Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Каштоўная спадчына Казіміра Фарыно

2012.06.22 0

У перыяд збору заяў і фарміравання беларускіх першых класаў актывістам паслужыць наступны дакумент, які не афішыраваўся Міністэрствам адукацыі.
 
 
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь
А.М.Радзькоў
“12“ сакавіка 2010 г.
ПЛАН
мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі
і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства
на 2010 і наступныя гады[1]
п/п
Назва мерапрыемства
Тэрмін выканання
У сферы падрыхтоўкі прававых актаў, справаводства і штодзённага жыцця
1.
Забеспячэнне падрыхтоўкі на рускай і беларускай мовах прававых актаў (законаў Рэспублікі Беларусь, якія прымаюцца ўпершыню) у  галіне адукацыі, навукі, культуры, рэлігійных і нацыянальных адносін, а таксама сродках масавай інфармацыі
пачынаючы з 2010 года
2.
Ажыццяўленне прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, прыгодных для ўжывання на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Гаагскай канвенцыі, на беларускай і рускай мовах
пачынаючы з 2010 года
3.
Забеспячэнне падрыхтоўкі і наяўнасці ў дзяржаўных арганізацыях бланкаў і ўзораў запаўнення заяў, дэкларацый і падобных дакументаў на беларускай і рускай мовах
пачынаючы з 2010 года
4.
Стварэнне базавай версіі інтэрнэт-сайта Мінадукацыі, перыядычных выданняў Мінадукацыі на беларускай мове
2010 г.
У сферы адукацыі
5.
Распрацоўка Дзяржаўнай праграмы фундаментальных навуковых даследаванняў “Беларуская мова і літаратура” на 2011 – 2015 гг.
2010 год
6.
Афармленне ва ўстановах адукацыі інфармацыйных стэндаў па пытаннях патрабаванняў новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (далей – Правілы)
І квартал 2010 года
7.
Ажыццяўленне камплектавання бібліятэчнага фонду нарматыўнай прававой, вучэбна-метадычнай, даведачнай літаратурай у дапамогу педагогам, студэнтам, вучням па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ (далей – Закон)
Пачынаючы са студзеня 2010 года
8.
Забеспячэнне бібліятэк устаноў адукацыі Правіламі, даведнікамі па беларускай граматыцы і арфаграфіі
да жніўня 2010 г.
9.
Правядзенне ва ўстановах адукацыі педагагічных саветаў, класных гадзін і іншых мерапрыемстваў, выпуск радыёгазет з мэтай азнаямлення педагогаў, вучняў і навучэнцаў з новай рэдакцыяй Правіл
2010 – 2013 гады
10.
Правядзенне ва ўстановах адукацыі ў рамках Тыдня роднай мовы сустрэч з распрацоўшчыкамі Закона
2010 – 2013 гады
11.
Аналіз нарматыўнага прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры для ўстаноў адукацыі з улікам Закона
студзень – сакавік
2010 года
12.
Арганізацыя працэсу навучання беларускай мове ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з палажэннямі Закона
пачынаючы з верасня 2010 г.
13.
Арганізацыя ва ўстановах адукацыі факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары для вучняў і студэнтаў па вывучэнні новай рэдакцыі Правіл
вераснь 2010 г. – верасень 2013 г.
14.
Забеспячэнне паэтапнага выдання падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, вучэбна-даведачных матэрыялаў на беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з улікам новай рэдакцыі Правіл
2010 –  2015 гады
15.
Забеспячэнне паэтапнага выдання падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, вучэбна-даведачных матэрыялаў па сацыяльна-гуманітарных, прыродазнаўчых, навуковых, агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплінах для студэнтаў ВНУ ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл
2010 – 2015 гады
16.
Падрыхтоўка і выданне дапаможніка “Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі” для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў
верасень 2010 года
17.
Падрыхтоўка і выданне арфаграфічнага слоўніка беларускай мовы для агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі
студзень – верасень 2010 года
18.
Падрыхтоўка дапаможніка па дысцыплінах філалагічнага цыкла ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл
2010 год
19.
Арганізацыя мэтавых кароткатэрміновых курсаў павышэння кваліфікацыі па пытаннях змянення Правіл для кіраўнікоў устаноў адукацыі, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў-прадметнікаў агульнаадукацый-ных устаноў з беларускай мовай навучання, справаводаў і іншых катэгорый кадраў адукацыі
першае паўгоддзе
2010 года
20.
Арганізацыя курсаў павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне  прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, па азнаямленні з новай рэдакцыяй Правіл
пачынаючы з 2010 года
21.
Унясенне ў вучэбна-тэматычныя планы базавага павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі тэм, якія тычацца Закона
1 студзеня 2010 г.–  верасень 2013 г.
22.
Уключэнне ў планы курсавой падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў тэм, якія тычацца Закона
2010/2011 навучальны  гол
23.
Арганізацыя мэтавых курсаў павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў:
”Сучасныя аспекты вывучэння беларускай мовы і літаратуры“,
”Новая рэдакцыя правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“
на працягу 2010 г.
24.
Арганізацыя навукова-метадычных семінараў для выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў ”Актуальныя пытанні арганізацыі вывучэння новай рэдакцыі Правіл“
 
