Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Казка пра дэкларацыю правоў чалавека

Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 70 гадоў. Пра тое, як яна працуе і ці працуе, ведаюць нямногія. Група энтузіястаў пад кіраўніцтвам Праваабарончага цэнтра "Вясна" разабрала Дэкларацыю на эльфах, а таксама праверыла яе актуальнасць у 2018 годзе. Каб усім дарослым было больш зразумела, разбор прыняў форму казкі. Прачытаць яе можна тут.

Час чытання - 20 хвілін. Казка праілюстраваная і мае беларускамоўную і рускамоўную версіі, а для зручнасці ёсць падзел на раздзелы, сярод якіх "Паходжанне правоў", "Дэкларацыя. Інструкцыі да карыстання", "Як выжыць у гэтай казцы" і іншыя.

 

2019.01.23 1

Атрыманы адказ на петыцыю на petitions.by "Беларускую мову на шырокія экраны!" (абноўлена)

У мінулым месяцы ў Міністэрства культуры і "Кінавідэапракат" была дасланая петыцыя "Беларускую мову на шырокія экраны!"

Яна тычылася таго, што ў Беларусі няма фільмаў, якія прафесійна агучваюцца і дублююцца па-беларуску. Канешне, існуюць аматарскія праекты па агучцы, але яны займаюцца пераважана фільмамі мінулых гадоў, бо з фінансавых прычын не могуць дазволіць сабе прэм'ерныя стужкі. Беларусь фактычна засталася адзінай краінай Еўропы, дзе фільмы ідуць з дубляжом і агучваннем не на роднай мове. Краіна губляе не толькі свой твар, але і сотні працоўных месцаў – перакладчыкаў, акцёраў, тэхнічных спецыялістаў, а таксама аддае ўласны рынак і грошы расійскім дыстрыб’ютарам. Беларусы просяць распрацаваць дзяржаўную праграму па пашырэнні беларускай мовы ў дубляжы кіна- і мультфільмаў.

На 31 снежня 2018 г. ініцыятыву падтрымала 900 чалавек. Нядаўна быў атрыманы адказ.

2019.01.21 0

Алег Трусаў распавёў пра свой шлях да беларускай мовы і стварэнне Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў Верасні №19

У апошнім нумары часопіса "Верасень" акрамя паэзіі, прозы, эсэістыкі і крытыкі можна знайсці цікавую гутарку паэта, барда і рэдактара часопіса "Верасень" Эдуарда Акуліна і гісторыка, в.а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча, ганаровага старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава. У гутарцы Алег Трусаў распавёў пра свой шлях да беларускай мовы і стварэнне ўніверсітэта, а таксама апублікаваныя рэдкія здымкі з архіва сп. Трусава. Падаем частку гутаркі.

2019.01.04 0

Краўд-кампанія ў падтрымку баланса моваў у дзіцячых садках

Тры беларускамоўныя сям’і – Мудрачэнкі, Касьцюкевічы і Бойкі, доўга спрабавалі аддаць дзетак у беларускамоўную групку. Паасобку. Усе варыянты такіх групак на практыцы аказваліся фармальна-беларускамоўнымі. Сем'і распачалі краўд-кампанію ў падтрымку ідэі баланса моваў у садках. Трэба закупіць кнігі і абсталяванне, каб замацаваць уласны поспех і сабраць зацікаўленых бацькоў на Стратэгічны форум, каб дапамагчы спланаваць беларускамоўнае навучанне дзетак.

2018.12.24 0

Выйшаў “Верасень” № 19!

Выйшаў з друку чарговы, дзевятнаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. 

Азнаёміцца з нумарам “Верасень” №19 можна на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com.

2018.12.24 0

Выйшаў зборнічак “Калыханкі”

Выйшаў зборнічак калыханак "Калыханкі", у якім пададзены тэксты калыханак разам з яскравымі малюнкамі мастачкі Ганны Сілівончык, а таксама ўкладзены дыск з гэтымі калыханкамі на музыку і беларускіх аўтараў, і замежных, і на народныя мелодыі.

2018.12.21 0

Віншуем сп. Радзіма Гарэцкага з надыходзячым 90-годдзем!

Віншуем спадара Радзіма Гарэцкага, які 7 снежня адзначыць свой юбілей. Сп. Радзім вядомы навуковец і грамадскі дзеяч, сябра Рады ТБМ, сябра аргкамітэта па стварэнні Прыватнай установы адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча", акадэмік НАН Беларусі. Шчыра віншуем Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага з днём нараджэння, зычым яму добрага здароўя, аптымізму, поспехаў у навуковай і грамадскай дзейнасці. Дзякуй Вам за Вашу працу і энергію!

 

2018.12.04 0

Запрашаем на лекцыю па-беларуску “Мiкраарганiзмы” ўнутры чалавека: добрыя суседзi цi галоўныя жыхары?”

Паважаныя сябры, запрашаем 12 снежня 2018 г. у 18:45 наведаць лекцыю “Мiкраарганiзмы” ўнутры чалавека: добрыя суседзi цi галоўныя жыхары?” у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).

Як ўплывае склад i вiды мiкраарганiзмаў на чалавека i ягонае здароў’е. Чаму антыбiётыкi часта не дапамагаюць, а пробiётыкi не заўсёды працуюць. Як зладзіць канструктыўны “дыялог” са сваiмi бактэрыямi. Ці ёсць перспектыва лячыць некаторыя хваробы простай зменай рацыёну?

Лекцыю чытае Ганна Барэйка - навуковая супрацоўнiца, аспiрантка Iнстытута мiкрабiялогii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, адна з арганiзатараў першага ў Беларусi навуковага фестывалю Scifest 2018.

Уваход вольны.

2018.12.04 0

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім разам з калегамі-дэпутатамі на адкрыцці памятнага знака

Старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім разам з калегамі-дэпутатамі І.М.Рынейскай, А.Ф. Леўшуновым, Т.М. Сайганавай, В.А. Барадзенем па запрашэнні Пасла Кыргызстана Амураліева Кубанычбека Касымавіча прыняла ўдзел у адкрыцці памятнага знака ў гонар Чынгіза Айтматава.

2018.12.03 1

Старшыня ТБМ Алена Анісім прыняла ўдзел у Міжнародным форуме ў Кіеве

На мінулым тыдні 24 лістапада старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім была ў  Кіеве, дзе прымала ўдзел у Міжнародным форуме, прысвечаным 85-м угодкам Галадамору. Спадарыня Алена знаходзілася там па запрашэнні Пасольства Украіны і Міністэрства замежных спраў Украіны. Усе нашы суседзі, Літва, Латвія, Польшча і іншыя краіны афіцыйна прымалі ўдзел і былі прадстаўлены на высокім дзяржаўным узроўні, у тым ліку і на прэзідэнцкім

 

Тое, што з беларускага боку не было на афіцыйным узроўні дзяржаўных асобаў, сведчыць пра тое, што мы пакуль што ніяк не адмяжуемся ад сталінскіх метадаў кіравання, ніяк не адмовімся ад гэтай не самай лепшай, мякка кажучы, спадчыны.

Спадарыня Алена прысутнічала падчас выступаў з удзелам Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, а таксама прымала ўдзел у шэсці і запальванні свечак да помніка ахвярам Галадамору. Дзякуючы яе прысутнасці, ад Беларусі свечка была запалена.

2018.12.03 0