Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прапановы Таварыства беларускай мовы для Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

2012.06.28 25

Як вядома, Таварыства беларускай мовы супрацоўнічае з Нацыянальнай платформай Форума грамадзянскай супольнасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Таварыства ўдзельнічала ў мінулым пасяджэнні форума, які прайшоў у Познані напрыканцы восені мінулага года. Афіцыйна мы працавалі ў падгрупе па правох чалавека Працоўнай групы 1: дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць. Прэзентаваць дзейнасць ТБМ атрымалася і на пасяджэннях падгрупы па СМІ.

 
Акрамя Беларусі, у форуме прымаюць удзел прадстаўнікі Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Азербайджана і Еўрасаюзу. З накірункамі дзейнасці форума можна азнаёміцца тут.
 
На Познаньскім форуме ТБМ распаўсюдзіла шэраг праектных прапаноў, якія мы зараз прапануем Вашай увазе. Агульны прынцып працы ў межах форума наступны. Арганізацыя-ініцыятар самастойна шукае партнёраў па распрацоўцы пэўнага рэгіянальнага праекту сярод арганізацый шасці краін-удзельніц і арганізацый з краін Еўрасаюзу. Далей праект можа быць падтрыманы кіроўнымі ворганамі Усходняга партнёрства.
 
На дадзены момант ТБМ распачало працу па маніторынгу моўных правоў у краінах-удзельніцах Усходняга партнёрства. Таксама наладжваюцца кантакты з міжнароднымі арганізацыямі з краін Еўрасаюзу. Намаганнямі ТБМ пытанне моўных правоў было ўключана ў павестку дня падгрупы па правох чалавека.
 
Мы заклікаем усіх сяброў арганізацыі пакідаць свае каментары, заўвагі, удасканаленні да гэтых прапаноў, а таксама дасылаць свае прапановы. Гэта інфармацыя будзе ўлічана пры распрацоўцы тактыкі далейшай працы ТБМ у межах праграм Усходняга партнёрства. Вы можаце пакінуць свае прапановы на гэтым сайце або звярнуцца непасрэдна да кіраўніцтва арганізацыі.
 
 
ПРАПАНОВЫ
Зважаючы на Усеагульную дэкларацыю моўных правоў і Раздзел 22 Хартыі фундаментальных правоў Еўрапейскага саюзу (2000/С 364/01), які абвяшчае павагу да культурнай і моўнай разнастайнасці; бяручы да ўвагі мэты працоўнай групы 1, мы прапануем наступныя віды дзейнасці.
 
1. Маніторынг моўных правоў у краінах-удзельніцах праграмы Ўсходняга партнёрства. Маніторынг можна правесці намаганнямі наяўнай адпаведнай арганізацыяй альбо стварыць для гэтай мэты спецыяльную групу экспертаў.
 
2. Падрыхтоўка і прыняцце дэкларацыі з асуджэннем дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце.
 
3. Правядзенне даследаванняў у галіне моўнага дысбалансу і парушэнняў моўных правоў у Рэспубліцы Беларусь.
 
4. Выпрацоўка рэкамендацый па выпраўленні моўнага дысбалансу і абароне моўных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь. Рэкамендацыі мусяць быць перададзеныя беларускім уладам. Рэкамендацыі могуць уключаць прыняцце закона аб абароне беларускай мовы, адкрыццё ВНУ з выкладаннем усіх прадметаў па-беларуску і г.д.
 
5. Адпаведная еўрапейская структура павінна распрацаваць і ажыццявіць праграму падтрымкі беларускай мовы як неад’емнай часткі еўрапейскай культурнай разнастайнасці.
 
6. Маніторынг таго, якое месца займае пытанне моўных правоў у павестцы дня міжурадавых пасяджэнняў у межах праграмы Ўсходняга партнёрства.
 
7. Уключэнне пытанняў моўных правоў і моўнай разнастайнасці ў павестку дня наяўных працоўных груп Форума грамадзянскай супольнасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Як варыянт можа быць утворана спецыяльная падгрупа ў межах першай альбо чацвёртай працоўнай групы (Кантакты паміж людзьмі). Адпаведныя падгрупы могуць быць утвораны ў межах нацыянальных платформ краін-удзельніц.
 
8. Сайт Усходняга партнёрства мусіць быць перакладзены на ўсе мовы краін-удзельніц Усходняга партнёрства (зараз існуюць толькі англійская і руская версіі). Сайт мусіць змяшчаць раздзел па моўных правах і моўнай разнастайнасці.
 
9. Публікацыя двух- і шматмоўных слоўнікаў і размоўнікаў, стварэнне электронных слоўнікаў і праграм машыннага перакладу для ўсіх моў краін-удзельніц.
 

10. Мы прапануем кожнай арганізацыі з краін-удзельніц і з Еўрасаюзу, якія займаюцца пытаннямі культурных і моўных правоў, а таксама моўнай разнастайнасці, распачаць сумесныя грамадскія кампаніі дзеля ажыццяўлення нашых супольных мэтаў.

Каментары

Госць 2015-04-28 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-04-28 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-04-28 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-04-28 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-04-28 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-04-30 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-04-30 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-01 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-01 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-01 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-01 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-02 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-02 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-02 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-02 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-03 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-03 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-03 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-03 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-05 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-05 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-05 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-05 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-06 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-05-06 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --


← вярнуцца ў навіны