Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Ідзе збор сродкаў на беларускую версію "Трое ў чоўне, і пёс з імі" Джэрома К. Джэрома

На ulej.by збіраюць сродкі на выданне перакладу гумарыстычнага раману "Трое ў чоўне, і пёс з імі" Джэрома Клапкі Джэрома з ілюстрацыямі і эксклюзіўнымі апісаннямі рачных маршрутаў. Мінімальны лот - асобнік кнігі - ад 18 рублёў. Больш прапановаў на старонцы праекта.

2019.11.15 0

Тыдзень Студэнцтва 2019

Тыдзень Студэнцтва 2019 — ініцыятыва Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС) з нагоды Міжнароднага дня студэнцкай салідарнасці 17 лістапада.

16 лістапада (субота) а 15:00 у межах Тыдня Студэнцтва адбудзецца сустрэча пра кам'юніці і тое, як з ім працаваць. Запусціць уласную ідэю ў ініцыятыву ці праект цяжка, але яшчэ цяжэй аб'яднаць вакол сябе людзей, якія будуць дапамагаць прасоўваць гэтую ідэю. Пра гэта ўдзельнікі/цы пагутараць з экспэртамі/камі і навучацца ладзіць эфектыўныя тымбілдынгі разам.

Месца: ZBS Prastora (вул. Кастрычніцкая, 16/20, 4 паверх). Удзел бясплатны, але варта зарэгістравацца.

2019.11.14 0

Кангрэс-пэрформанс работнікаў і работніц культуры

У суботу, 23 лістапада, у Менску адбудзецца Кангрэс-пэрформанс, ініцыятарамі якога з'яўляюцца ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта “СТАТУС: Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства” з Беларусі і Швецыі. У межах аднадзённага івэнта пройдуць дыскусіі і размовы, варкшопы і перформансы, прэзентацыі мастацкіх прац, звязаныя з пытаннямі ўмоваў працы і прававога статусу мастакоў у Беларусі і Швецыі, абароны іх правоў, роўнасці, гендару і ўзросту. Кангрэс запрашае да ўдзелу спецыялістаў з галіны культуры і мастацтва, а таксама ўсіх, хто цікавіцца заяўленымі тэмамі.

Кангрэс пройдзе ў "Lo-Fi Social Club" (вул. Кастрычніцкая, 16/3). Уваход вольны.

2019.11.14 0

Юбілейны канцэрт Яўгена Паплаўскага

У аўторак, 19 лістапада, а 18:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца юбілейны канцэрт кампазітара Яўгена Паплаўскага. 

2019.11.12 0

Адкрыццё экспазіцыі “Ёсць чары ў забытым, старадаўным..."

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Музеем старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 14 лістапада 2019 г. а 17-й гадзіне адкрываюць часовую экспазіцыю “Ёсць чары ў забытым, старадаўным…”

Уваход вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (М. Багдановіча, 13).

2019.11.12 0

Адбылося адкрыццё бюста Алесю Адамовічу

Адкрыццё бюста Алесю Адамовічу, на які былі сабраныя грошы праз краўдфандынг, адбылося ў суботу, 9 лістапада.

Раней дбаннямі Андруся Архіпенкі на транспартным прыпынку ў Глушы з’явілася шыкоўнае графіці з выявай пісьменніка. Адсюль пайшла назва для праекта "Прыпынак Адамовіча".

На святочнае адкрыццё ў суботу ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна сабралася многа неабыякавых да асобы, лёсу і творчасці Алеся Адамовіча людзей. Сярод вядомых асоб выступалі і наведалі імпрэзу дачка пісьменніка Алена Адамовіч, аўтар бюста Адамовіча скульптар Гэнік Лойка, старшыня ТБМ Алена Анісім, паэт Міхась Скобла, актывіст Андрусь Архіпенка.

2019.11.11 0

Запрашаем на падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Універсітэт імя Ніла Гілевіча працягвае набор на падрыхтоўчыя курсы для вучняў 8-11 класаў, студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы. Выкладанне вядзецца па-беларуску.

2019.11.11 0