Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2014.05.13 0
У 2012 г. на беларускім рынку з’явіўся новы часопіс, прысвечаны гісторыі і культуры Гродна. Яго мэта – паглыбленне даследаванняў у галіне сацыяльна-эканамічнай гісторыі, горадабудаўнічых традыцый, археалагічнага вывучэння асяродка, гісторыі адукацыі, друкарства і бібліятэк, тэатральна-музычнага жыцця, гарадской штодзённасці, публікацыя гістарыяграфічнай спадчыны, разнастайных пісьмовых і графічных крыніц, а таксама папулярызацыя ведаў па гісторыі і культуры горада.
Першы нумар „Гарадзенскага гадавіка”, які пабачыў свет ў 2012 г., прысвечаны гісторыі даўняга гарадзенскага Рынка (сучаснай галоўнай плошчы горада).У другім нумары, выдадзеным у 2013 г., увага была засяроджана на пытаннях гісторыі назваў аб’ектаў унутрыгарадской прасторы (урбанонімаў). У дадзены момант рыхтуецца трэці нумары, у якім будзе асветлена гісторыя тэатральнага жыцця і сінематографа Гродна.
З першым нумарам часопіса можна азнаёміцца на kamunikat.org.