Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

«Адна гадзіна беларускай мовы ў тыдзень — гэта вельмі мала»

2012.06.14 0

13 чэрвеня ў Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставаньне. У першы дзень абітурыенты здавалі тэсты па беларускай мове, на якую сёлета зарэгістравалася 45 тысяч 199 чалавек. Гэта ўдвая менш, чым на расейскую мову, якую зьбіраюцца здаваць амаль 96 тысяч чалавек. Чаму кожны год зьмяншаецца колькасьць ахвотных здаваць беларускую мову, ці адпавядаюць тэсты школьнай праграме?

Яшчэ чатыры гады таму беларускую мову здавалі 82 тысячы абітурыентаў — больш за 40% ад агульнай колькасьці. Сёлета — 45 тысяч, альбо 34%. На думку намесьніцы старшыні Таварыства беларускай мовы, супрацоўніцы Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Алены Анісім, такі спад — гэта вынік тых працэсаў, якія адбываюцца і ў сыстэме адукацыі, і ўвогуле ў грамадзтве: скарачаецца колькасьць дзяцей, якія вучацца па-беларуску, пагаршаецца якасьць выкладаньня мовы. Гэты прадмет мала дзе профільны.

Анісім: «Ёсьць пытаньне прэстыжнасьці, запатрабаванасьці пэўнай прафэсіі ў грамадзтве. Гэта таксама тое, што дыктуе людзям выбар. І калі беларуская мова не зьяўляецца прадметам абавязковым для паступленьня на якуюсьці прэстыжную спэцыяльнасьць, значыць, яна адразу рызыкуе трапіць у пералік тых прадметаў, якія выбіраюцца ў апошнюю чаргу ў якасьці прадмета для тэставаньня. Зараз усё вельмі прагматычна, дзеці паступаюць дастаткова рацыянальна. Яны могуць любіць мову, любіць настаўніка, які выкладае беларускую мову. Але жыцьцё мае свае правілы, і гэтыя правілы, на жаль, не на карысьць беларускай мовы».

Цалкам матэрыял чытайце на сайце радыё "Свабода".


← вярнуцца ў навіны