Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

“Простыя словы”. Кніга пра Міхала Анемпадыстава. Збор сродкаў

2020.02.24 0

На краўдплатформе Ulej.by збіраюць сродкі на выданне кнігі пра Міхала Анемпадыстава, самы танны лот - 25 рублёў (сама кніга і падзяка ў фэйсбуку), астатнія лоты глядзіце на старонцы праекта.

 

Пра што кніга?

Тэксты кнігі “Простыя словы” створаны праз некалькі месяцаў пасля смерці Міхала Анемпадыстава. Пра яго пішуць блізкія, знаёмыя і незнаёмцы, ствараючы своеасаблівую “мапу” выкшталцоных ценяў выбітнага дызайнера, мастака і паэта.

 

Змест:

Больш за 60 аўтарак і аўтараў з Беларусі і Польшчы спрычыніліся да напісання кнігі. Тут успаміны і няскончаныя размовы з Міхалам, фотаздымкі, вершы і песні, напісаныя ім для “Новага неба” і “Народнага альбома”.

 

Мовы кнігі: беларуская, руская і польская

 

 

Давайце разам пашукаем двух польскіх шпёнаў – Болека і Лёлека. Адкрыем Міхала, якога ня ведалі. І намалюем партрэт творцаў і актывістаў пакалення 90-х, якое вярнула Беларусі Беларусь і стварыла новую краіну яшчэ да прыходу новага часу. Схаванае аблічча паэта, аўтара “Народнага Альбома” і нашага сябра – Міхала Анемпадыстава.

 

 

Спіс аўтарак і аўтараў:

Наталля Агарэлышава, Фелікс Аксёнцаў, Валянцін Акудовіч, Татьяна Амелина, Галина Антошина, Уладзімер Арлоў, Надзея Артымовіч, Сяргей Ахрамовіч, Вольга Бабкова, Ігар Бабкоў, Зміцер Бартосік, Кася Бохан, Сяргей Будкін, Таццяна Вадалажская, Ганна Валынец, Надзея Вішнеўская, Лявон Вольскі, Вінцук Вячорка, Франак Вячорка, Любовь Гаврилюк, Цэзарый Галіньскі, Адам Глобус, Павел Дарохін, Алег Дашкевіч, Вольга Дашук, Віктар Аслюк, Сяргей Дубавец, Максим Жбанков, Уладзімір Зайчанка, Андрей Заневский, Клайвс Земдега, Каймар Ягер, Таццяна Зінчанка, Павел Казанэцкі, Кася Камоцкая, Ганна Кандрацюк, Максім Капран, Микола Кацук, Севярын Квяткоўскі, Іаланта Кільян, Уладзімір Колас, Віктар Корзун, Сьвятлана Курс, Ирина Мацкевич, Уладзімір Мацкевіч,Тацяна Нядбай, Дзмітрый Падбярэзскі, Аляксандр Памідораў, Слава Ракіцкі, Дзяніс Раманюк, Павел Семчанка, Андрэй Строцаў, Дмитрий Строцев, Ягор Сурскі, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Сяргей Харэўскі, Лена Центий, Віктар Шалкевіч, Віктар Шніп

 

Кніга таксама ўтрымлівае ўспаміны і найважнейшыя творы Міхала, а таксама сцэнарый "Народнага альбома" для польскай тэлевізіі з канферансам Міхала, які друкуецца ўпершыню.

 

Выбар тэкстаў і рэдагаванне: Вольга Бабкова, Вера Дзядок, Іаланта Кільян, Святлана Курс.

Карэкцыя рэдакцыі польскамоўнай версіі: Катажына Недурны

Пераклад на польскую: Іаланта Кільян, Святлана Курс, Цэзарый Галіньскі, Агнешка Смулчынска, Мікалай Ваўранюк, Аліна Ваўранюк

Пераклад з польскай на беларускую: Святлана Курс

Карэктарка польскіх тэкстаў: Эва Нофікаў-Дабрадумаў

Карэктарка: Тацяна Лапцёнак

Вёрстка: Віктар Корзун

Вокладка: Алена Дашкевіч

 

Пра выданне:

336 старонак, каляровы мона-друк.

Памер: 21 на 21 см

Вага: 800 г.

Тыраж: 500 экземпляраў

 

 

Пры паспяховым завяршэнні крауд-кампаніі кнігі можна будзе забраць на афіцыйнай прэзентацыі ў Мінску падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які пройдзе 2-5 красавіка ў Мінску. Пасля — ў пункце самавываза (г. Мінск) альбо адпраўкай поштай за кошт пакупніка

 


← вярнуцца ў навіны