Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Праязныя па-руску?

2012.12.22 0

Шаноўныя грамадзяне Беларусі, а найперш жыхары Мінска!

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" атрымала інфармацыю пра тое, што нечакана "Мінсктранс" праігнараваў дзяржаўнасць беларускай мовы пры распрацоўцы праязных білетаў на розныя віды транспарту на студзень 2013 года. Нагадаем, што з 1990 года ўсе праязныя білеты ў горадзе Мінску афармляліся на дзяржаўнай беларускай мове і гэты факт станоўча ўспрымаўся грамадзянамі нашай краіны.

Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей у год юбілею класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка засведчыць сваю адданасць роднай мове і пісьмова звярнуцца ў "Мінсктранс" з патрабаваннем вярнуць дзяржаўную беларускую мову на праязныя білеты.


← вярнуцца ў навіны