт арганізацыі і бягучую дзейнасць 3192 рублі. 

2018.08.01 0

Немец вывучыў беларускую мову і рамантуе школу пад Ракавам

Беньямін Гаўзнер, маладзён з Германіі, як паведамляе Белсат, пасля заканчэння школы ў 2013-м не хацеў адразу паступаць ва ўніверсітэт, бо хацеў папрацаваць валанцёрам у іншай краіне. Знайшоў такую магчымасць у Беларусі і падумаў, што гэта будзе цікавы вопыт. Бэн валанцёрыў 10 месяцаў.

Потым ён зноў наведаў Беларусь, тады і вырашыў вывучыць мову, каб лепш разумець краіну: "Купіў падручнік у Менску і, як толькі прыехаў дадому, пачаў".

Бэн вучыўся ў Польшчы і Літве, а цяпер вывучае сацыялінгвістыку ў Нямеччыне. У свае 23 ён валодае 8-мю мовамі, у тым ліку літоўскаю, польскаю ды расейскую. Ён цікавіцца сувяззю паміж імі, а таксама тапонімамі нашага рэгіёну. "У беларускай мове ёсць значны ўплыў іншых моваў, што бачна і ў тапонімах. Шмат якія беларускія тапонімы маюць балтыйскае паходжанне, напрыклад, Жодзішкі або Ашмяны. Да таго ж, мне проста падабаецца, як тапонімы гучаць. Напрыклад Шышчыцы, Іўе", – тлумачыць ён.

2018.07.31 0