Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа, як паведамляе сайт "Вясны", 1 лютага падчас свайго візіту ў Мінск сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі.
На сустрэчы прысутнічалі Сяргей Драздоўскі з Офісу па правах людзей з інваліднасцю, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак.
2020.03.06 0
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе Вас з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!
Спрадвеку жанчыны – маці, гаспадыні лічыліся захавальніцамі сямейных традыцый. Нездарма беларусы сваю родную мову называюць матчынай, матулінай. Няхай гэтая традыцыя ніколі не перапыняецца! Няхай і надалей нашы матулі і бабулі праз песні і калыханкі перадаюць немаўлятам найвялікшы наш скарб – беларускую мову.
Здароўя Вам усім, аптымізму і непахіснай веры ў тое, што наша роднае слова прывядзе беларускі народ да годнага жыцця.
Хай з Вашых вуснаў і вуснаў Вашых блізкіх мілагучнае звонкае беларускае слова разальецца магутнай паводкай па ўсёй нашай краіне.
2020.03.02 0
Белпошта выпусціла адметную марку да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка і правяла спецгашэнне маркі на адпаведным канверце Першага дня.
2020.02.23 0
21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае дзень Роднай мовы. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама прыхільнікаў Беларушчыны за мяжой з просьбай выказаць у гэты дзень сваю падтрымку жывому беларускаму слову.
2020.02.22 0
Алег Трусаў, Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы, напісаў водгук на кнігу беларускага рыма-каталіцкага святара, рэлігійнага дзеяча, тэолага, перакладчыка і публіцыста Уладзіслава Завальнюка "Да Бога - на роднай мове". Падаём тэкст водгуку.
2020.01.14 0
Таварыства беларускай мовы шчыра віншуе ўсіх з цудоўнымі зімовымі святамі і выказвае падзяку за віншаванні, ахвяраванні і падтрымку. З узаемапавагай, аптымізмам, надзейнымі сябрамі, роднай мовай і святлом у душы стварайма лепшую Беларусь! Віншуем з Новым 2020-м годам!
2019.12.30 0
Таварыства беларускай мовы шчыра віншуе ўсіх сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў снежні і студзені, зычыць здароўя, сілаў на ніве служэння Бацькаўшчыне і асабістага шчасця. Віншуем вас і з зімовымі святамі ды Новым 2020-м годам!
2019.12.29 1
Дарагія сябры!
Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча віншуе ўсіх з Калядамі і Новым 2020-м годам і выказвае шчырую падзяку сп. Генадзю Лойку з Менска, сп. Леаніду Ралько з Баранавічаў, сп. Міколу Савулічу з м. Падсвілле, спн. Патрыётцы Беларусі з замежжа, сп. Паўловіч, спн. В.А. Крачкоўскай, сп. Паўлу Кізіку, якія ў снежні даслалі нам свае ахвяраванні. Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.
Ахвяраваць на працу ўніверсітэта можна пералічыўшы сродкі на наступныя рахункі:
ААТ «Белінвестбанк» BLBBBY2X (BIC) на Універсітэт імя Ніла Гілевіча УНП: 193050167. Асноўны рахунак: BY49BLBB30150193050167001001. Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: BY56BLBB31350193050167001001.
Таксама падтрымаць універсітэт можна праз сістэмы АРІП (Разлік), інструкцыя ёсць па гэтай спасылцы tbm-mova.by/news_2214.html. Любыя пытанні задавайце праз пошту nhuniversitet@gmail.com.
Вашыя грошы, у першую чаргу, пойдуць на аплату арэнды офіса ўніверсітэта і закупку падручнікаў для будучых студэнтаў.
З павагай і ўдзячнасцю,
в.а. рэктара Алег Трусаў
2019.12.28 0
На апошняй Радзе ТБМ былі зацверджаныя наступныя памеры ўнёскаў з 1 студзеня 2020 г.: для працуючых 20 рублёў за год, для пенсіянераў і беспрацоўных - 10 рублёў, для студэнтаў - 7 рублёў. Для замежных сяброў - 15 даляраў і 15 еўра, для грамадзян РФ - 1000 расійскіх рублёў.
Наступная Рада прызначаная на 26 студзеня 2010 г.
2019.12.28 1
Выява - старая (магчыма, першая) рэклама на падпіску газеты "Наша слова". Газета выходзіць з 1990 г. і заснаваная першым старшынём Таварыства беларускай мовы Нілам Гілевічам. Дарэчы, рэклама недзе года 1991-а, калі яшчэ існавалі БССР і СССР. Сёння рэдактарам з'яўляецца Станіслаў Суднік, які ўжо многія гады робіць газету фактычна сваімі сіламі. Газета мае 2 сайты, адзін перадусім з архівам нумароў naszaslowa.by, другі - з вялікай колькасцю навін за дзень www.nslowa.by.
Сябры, заклікаем выпісваць друкаваную версію газеты "Наша слова" са снежня гэтага года (у сеціве нумар з'яўляецца праз тыдзень-два пасля выхаду). Падпісны індэкс такі самы, як на рэкламе: 63865. Кошт падпіскі за 1 месяц - 2,77 руб., за 3 месяцы - 8,31 руб., за 6 месяцаў - 16,62.
У самой навіне ніжэй здымак 1996 г. з старым складам рэдакцыі газеты, калі галоўным рэдактарам быў сп. Эрнест Ялугін.
2019.12.28 0