Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшлі другія заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

Сёння, 4 ліпеня, прайшлі другія заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. 

На сустрэчы ладзіўся прагляд гістарычных фільмаў выбітнага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў (Старажытны Мсціслаў: На крывіцка радзіміцкай мяжы) і адной серыі праекта Край.BY Мсціслаў: мясцінамі залатой моладзі ХІ стагоддзя з вядоўцам Паўлам Харланчуком-Южаковым, а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец. Тэма трэцяй сустрэчы - "Сярэднявечны Мсціслаў".

Сустрэча будзе ладзіцца ў жніўні, пра дату будзе паведамлена пазней. Вось тут здымкі з першай сустрэчы.

2019.07.04 0

Інфаграфіка: На якой мове вучацца першакласнікі ў гарадах і вёсках Беларусі?

Моўнае пытанне — адное з самых доўгайграючых у краіне, але, як гэта часта бывае, інфармацыі няшмат ці яна недаступная, паведамляе ideaby.org. Таму глядзіце інфаграфіку паводле дадзеных на пачатак 2017/2018 навучальнага года з статыстычнага зборніка Мінадукацыі, якія апублікаваў Дзмітры Іванавіч.

2019.07.04 0

Часопісу "Верасень" 10 год, Таварыству беларускай мовы - 30!

Учора, 1 ліпеня, у менскім офісе ТБМ адбылася літаратурная сустрэча з паэтам, бардам, галоўным рэдактарам часопіса "Верасень" сп. Эдуардам Акуліным. Сустрэча была прымеркаваная да дзесяцігоддзя літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”, дваццаты нумар якога выйшаў зусім нядаўна.

На мерапрыемства трапіла некалькі дзясяткаў чалавек, адкрывалі сустрэчу старшыня ТБМ спн. Алена Анісім і Ганаровы старшыня арганізацыі сп. Алег Трусаў. Акрамя іншага сустрэча праходзіла ў межах святкавання 30-годдзя ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".

2019.07.02 0

petitions.by атрымаў адказ на зварот аб прыняцці нацыянальнай Інструкцыі па транслітарацыі замест састарэлай раманізацыі BGN/PCGN

На сайце petitions.by у мінулым месяцы збіралі подпісы, каб дамагчыся прыняцця нацыянальнай Інструкцыі па транслітарацыі замест састарэлай раманізацыі BGN/PCGN.

Петыцыя была дасланая 18 чэрвеня, 28 чэрвеня прыйшоў адказ. На старонцы петыцыі можна азнаёміцца з самой петыцыяй і адказам цалкам.

2019.07.01 0

Новыя #pinsfromminsk ад менскай крамы падарункаў і прыгожай запакоўкі Zorka Venera: самае нескладовае Ў і "зайчыкі" з 90-х (абноўлена)

Менская крама падарункаў Zorka Venera (Няміга-3, 0 пав., 69 месца, 11:00-20:00) ужо год выпускае разнастайныя знакавыя для Менска і Беларусі ўвогуле тэматычныя значыкі з серыі #pinsfromminsk.

Так, за гэты час тэмай для пінаў стала згушчонка, нацыянальная бібліятэка, аўтазакі, беларускі бальзам, жэтоны менскага метро, трактар, а сярод апошніх культавых адметнасцяў - жоўтыя вазы з пр. Незалежнасці, мех бульбы, культавыя крамкі-кіёскі "Хутка-смачна" і многае іншае.

Нядаўна крама выпусціла пін "Самае нескладовае Ў" і серыю значыкаў (пінаў) з выявамі жывёл з беларускіх рублёў 90-х гадоў (з вавёркай, зубром, зайцам і рыссю). За новымі пінамі можна сачыць у інстаграме крамы.

Асабліва цікавы такі сувенір можа быць замежнікам, вельмі запамінальны падарунак. Таксама ў краме выдаюць падарункавыя сертыфікаты на любую суму і на любую прадукцыю крамы, аформлены такі сертыфікат па-беларуску.

