Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Атрыманы адказ на петыцыю #Apple: Дадайце беларускую мову ў спіс моў на iOS і OSX

2019.10.21 0

Аўтар петыцыі #Apple: Дадайце беларускую мову ў спіс моў на iOS і OSX на сайце change.org Мікіта Бышнёў паведаміў пра атрыманы адказ ад Apple. Паводле сп. Бышнёва: "Дадалі раскладку ў iOS 13 і вышэй". Таксама аўтар петыцыі паведамляе, што беларускай мовы сістэмы айфона пакуль няма.

Таксама нагадаем тэкст самой петыцыі: "Больш за 600 тысяч абанентаў карыстаюцца iOS-дывайсамі ў Беларусі. Але таксама існуе вялікая аўдыторыя карыстальнікаў Мака (Mac). Варта звярнуць увагу на тое, што ў смартфонах і кампутарах Apple прысутнічае руская і ўкраінская мовы. Але трэба ўвесці і нашу родную беларускую, як паўнавартасную мову.
Шмат людзей вымушаны карыстацца транслітам (translit) на iOS, каб данесці гукі і літары, якіх не існуе ў рускай мове".

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы change.org.


← вярнуцца ў навіны