Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2020.03.02 0
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе Вас з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!
Спрадвеку жанчыны – маці, гаспадыні лічыліся захавальніцамі сямейных традыцый. Нездарма беларусы сваю родную мову называюць матчынай, матулінай. Няхай гэтая традыцыя ніколі не перапыняецца! Няхай і надалей нашы матулі і бабулі праз песні і калыханкі перадаюць немаўлятам найвялікшы наш скарб – беларускую мову.
Здароўя Вам усім, аптымізму і непахіснай веры ў тое, што наша роднае слова прывядзе беларускі народ да годнага жыцця.
Хай з Вашых вуснаў і вуснаў Вашых блізкіх мілагучнае звонкае беларускае слова разальецца магутнай паводкай па ўсёй нашай краіне.
Сакратарыят ТБМ