Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Наша мова абаронена законам

2012.05.17 0

Газета "Звязда" 16 мая 2012 г. надрукавала Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

У артыкуле 14, прысвечаным нематэрыяльным гісторыка-культурным каштоўнасцям, сказана наступнае:

Да нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаі, традыцыі, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты (выдзелена намі), змест геральдычных, тапанімічных аб’ектаў і твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), іншыя нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека.

Гэта дае падставу больш актыўна пашыраць нашу родную мову ва ўсіх сферах грамадскага жыцця краіны.

Цалкам азнаёміцца з тэкстам закона вы можаце на сайце газеты "Звязда".

Старшыня ТБМ Алег Трусаў


← вярнуцца ў навіны