Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На Лідчыне адкрылі помнік Невядомым паўстанцам 1863 года

Як паведамляе "Белсат", 30 паўстанцаў спачываюць у брацкай магіле каля вёскі Малое Ольжава. У савецкі час іхную магілу амаль цалкам зруйнавалі, а надмагільны помнік утапілі ў багне. Праз 155 гадоў актывісты Лідчыны аднавілі памятны камень на магіле герояў, імёны якіх засталіся невядомымі.

2018.08.06 0

Алег Трусаў: Крыху пра нашу сімволіку

Сто гадоў таму, 5 жніўня 1918 г., упершыню Беларусь, дзякуючы ўраду БНР, атрымала свой першы дзяржаўны сцяг, бел-чырвона-белы. Сто гадоў супраць яго выступаюць ворагі беларушчыны, але ён застаецца нашым сімвалам беларускай свабоды. Сёння я выстаўляю некалькі рэдкіх дакументаў і копіі старых публікацый на гэтую тэму.

Спачатку афіцыйны адказ Ніла Гілевіча першаму намесніку старшыні ВС Беларусі Кузняцову, у якім выкрываецца хлусня ветэранаў-камуністаў з г. Рэчыца, якую яны пісалі ў ВС Беларусі. У сваім адказе Гілевіч піша пра сумесны савецка-фашысці парад у Брэсце 22 верасня 1939 г. пад чырвоным і фашысцкім сцягамі.

У дадатак дадаю публікацыі на гэтую тэму з савецкіх газет "Литературная газета" № 17 ад 26.04.1989 г. і "Куранты" ад 31.08.1991г., дзе друкуюцца фотаздымкі з парада ў Брэсце. Дарэчы, маскоўская газета "Куранты" піша пра другі аналагічны парад у Гродне, дзе прысутнічаў савецкі генерал Васіль Чуйкоў.

Таксама раю прачытаць думку нашых гісторыкаў, афіцыёна выказаную ў падтрымку нашых гістарычных сімвалаў двойчы: 12 верасня 1991 г. і 7 лютага 1995 г.

2018.08.06 0

У Менскім офісе ТБМ новае акно, дзякуй усім ахвярадаўцам!

У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) новае акно. Дзякуй усiм, хто ахвяраваў грошы на рамонт офіса. Некалькі дзён таму ўжо былі абноўленыя дзверы, цяпер вось новае акно. Будзем i далей спалучаць абнаўленне i ў справах, i ў сядзібе. Таксама запрашаем на нашы мерапрыемствы і падзеі.

Усталяваць новыя дзверы і акно стала магчыма дзякуючы паспяховаму збору сродкаў на ulej.by, калі 57 чалавек ахвяравалі на рамонт арганізацыі і бягучую дзейнасць 3192 рублі. Узнагарода ахвярадаўцаў адбудзецца ў канцы месяца, больш інфармацыі будзе ў бліжэйшы час на нашым сайце, сачыце за навінамі!

2018.08.06 0

Запрашаем на курсы ва ўніверсітэце імя Ніла Гілевіча. Зацверджаны парадак прыёму на курсы

Універсітэт імя Ніла Гілевіча з верасня 2018 г. пачынае падрыхтоўчыя курсы для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы.

Выкладчыкі курсаў маюць багаты досвед працы ў школах, ліцэях і ВНУ. Некаторыя з іх кандыдаты і дактары навук, дацэнты і прафесары. Яны рыхтуюць трох- і шасцімесяцовыя курсы. На курсах, якія будуць доўжыцца 3 месяцы, заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па тры гадзіны на дзень. На курсах працягласцю шэсць месяцаў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны на дзень. Колькасць навучэнцаў у кожнай групе – не больш за 10-12 чалавек.

Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы). Кошт любога курса ўсяго 200 BYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Больш інфармацыі далей.

2018.08.02 0

Альгерд Бахарэвіч тлумачыць, чаму “вышыванка” – гэта прафанацыя

На сайце Цэнтра новых ідэй выклалі цікавы артыкул пісьменніка і перакладчыка Альгерда Бахарэвіча пра "вышываначную" ідэнтычнасць.

Шмат хто захапляецца “вышыванкамі”, якія запоўнілі нашыя гарады. Беларускія ўзоры закрасаваліся на майках Аляксандра Лукашэнкі і яго 20-гадовых праціўнікаў – і гэта падабаецца, бадай, усім, апроч Альгерда Бахарэвіча.

