Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заклікаем да вырашэння лёсу Гістарычнага цэнтра Мінска

2013.01.09 0

З 05 па 20 студзеня 2013 г. адмінстрацыяй Цэнтральнага раёна г. Мінска праводзіцца грамадскае абмеркаванне праекта “Унясенне зменаў у горадабудаўнічы праект дэтальнага планіравання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтру г. Мінска”.

З матэрыяламі праекта можна азнаёміцца і пакінуць свае пісьмовыя заўвагі ў холе 3-га паверха каля ўваходу ў актавую залю адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска (вул. Мельнікайтэ, 6). Пісьмовыя заўвагі і прапановы можна накіраваць і па пошце па адрасу 220004, Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска, вул. Мельнікайтэ, 6, г. Мінск, с пазначэннем “ Па пытанню грамадскага абмеркавання праекта дэтальнага планіравання Гістарычнага цэнтра Мінска”.

Заклікаем усіх, каму неабыякавы лёс нашай гісторыка-культурнай спадчыны і лёс нашага сталічнага гораду, азнаёміцца з праектнай дакументацыяй, і не змагацца на форумах, а даслаць, адпаведна вызначанай працэдуры, заўвагі і прапановы ў пісьмовым выглядзе па пазначанаму ў інфармацыі адрасу. Са свайго боку будзем дамагацца публічнай сесіі абмеркавання і паведамляць пра недахопы праекта ў плане яго неадпаведнасці дзеючым нарматыўна-прававым, тэхнічным і метадычным дакументам.

Адначасова выказваем заклапочанасць, што такі горадабудаўнічы дакумент, які мае вялікую важнасць не толькі для сталіцы, але і для ўсёй дзяржавы, абмяркоўваецца на ўзроўні раённай адміністрацыі, без запрашэння для ўдзелу ў абмеркаванні спецыялістаў у сферы працы з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, прадстаўнікоў спецыялізаваных профільных грамадскіх аб’яднанняў, структур і творчых саюзаў.

Дадзены крок сталічных уладаў можна расцаніць як спробу перспектыўнага зацвярджння праз фармальную працэдуру горадабудаўнічага дакумента, які легітымізуе ўсе парушэнні, якія адбыліся, нарматыўна-прававых, тэхнічных і метадычных дакументаў пры правядзенні прац у Гістарычным цэнтры Мінска, і перспектыўнае правядзенне прац у такім жа рэжыме, што канчаткова прывядзе да страты ўсіх якасных характарыстык комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр г. Мінска”.

Усе на грамадскае абмеркаванне!


← вярнуцца ў навіны