Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбылася прэзентацыя першага глянцавага нумара часопіса ARCHE

Сёння, 19 верасня, а 19:00 на сядзібе ТБМ адбылася прэзентацыя першага глянцавага нумара часопіса ARCHE, прысвечанага - 100-годдзю БНР.

На прэзентацыю прыйшло каля 3-х дзясяткаў чалавек. Распавядалі пра змест часопіса, умовы выдання, пра само заснаванне БНР шэф-рэдактар Аляксандар Пашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі.

2018.09.19 0

БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга

На сайце БХД распавялі пра тое, што БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга.

У межах падрыхтоўкі да ўнясення на сесію Палаты прадстаўнікоў Беларуская хрысціянская дэмакратыя 18 верасня разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім накіравалі Праект Закона "Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь" і абгрунтаванне да яго ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў.

Разам з праектам Закона у міністэрствы былі накіраваны подпісы грамадзян у яго падтрымку, паведаміла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Дадзены Закон рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы бел-чырвона-белага сцяга, які з'яўляўся першым дзяржаўным сцяга Рэспублікі Беларусь і які мае асаблівае гістарычнае і духоўна-маральнае значэнне для нашай краіны.

2018.09.18 0

#dreamgirl (паштоўкi)

На сайце oz.by можна замовиць выдатны набор паштовак па-беларуску #dreamgirl. Прыдумала их Марыя Чаракова.

Кожнай дзяўчынцы (няважна, колькi ёй гадоў!) час ад часу патрэбна натхненне ў вяселыя i сумныя моманты. Гэтая кнiга - набор крэатыўных паштовак, з дапамогай якiх ты можаш стварыць сваю "Сцяну мары". Яна нагадае табе пра тое, што ты хочаш зрабiць да сваiх 80 гадоў, хто ты ў сваiм сакрэтным жыццi i ў якiя краiны цябе вееельмi цягне.

Размясцi яе так, як табе падабаецца, i будзь #dreamgirl, якая жыве сваей марай!

Ты таксама можаш дасылаць i дарыць паштоўкi сябрам, бацькам, каханаму, бабулям, дзядулям i усiм, каго ты хочаш пацешыць.

2018.09.14 0

Экспертнае апытанне Цэнтра новых ідэй: "Індэкс беларускай будучыні"

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з фантазій, выпадковасцяў ці “чорных лебедзяў”, пішуць на сайце Цэнтра новых ідэй. Будучыня кшталтуецца канкрэтным пазлам доўга­тэрміновых трэндаў

Як будзе выглядаць Беларусь праз пяць гадоў? У якім стане будзе наша эканоміка? Ці палепшыцца дэмаграфічнае становішча? Ці стане Беларусь больш адукаванай ды інавацыйнай? Наколькі ўзмоцніцца ці аслабне нашая ідэнтычнасць? Індэкс беларускай будучыні створаны акурат дзеля таго, каб адказаць на падобныя пытанні.

 

2018.09.14 0

Збор подпісаў за беларускую мову на этыкетках тавараў

Зварот за беларускую мову на этыкетках тавараў сабраў ужо 1571 подпіс, і гэта нядзіўна, бо і тут мову дыскрымінуюць. Па законе, у Беларусі сёння забаронена пісаць на этыкетках толькі па-беларуску, і ў той жа час толькі па руску пісаць можна. Падпісвайцеся, калі згодныя, што гэта несправядліва!

На збор подпісаў застаецца яшчэ 11 дзён, потым зварот будзе накіраваны ў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

2018.09.13 0

Алена Анісім распавяла Белсату пра працу ў парламенце

Старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента спн. Алена Анісім распавяла Белсату пра тое, ці складана быць дэпутатам? Чаму беларускія дэпутаты звычайна не галасуюць супраць? Што рэальна можа змяніць у нашай краіне парламентарый? Як выглядае працоўнае месца народнага абранніка ці абранніцы? Які заробак яны атрымліваюць? Якія дадаковыя выгоды маюць?

2018.09.12 0

На ulej.by працягваецца збор сродкаў на друк настольнай гульні для дзетак "Падарожжа па Беларусі" (абноўлена)

Стварыла праект Наталля Галко, якая піша пра гульню для дзяцей наступнае: "складаецца з 46 картак. Машыніст-смоўжык падрыхтаваў для дзетак цікавыя заданні. Падчас падарожжа на цягнічку яны пазнаёмяцца з новымі словамі на роднай мове, запомняць усё самае цікавае, чым адметная наша краіна, і даведаюцца аб славутых земляках. Акрамя гэтага, гульня дапаможа навучыцца падбіраць абагульняючыя словы і ўдасканаліць навыкі чытання."

Аўтарка абяцае, што "гульня павялічыць цікавасць дзяцей да роднай мовы, дапаможа ў яе вывучэнні, а таксама – дасць магчымасць усім жадаючым бавіць вольны час па-беларуску."

На праект патрабуецца сабраць 3 875 BYN, усяго сабрана 14% ад гэтай сумы (падтрымала 35 чалавек), а да канца кампаніі па зборы сродкаў засталося 9 дзён. На жаль, калі ўся сума не будзе сабрана, то грошы будуць вернутыя ахвярадаўцам, а стваральнікам праекта прыйдзецца пачынаць усё спачатку. То падтрымліваем!

2018.09.07 0

БТ папрасіла "Беларусьфільм" дубляваць па-беларуску мультфільмы для "Калыханкі"

На петыцыю за "Калыханку" па-беларуску, якую падпісалі больш за паўтары тысячы чалавек, прыйшоў афіцыйны адказ "Белтэлерадыёкампаніі". Большая яго частка падобная да адпіскі, аднак апошні сказ абяцае невялічкія змены, перадае Радыё Свабода.

2018.09.05 0

"Беларускія ўікэнды" ў пяцёрцы лідараў мінскага кінапраката

За першыя дні праката, як распавялі на сайце budzma.by, нідэрландскі фільм "Мой сябар жырафа" ў беларускай агучцы сабраў у кінатэатрах сталіцы каля 3 тыс. гледачоў і ўвайшоў у ТОП-5 самых наведваемых фільмаў уікэнду. Фільм перакладзены і агучаны па-беларуску ў рамках праекта "Беларускія ўікэнды" кампаніяй "Кінаконг" пры падтрымцы velcom.

2018.09.04 0

Velcom падтрымаў праекты па вывучэнні беларускай мовы праз гульні і забавы

На сайце budzma.by з'явіўся матэрыял пра тое, што 28 жніўня ў «Кнігарні Логвінаў» адбылася прэзентацыя незвычайных праектаў, накіраваных на тое, каб дапамагчы дзецям вывучаць беларускую мову і зрабіць яе арганічнай часткай іх штодзённага жыцця. Абодва праекты – «Скарбонка гульняў» і «Беларускія ўікэнды» – рэалізаваныя пры падтрымцы кампаніі velcom.

2018.08.31 0