2019.07.01 0

Прайшлі першыя заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

Сёння, 27 чэрвеня, прайшлі першыя заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу прыйшло два дзясяткі чалавек рознага ўзросту. Адкрывала сустрэчу старшыня ТБМ спн. Алена Анісім, якая адзначыла, што сёння асабліва адметны дзень не толькі дзякуючы заняткам гістарычнай школы, але і ў сувязі з 30-годдзем ТБМ.

Таксама на сустрэчы ладзіліся прагляды гістарычных фільмаў выбітнага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мір і Мірскі замак, а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец. Тэма другой сустрэчы - "Старажытны Мсціслаў".

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13)  4 ліпеня ў 18:20. Уваход вольны.

2019.06.27 0

Алена Анісім з нагоды 30-годдзя Таварыства беларускай мовы

Дарагія сябры!

Вось і настаў сённяшні ўрачысты дзень 30-годдзя нашай арганізацыі - Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Віншую ўсіх сяброў і прыхільнікаў з гэтай важнай датай.

Ад самага пачатку ТБМ вызначалася актыўнай пазіцыяй сваіх сяброў. Дастаткова сказаць, што сярод легендарнага складу Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, які прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці, практычна ўсе апазіцыянеры з'яўляліся сябрамі ТБМ. Таму падводзячы вынікі дзейнасці ў няпростай сітуацыі апошніх гадоў, нам ёсць што прыгадаць і што прапанаваць на перспектыву.
Дзякуй усім, хто ўжо павіншаваў нас з юбілеем!

2019.06.27 0

Віктар Марціновіч на budzma.by піша пра адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, дзе нашую краіну паказалі ў нечаканым вобразе

Пісьменнік і жураніліст Віктар Марціновіч на budzma.by пра адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў у Мінску:

"Нам паказваюць “калюмны”, нам паказваюць “Пагоню”, нам распавядаюць пра Быкава — таго самага Быкава, які ў момант росквіту панэльнай новабудоўлі, за якой мы назіраем 25 гадоў, быў проста забаронены для згадак! (...) А самай абмеркаванай музычнай падзеяй адкрыцця робіцца мелодыя нашага гурта Vuraj з Сяргеем Доўгушавым на чале.

І я магу лепей за любога “аналітыка” патлумачыць, чаму адбылося менавіта так, а не інакш. З 1994 года тут адбудоўвалася дзяржава, якая старанна пераймала “тое харошае, што было ў СССР”. Якая прыхоўвала нашу сапраўдную гісторыю — бо ў той гісторыі шмат было войнаў з каштоўным суседам, крыніцай нашага бягучага (на той момант) дабрабыту. І таму бралася толькі тое, што “яднала” і дазваляла адгружаць “славянскае брацтва”: “Вялікая Айчынная”, Сувораў, “Песняры”, савецкія прамысловыя дасягненні.

І 25 гадоў было ў іх на тое, каб вынайсці нешта сваё. Ну вось, таварышы ідэолагі, даю вам уводную: дайце нам такую гісторыю, каб там славянскае братэрства і ніякай бітвы пад Оршай, ніякага ВКЛ з ягонымі калюмнамі, ніякай “Пагоні”, з Пазняком на кані. Секундамер запушчаны — пагналі! Прыдумляйце!

І — нічога. Пустата. Вакуум. З зоркамі беларускай эстрады на сцэне.

І калі спатрэбілася паказаць нешта гасцям (сярод якіх быў прэм’ер-міністр Расіі), каб яны зразумелі, што мы за людзі такія, узялі роўна тое, што некалі скалупвалі з Дома ўрада. Дадалі калюмнаў і запрасілі Сяргея Доўгушава".

2019.06.25 0

Правы чалавека для дзетак па-беларуску ўжо дасяжныя для спампоўвання

Размалёўку "Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках" можна спампаваць ужо цяпер тут або атрымаць папяровы асобнік бясплатна на спектаклях. Інтэрактыўную гульню-спектакль можна замовіць для сваёй школы або летніка, напісаўшы на скрыню stasyaky88@gmail.com альбо Viber/WhatsApp/Telegram: 8029-850-45-19. Таксама пры замове кнігі ў краме knihi.by размалёўку можна атрымаць у якасці прыемнага бонусу!

Больш інфармацыі тут.

2019.06.24 0