Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Усім кіраўнікам рэгіянальных арганізацый ТБМ!

2014.11.25 0

Сябры!

У адпаведнасці са Статутам, сакратарыят ТБМ 19 лістапада прызначыў рэгіянальных каардынатараў з шэрагу намеснікаў старшыні ТБМ. Першы намеснік старшыні Алена Анісім адказвае за дзейнасць рэгіянальных арганізацый Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Намеснік старшыні Дзяніс Тушынскі адказвае за дзейнасць Брэсцкай, Віцебскай і Гарадзенскай абласных арганізацый. Намеснік старшыні Аляксандр Давідовіч адказвае за дзейнасць Мінскай гарадской і раённых арганізацый ТБМ у г. Мінску.

Сакратарыят ТБМ просіць усіх кіраўнікоў рэгіянальных арганізацый ТБМ да 10 снежня даслаць свае прапановы да плану дзейнасці ТБМ на 2015 год, спісы сяброў ТБМ сваіх арганізацый па стане на 1 снежня 2014 года і справаздачу аб дзейнасці арганізацыі за гэты год.

Вельмі прашу ўсіх сяброў ТБМ не паленавацца, зайсці на пошту і падпісацца на 6 месяцаў на орган ТБМ – газету “Наша слова”.

Старшыня ТБМ

Алег Трусаў


← вярнуцца ў навіны