Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2019.10.30 0
Каманда Мапы заўтрашняга дня* і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абвяшчаюць набор прац на конкурс “Беларусь заўтрашняга дня”.
На працягу восені 2019 года каманда Мапы ездзіць па гарадах і ладзіць Мапатоны**: знаёміцца з мясцовымі актывістамі/актывісткамі і ініцыятывамі, якія змяняюць сваё месца да лепшага, мапуе мясцовыя ініцыятывы і арганізацыі і такім чынам стварае Мапу заўтрашняга дня.
З дапамогай конкурсу мы хочам:
Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба:
Па завяршэнні конкурсу аўтар/аўтарка лепшага матэрыяла атрымае прыз — двухтыднёвую стажыроўку ў найстарэйшым беларускім недзяржаўным інфармацыйным агенцтве БелаПАН.
Усе, хто прыме ўдзел у конкурсе, змогуць атрымаць разгорнуты каментар па сваіх артыкулах ад дасведчаных прафесіяналаў і прафесіяналак у сферы медыя.
Патрабаванні да тэксту:
Важныя даты конкурсу:
Даведка:
* Мапа заўтрашняга дня — гэта інтэрактыўная мапа, дзе кожны/кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы ў розных рэгіёнах Беларусі, а таксама шукаць партнёраў ці магчымасці валанцёрства.
** Мапатон — адмысловыя зборы, падчас якіх удзельнікі і ўдзельніцы могуць дадаць на Мапу лакацыю грамадскай ініцыятывы, прапанаваць свае ідэі па паляпэшэнні функцыянавання праекта, а таксама разам абмеркаваць каштоўнасці, дзеля якіх яны працуюць.
*** Удзельнікі і ўдзельніцы могуць наведаць Мапатон, удзельнікі і ўдзельніцы з Мінска маюць шанец далучыцца да каманды Мапы (напісаўшы эсэ пра тое, як тэхналогіі дапамагаюць змяняць грамадства).
Крыніцы: rada.fm і it.falanster.by