Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбылося адкрыццё бюста Алесю Адамовічу

2019.11.11 0

Адкрыццё бюста Алесю Адамовічу, на які былі сабраныя грошы праз краўдфандынг, адбылося ў суботу, 9 лістапада.

Раней дбаннямі Андруся Архіпенкі на транспартным прыпынку ў Глушы з’явілася шыкоўнае графіці з выявай пісьменніка. Адсюль пайшла назва для праекта "Прыпынак Адамовіча".

На святочнае адкрыццё ў суботу ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна сабралася многа неабыякавых да асобы, лёсу і творчасці Алеся Адамовіча людзей. Сярод вядомых асоб выступалі і наведалі імпрэзу дачка пісьменніка Алена Адамовіч, аўтар бюста Адамовіча скульптар Гэнік Лойка, старшыня ТБМ Алена Анісім, паэт Міхась Скобла, актывіст Андрусь Архіпенка.

Таксама пра адкрыццё чытайце тут: bobruisk.ru


← вярнуцца ў навіны