Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пахаванне Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-64 гг. у Вільні

2019.10.30 0

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. інфармуе грамадства пра папярэдні план мерапрыемстваў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні.

22 лістапада, пятніца

10.00—11.30 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).
12.00 - Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
14.00 - Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
16.00 - Капліца на могілках Росы адкрытая для ўсеагульнага наведвання.
20.00 – Канцэрт гурта "Dzieciuki" у музычным тэатры Legendos Klubas (Kalvarijų g. 85)

23 лістапада, субота

11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);
13:00 - Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*
16:00 - "Містэрыя": гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*
18:00 - "Паўстанцкі ланцуг". Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*

* - Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.

24 лістапада, нядзеля

12:00 - Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)

14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)

Неўзабаве распачне працу адмысловы сайт.

Па ўсіх прапановах і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасу: kalinouski2019@gmail.com


← вярнуцца ў навіны