на працягу 2010 г.
25.
Правядзенне сістэмнай iнфармацыйна-тлумачальнай работы па прапагандзе Закона ў сродках масавай інфармацыі (інтэрв’ю, круглыя сталы, рубрыкі, прэс-канферэнцыі і іншае)
пастаянна
26.
Вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне вопыту работы педагогаў па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона
2010 – 2013 гады
27.
Арганізацыя бясплатных курсаў для дарослых па месцы працы, пры ўстановах адукацыі, якія дапамогуць авалодаць Правіламі
пачынаючы з 2010 года
28.
Забеспячэнне арфаграфічнай аднастайнасці ў сродках масавай інфармацыі, заснавальнікам якіх з’яўляецца Міністэрства адукацыі, у адпаведнасці з Законам
пачынаючы з 1 верасня 2010 г.
29.
Пашырэнне магчымасці атрымання беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь забеспячэнне права кожнага грамадзяніна выбіраць мову навучання ва ўстановах адукацыі:
арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх сходах;
арганізацыя ў дашкольных установах правядзення дзён беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін;
правядзенне першага ўрока навучальнага года ва ўстановах адукацыі на беларускай мове;
арганізацыя па жаданні вучняў і іх бацькоў вывучэння беларускай мовы і культуры маўлення на факультатыўных занятках;
садзейнічанне пашырэнню сеткі дашкольных устаноў (груп) у гарадской мясцовасці, якія працуюць на беларускай мове;
садзейнічанне павелічэнню колькасці класаў з беларускай мовай навучання ў агульнаадукацыйных установах гарадской мясцовасці;
паступовае павелічэнне ўдзельнай вагі прадметаў, якія выкладаюцца на беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах, на гуманітарных спецыяльнасцях вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (у першую чаргу педагагічных, культуры і мастацтва, журналістыкі)
пачынаючы з 2010 года
 
 
 
 
 
 
30.
Увядзенне для абавязковага вывучэння ва ўсіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах курса ”Беларуская мова (прафесійная лексіка)“
з 2010/2011
навучальнага года
 
31.
Увядзенне для абавязковага вывучэння пры падрыхтоўцы аспірантаў і саіскальнікаў вучонай ступені кандыдата навук курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
пачынаючы з 2010 года
 
32.
Распрацоўка электронных сродкаў на беларускай мове для выхавання і навучання школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў ВНУ
пастаянна
 
33.
Правядзенне інтэрнэт-конкурсаў, алімпіяд у галіне беларускай мовы, літаратуры і культуры
пачынаючы з 2010 года
34.
Павелічэнне колькасці выданняў і перавыданняў твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў (у тым ліку ў электронным выглядзе), якія ўваходзяць у школьную праграму (серыі “Школьная бібліятэка” і “Бібліятэка школьніка”), з улікам рэальнага спажывецкага попыту і фінансавых магчымасцей
пачынаючы з 2010 года
 
35.
Арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі з мэтай правядзення асветніцкай работы ў дашкольных і агульнаадукацыйных установах рэспублікі
пастаянна
 
36.
Арганізацыя ва ўстановах адукацыі радыёчасопісаў, выдання насценных газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры
пастаянна
 
37.
Пашырэнне правядзення ва ўстановах адукацыі віктарын, літаратурных конкурсаў, ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын,  прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў
пастаянна
 
38.
Пашырэнне сеткі гурткоў, клубаў, іншых форм работы з вучнямі па вывучэнні гісторыі Беларусі, культуры мовы ва ўстановах пазашкольнага выхавання і навучання
пачынаючы з 2010 года
39.
Пашырэнне наведвання вучнямі, навучэнцамі і студэнтамі краязнаўчых і літаратурных музеяў, беларускамоўных тэатраў
пастаянна
 
40.
Правядзенне чытацкіх канферэнцый, кніжных выстаў у бібліятэках устаноў адукацыі (“Пісьменнікі-юбіляры”, “Спеў пра Белую Русь”, “Радзіма белых буслоў”)
пастаянна
 
41.
Публікацыя ў сродках масавай інфармацыі артыкулаў, матэрыялаў з вопыту работы педагагічных калектываў па пытаннях далучэння дашкольнікаў, навучэнцаў, студэнтаў, іх бацькоў да каштоўнасцей беларускай культуры
пастаянна
 
Намеснік Міністра                                                                              К.С.Фарыно
 
 


[1] Друкуецца ў скарачэнні і без калонкі “Адказныя”. Усяго ў дакуменце 44 пункта.

← вярнуцца ў навіны