Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Працягваецца збор сродкаў на друк кнігі пра Зінаіду Бандарэнка (абноўлена)

Прапануем падтрымаць цудоўную кнігу. Чаму цудоўную? Таму што яна пра цудоўнаю таленавітую жанчыну - Зінаіду Бандарэнка. Народная артыстка Беларусі заўсёды адстойвала незалежнасць краіны, сваю родную мову і культуру. Толькі за апошні год яна выступіла на канцэрце # БНР100 і запісала беларускамоўную аўдыёверсію кнігі Алексіевіч "Час сэканд хэнд". Гэтая кніга раскажа пра яе жыццё і погляды. А яшчэ стане падарункам да 80-годдзя!

Усяго плануецца сабраць 10999 BYN, ужо сабрана 57% ад запланаванай сумы (6370 BYN), а застаецца 26 дзён да канца збору, усё залежыць ад кожнага з нас. Далучайцеся!

2018.09.25 0

Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча пачынаюць сваю працу ўжо сёння! (абноўлена)

Першыя заняткі адбудуцца ў панядзелак, 24 верасня, на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны (вул. Румянцава, 13). А 18-ай адбудзецца майтар-клас з Уладзімерам Арловым
Пісьменнік распавядзе пра свой жыццёвы і творчы шлях і прэзентуе новыя выданні, сярод якіх "Айчына.Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі", кніга містычных аповесцяў "Танцы над горадам" ( увайшла ў кароткі спіс на сёлетнюю прэмію Гедройца за лепшую празаічную кнігу года) і кніга баладаў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань".
Таксама на адкрыцці выступіць сын Ніла Гілевіча Сяргей Гілевіч. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

2018.09.24 0

Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча адкрыў Уладзімер Арлоў!

Сёння, 24 верасня, нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор'е пачаліся заняткі падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча (па-за асноўнымі прадметамі). Майстар-клас для навучэнцаў (і нават іх бацькоў!) правёў знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў. Ён распавёў пра сваю творчасць, прачытаў урыўкі са сваіх кніг і правёў цікавую гістарычную віктарыну.

Наступны майстар-клас адбудзецца ў панядзелак, 1 кастрычніка, які правядзе рэдактар новага часопіса "Наша гісторыя" Андрэй Дынько. Пачатак а 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Набор на асноўныя курсы па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут.

2018.09.24 3

Калі за адраджэнне мовы – чытай, спадарства,“Наша слова”! (абноўлена)

Сябры, падпіска на другое паўгоддзе 2018 года скончылася, але можна падпісацца на 3 месяцы і менш. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 66. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі.

Наш падпісны індэкс: 63865; кошт падпіскі на 1 месяц - 2,03 руб., на 3 месяцы - 6,09 руб.

Чытайце, даведвайцеся, думайце.

Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

У электроннай версіі газету можна чытаць на сайце naszaslowa.by і ў выданнях на нашым сайце (дададзены апошнія 2 нумары).

2018.09.24 0

Прапановы ТБМ па прэзентацыі Беларусі падчас Еўрапейскіх гульняў 2019 і па правядзенні грамадскай кампаніі перад перапісам насельніцтва

На ліпеньскім паседжанні сакратарыята ТБМ было прынята некалькі важных рашэнняў, якія датычаць дзейнасці арганізацыі ў звязку з правядзеннем Еўрапейскіх гульняў і Перапісам насельніцтва ў 2019 г., а таксама пра падпіску на “Наша слова”.

Падрабязнасці далей. Запрашаем да супрацы і просім звяртацца з прапановамі на адрас siadziba@gmail.com

2018.09.21 0

Запрашаем на кінапрагляд фільма "Вечнае ззянне чыстага розуму"

Запрашаем сёння, 21 верасня, у офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) на прагляд фільма Мішэля Гондры ў беларускай агучцы "Вечнае ззянне чыстага розуму" (ЗША, 2004) з Джымам Керы і Кейт Уінслет у галоўных ролях. Фільм атрымаў Оскар за найлепшы сцэнар. Пачатак прагляду а 19-й, уваход вольны.

Наступны прагляд адбудзецца 28 верасня. Будзем глядзець стужку, якая ўжо стала кінакласікай, "Кава ды цыгарэты" Джыма Джармуша (ЗША, 2003). Стужкі агучаныя тэлеканалм Белсат.

Расклад:

21 верасня - "Вечнае ззянне чыстага розуму", ЗША, 2004 г.

28 верасня - "Кава ды цыгарэты", ЗША, 2003 г.

2018.09.21 0

Вядзецца набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Гомельскае ТБМ абвяшчае набор на доўгачаканы трэці сезон гуртка "Мова дзяцей". Дзеці ў гульнявой форме будуць атрымліваць веды па гісторыі, мове і культуры Беларусі, размаўляць пра людзей і ўвесь свет. Заняткі бясплатныя і будуць праходзіць у Цэнтры беларускай мовы (вул. Працоўная, 7а, кабінет 14).

Каардынатарка гуртка, прафесійны выкладчык, старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч. 

Каб вашае дзіця патрапіла на "Мову дзяцей", трэба запоўніць анкету. З адабраных ўдзельнікаў будуць створаныя групы рознага ўзросту. Заняткі плануюцца, як на выходныя, так і буднія дні. Узровень валодання мовай значэння не мае.

Тэлефон для даведак +375299089162 (Алеся).

 

2018.09.20 0

Выступ Алены Анісім на падвядзенні вынікаў рэспубліканскага паэтычнага конкурсу “Шчасце – жыць у мірнай краіне”

У аўторак, 18 верасня, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім прыняла ўдзел у ўганараванні ўдзельнікаў паэтычнага конкурсу сярод школьнікаў "Шчасце жыць у мірнай краіне". Ніжэй змяшчаем тэкст яе выступу.

2018.09.20 0