Прыводзім артыкул цалкам.

2018.08.02 0

Унікальны анімацыйны фільм "Падымаецца вецер" цяпер па-беларуску! (абноўлена)

У пятніцу і гэтыя выходныя, 3-5 жніўня, з 19:00 у пятніцу і з 16:30 у суботу і нядзелю ў кінатэатры "velcom cinema" (Мінск, вул. Пятра Мсціслаўца, 11) адбудуцца дадатковыя паказы неверагодна кранальнага развітальнага твора Хаяо Міядзакі "Падымаецца вецер". Колькасць квіткоў абмежаваная, спяшайцеся набыць: afisha.tut.by/film/padymecca-vecer

Пераклад і паказы ладзіць kinakong.by
Акрамя паказаў у кінатэатрах фільмы з беларускай агучкай могуць глядзець карыстальнікі voka.tv ад аператара вэлком.

2018.08.01 0

Gavarun_by збірае сродкі на агучку развівальна-забаўляльнай стужкі "Tiny Love" для самых маленькіх дзетак (абноўлена)

Суполка агучвання фільмаў і мультфільмаў на беларускую мову gavarun_by запрашае паўдзельнічаць у зборы ахвяраванняў для агучвання па-беларуску выдатнага мультфільма Tiny Love - развівальна-забаўляльнай стужкі для самых маленькіх дзетак (ад трох месяцаў да трох гадоў). Мультфільм знаёміць з навакольнымі прадметамі, формамі і колерамі, насычаны песнямі і інтэрактыўнымі элементамі. 
Для лакалізацыі запланаваны 2 серыі па 29 хвілін кожная, рэліз на ютуб-канале Gavarun_by. 
Патрэбная сума – 350 рублёў (на дадзены момант сабрана 50 рублёў), збіраюць да 15 жніўня. Ахвяраванні адпраўляць на картку VISA 4585 2161 1506 8873 (тэрмін дзеяння 05/20, рахунак BY39 ALFA 3014 7231 2100 5027 0000), падрабязнасці тут.

Нядаўна суполка ўжо скончыла збор сродкаў на агучванне класічнага мультсерыяла пра Мікі Маўса па-беларуску, сабраўшы 1225 рублёў, і ўжо пачала працу. Паглядзець агучаныя серыі можна на ютуб-канале суполкі.

Таксама ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 31 ліпеня ("Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць"), 1 і 2 жніўня ("Вэрхал у галаве" і "Час") ладзяцца прагляды фільмаў у агучцы gavarun_by. Прагляды будуць пачынацца а 18-й, уваход вольны. 

 

2018.08.01 0

Дакументы 1995 г. з уласнага архіва гісторыка Алега Трусава пра адстойванне нацыянальнай сімволікі

У архіве гісторыка Алега Трусава знайшліся важныя гістарычныя дакументы пра перыяд адстойвання дзяржаўных сімвалаў герба "Пагоня" і бел-чырвона-белага сцяга пасля рэферэнума 14 мая 1995 г.

Падаем сканы дакументаў. У адным ад 26 мая 1995 г. Алег Трусаў (тады старшыня камісіі па забеспячэнню адзінай палітыкі выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь) звяртаецца ў пракуратуру з просьбай разгледзець сітуацыю са знявагай законных Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і незаконнага іх змянення. У адказе з пракуратуры ад 23 чэрвеня 1995 г. крымінальнага складу злачынства выяўлена не было.

Наступным крокам паслужыла складанне Заявы Грамадскага камітэта абароны беларускай нацыянальнай гістарычнай сімволікі за захаванне адпаведных дзяржаўных сімвалаў. 64 вядомыя асобы, мастакі, літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы і палітыкі падпісалі заяву. Сярод іх народныя паэты і пісьменнікі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Янка Брыль, Васіль Быкаў і многія іншыя.

Азнаёміцца з дакументамі можна далей.

2018.08.01 0

У Баранавічах бацькі першакласнікаў дамагліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі

Два гады жыхары Баранавіч дабіваліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі, што знаходзіцца ў цэнтры горада, паведамляе мясцовае выданне Intex-press. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах.

Адкрыць беларускамоўны клас ў гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня.

 

2018.08.01 0