Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў Іспанска-беларускі слоўнік для школьнікаў

2019.09.17 0

Аўтары Іспанска-беларускага слоўніка, Мікола Бусел і Якуб Лапатка, — настаўнікі вышэйшай катэгорыі з вялікім стажам працы на ніве выкладання іспанскай мовы. Абапіраючся на свой досвед яны і склалі гэты слоўнік менавіта для школьнікаў. Апрача таго, яны ўважліва вывучалі падручнікі і праграмы розных краін і моў. I складалі адпаведны рэестр слоў менавіта для школьнага ўжывання. Абодвы аўтары — выпускнікі іспанскага факультэта Мінскага дзяржаўнага інстытута замежных моў (зараз Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт).

Слоўнік змяшчае каля 4000 слоў. Таксама слоўнік можна спампаваць на нашым сайце. Акрамя гэтага слоўніка на сайце шукайце і слоўнікі іншых моваў па спасылцы tbm-mova.by/publication1.


← вярнуцца ў навіны