Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларускай чыгунцы – беларускую мову

2012.12.08 1

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ у лістападзе-снежні 2012 года прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі па вяртанню дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсе сферы дзейнасці нашай дзяржаўнай беларускай (а не расейскай) чыгункі. Мы сабралі 570 подпісаў грамадзян горада Баранаічы за беларусізацыю чыгункі. 7 снежня 2012 года гэтыя подпісы былі накіраваны начальніку беларускай чыгункі сп. Уладзіміру Марозаву.

Найбольшую колькасць подпісаў сабрала актывіста ТБМ Аніскевіч Ганна (на фота).

Віктар Сырыца, старшыня
Баранавіцкай Рады ТБМ

 

Каментары

kiberden 2012-12-15 11:18:58

Малайчына!


← вярнуцца ў навіны