Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбылася прэзентацыя першага глянцавага нумара часопіса ARCHE

Сёння, 19 верасня, а 19:00 на сядзібе ТБМ адбылася прэзентацыя першага глянцавага нумара часопіса ARCHE, прысвечанага - 100-годдзю БНР.

На прэзентацыю прыйшло каля 3-х дзясяткаў чалавек. Распавядалі пра змест часопіса, умовы выдання, пра само заснаванне БНР шэф-рэдактар Аляксандар Пашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі.

2018.09.19 0

БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга

На сайце БХД распавялі пра тое, што БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга.

У межах падрыхтоўкі да ўнясення на сесію Палаты прадстаўнікоў Беларуская хрысціянская дэмакратыя 18 верасня разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім накіравалі Праект Закона "Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь" і абгрунтаванне да яго ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў.

Разам з праектам Закона у міністэрствы былі накіраваны подпісы грамадзян у яго падтрымку, паведаміла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Дадзены Закон рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы бел-чырвона-белага сцяга, які з'яўляўся першым дзяржаўным сцяга Рэспублікі Беларусь і які мае асаблівае гістарычнае і духоўна-маральнае значэнне для нашай краіны.

2018.09.18 0

#dreamgirl (паштоўкi)

На сайце oz.by можна замовиць выдатны набор паштовак па-беларуску #dreamgirl. Прыдумала их Марыя Чаракова.

Кожнай дзяўчынцы (няважна, колькi ёй гадоў!) час ад часу патрэбна натхненне ў вяселыя i сумныя моманты. Гэтая кнiга - набор крэатыўных паштовак, з дапамогай якiх ты можаш стварыць сваю "Сцяну мары". Яна нагадае табе пра тое, што ты хочаш зрабiць да сваiх 80 гадоў, хто ты ў сваiм сакрэтным жыццi i ў якiя краiны цябе вееельмi цягне.

Размясцi яе так, як табе падабаецца, i будзь #dreamgirl, якая жыве сваей марай!

Ты таксама можаш дасылаць i дарыць паштоўкi сябрам, бацькам, каханаму, бабулям, дзядулям i усiм, каго ты хочаш пацешыць.

2018.09.14 0

Экспертнае апытанне Цэнтра новых ідэй: "Індэкс беларускай будучыні"

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з фантазій, выпадковасцяў ці “чорных лебедзяў”, пішуць на сайце Цэнтра новых ідэй. Будучыня кшталтуецца канкрэтным пазлам доўга­тэрміновых трэндаў

Як будзе выглядаць Беларусь праз пяць гадоў? У якім стане будзе наша эканоміка? Ці палепшыцца дэмаграфічнае становішча? Ці стане Беларусь больш адукаванай ды інавацыйнай? Наколькі ўзмоцніцца ці аслабне нашая ідэнтычнасць? Індэкс беларускай будучыні створаны акурат дзеля таго, каб адказаць на падобныя пытанні.

 

2018.09.14 0

Новы навучальны сезон беларускіх народных танцаў

У Школе традыцыйнага мастацтва новы навучальны сезон. У школе прапануюць навучацца беларускім народным танцам пад кіраўніцтвам знакамітага знаўцы народных танцаў сп. Міколы Козенкі. 

Заняткі для дарослых праходзяць па аўторках і чацвяргох а 19-й гадзіне па адрасе: пр. Машэрава, 5.

Кошт заняткаў - 44 рублі за месяц.

Даведкі па тэл. 8-029-6082556 (Вікторыя).

2018.09.13 0

Збор подпісаў за беларускую мову на этыкетках тавараў

Зварот за беларускую мову на этыкетках тавараў сабраў ужо 1571 подпіс, і гэта нядзіўна, бо і тут мову дыскрымінуюць. Па законе, у Беларусі сёння забаронена пісаць на этыкетках толькі па-беларуску, і ў той жа час толькі па руску пісаць можна. Падпісвайцеся, калі згодныя, што гэта несправядліва!

На збор подпісаў застаецца яшчэ 11 дзён, потым зварот будзе накіраваны ў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

2018.09.13 0

Алена Анісім распавяла Белсату пра працу ў парламенце

Старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента спн. Алена Анісім распавяла Белсату пра тое, ці складана быць дэпутатам? Чаму беларускія дэпутаты звычайна не галасуюць супраць? Што рэальна можа змяніць у нашай краіне парламентарый? Як выглядае працоўнае месца народнага абранніка ці абранніцы? Які заробак яны атрымліваюць? Якія дадаковыя выгоды маюць?

2018.09.12 0

Адбылася лекцыя "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым (фота)

У чацвер, 6 верасня, адбылася лекцыя і прагляд дакументальных гістарычных стужак з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара "Універсітэта імя Ніла Гілевіча", Ганаровым старшынём ТБМ на тэму "Помнікі архітэктуры старажытнага Наваградка". На лекцыі быў паказаны белсатаўскі фільм сп. Краўцэвіча "Старажытны Наваградак. Горад славян і балтаў".

Наступная лекцыя адбудзецца ў панядзелак, 10 верасня, на тэму "Помнікі архітэктуры Наваградчыны (замак у Любчы, касцёл ва Уселюбе і інш.)"

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

2018.09.08 1

Адбылося сумоўе курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча

У пятніцу, 7 верасня, а 17-й у офісе ТБМ прайшло першае сумоўе з нагоды адкрыцця ў верасні падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Будучыя курсанты атрымалі больш інфармацыі і хутка будуць сфармаваныя першыя групы навучэнцаў, таксама будуць праходзіць даборы на курсы, таму прапануем пісаць заявы на паступленне (больш інфармацыі па спасылцы)

Афіцыйнае адкрыццё курсаў пачнецца з майстар-класа, які правядзе знакаміты беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімер Арлоў 24 верасня.

2018.09.07 0