Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алена Анісім у аўтарскай праграме euroradio “Ідэя Х”: Нацыянальная ідэя мусіць бараніць нас ад вірусу антыбеларускасці

У чацвер, 30 жніўня, старшыня ТБМ спн. Алена Анісім удзельнічала ў новай штотыднёвай праграме euroradio “Ідэя Х”, госці якой імкнуцца сфармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі.

 

2018.08.31 0

У абарону беларускай мовы на этыкетках сабралі тысячу подпісаў

На сайце Свабоды распавялі пра петыцыю, створаную для таго, каб "спыніць дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы ў сферы гандлю і паслугаў" — каб інфармацыя даводзілася да спажыўца абавязковым чынам на расейскай і беларускай мовах.

2018.08.31 0

Ліставанне ТБМ з уладамі адносна ўсталявання бюста Алесю Адамовічу

Нядаўна мы атрымалі адказ з Бабруйскага райвыканкама адносна прапановы ўсталяваць бюст Алесю Адамовічу па эскізу Гэніка Лойкі і Яўгена Білея ў в. Глуша. Са смерці Адамовіча прайшло ўжо амаль 25 год, а ў Беларусі няма ні помніка, ні памятнай шыльды на доме, дзе жыў Адамовіч, беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.

Цалкам ліставанне далей.

2018.08.30 0

Грамадзян Вейшнорыі павіншавалі з 1 годам існавання!

Грамадзянам Вейшнорыі прыйшлі лісты з віншаваннем на электронныя скрынкі з наступным тэкстам:

"Краіна мары адзначае Першы год існавання дзяржавы! Першы год Незалежнасці!

За гэты час наша краіна прайшла шлях ад інтэрнэт-мема да сапраўднай дзяржавы з усімі адпаведнымі атрыбутамі.

Мы абралі Сойм - дэмакратычны парламент, які працуе на прынцыпах адкрытасці і стаіць на варце інтэрнэт-дэмакратыі. Як і ўсе дзяржавы, мы прайшлі праз парламенцкі крызіс, але паспяхова выйшлі з яго.

Мы прынялі Канстытуцыю і мноства іншых законаў. Пакуль палітыкі ў традыцыйных дзяржавах кажуць аб лічбавай дэмакратыі, мы ўжо гэта робім. Пакуль яны спрачаюцца пра крыптавалюты - мы ўжо яе інтэгравалі. Робім памылкі, але выпраўляем і вучымся. Намі ўжо напрацаваны бясцэнны досвед." Тэкст цалкам далей.

2018.08.29 0

Прэзентацыя сайта nslowa.by

У офісе ТБМ у панядзелак, 28 жніўня, адбылася прэзентацыя інтэрнэт версіі газеты "Наша слова" - сайт nslowa.by. На сустрэчы рэдактар газеты Станіслаў Суднік распавёў пра тое, што друкаваная газета і навіны на сайце будуць дублявацца толькі часткова, многае будзе толькі ў інтэрнэт версіі.

2018.08.28 0

У Беларусі запушчана бясплатная адукацыйная анлайн-платформа ZMENA.CITY

У Мінску прайшла прэзентацыя анлайн-платформы ZMENA.CITY, на якой удзельнікі распрацавалі ідэі праектаў папаляпшэння гарадоў і даведаліся пра магчымасці платформы. Пра гэта паведамілі на сайце budzma.by.

Анлайн-курс ZMENA складаецца з двух этапаў: асноўны курс (7 урокаў) і “прасунуты” курс (3 урокі). Кожны ўрок складаецца з відэалекцыяў, інтэрвью з экспертам, канспекта і заданняў.
Асноўны курс ZMENA дапаможа пачаткоўцам прайсці шлях “ад стварэння ідэі праекта да яе рэалізацыі”. На курсе студэнты і студэнткі даведаюцца, як аформіць ідэю ў праект і знайсці каманду мары. Навошта ладзіць даследаванне для праекта, што такое краўдфандынг і фандрэйзінг, як узаемадзейнічаць з дзяржавай. Таксама эксперты раскажуць, як ўцягнуць супольнасць у свой праект і як зрабіць так, каб пра ініцыятыву напісалі ў медыя.
Курс для “прасунутых” распавядзе пра ролю крэатыўных індустрыяў у развіцці горада, урбаністыку і вырашэнне гарадскіх праблемаў (даступнасць, экалогія, інклюзія).

2018.08.28 0

Сайт зніжак Slivki.by зладзіў рассылку з беларускамоўным загалоўкам

Сайт, дзе падаюць інфармацыю пра разнастайныя акцыі і зніжкі, Slivki.by зрабіў рассылку сваім кліентам з беларускамоўным загалоўкам: "1 верасня блiзка! Кветкi настаўнікам, тарты, дзіцячыя забавы, паветраныя шарыкі… -50%!" Акрамя таго рэкламная карцінка таксама была аформлена па-беларуску.

Будзем спадзявацца, што цяпер на сайце часцей будуць з'яўляцца беларускамоўныя абвесткі, што прывабіць яшчэ больш карыстальнікаў.

2018.08.24 0

Алег Трусаў пра кнігу Сяргея Навумчыка "1993". Першы летапісец незалежнай Беларусі

У гэтым годзе беларускі палітык і журналіст Радыё Свабода Сяргей Навумчык напісаў чарговую кнігу пра пачаткі новай беларускай дзяржаўнасці “Дзевяноста трэці”. Перад гэтым у яго былі напісаныя кнігі пра 1991, 1992, 1994 і 1995 гады — першыя гады існавання незалежнай беларускай дзяржавы. За многія гады сп. Навумчык сабраў вялікі архіў па найноўшай гісторыі Беларусі і, у першую чаргу, сценаграмы ўсіх сесій Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь ХІІ склікання.

2018.08.21 4

Старшыня ТБМ Алена Анісім адказала Багдану Сакалову

Не паспела Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” абвесціць пра рэальныя крокі па ўвасабленні ідэі ўніверсітэта з беларускай мовай навучання, як у СМІ пайшла негатыўная хваля з боку розных асоб. Што цікава, пачатак заклала дзяржаўная газета “СБ”. Працяг мы ўжо знаходзім у “Лідскай газеце”. І вось новая публікацыя: на сайце “Будзьма беларусамі! Можа, не варта было б звяртаць увагу на такое меркаванне калумніста, якое можа не супадаць з думкай кампаніі (а можа супадаць!), але ж назва сайта… 

2018.08.21 1