Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшла чарговая лекцыя ў межах "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

2019.09.18 0

У сераду, 18 верасня, прайшлі новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. Сустрэча была прысвечана тэме "Сядзіба Альбертын у Слоніме. Леў Сапега", але пагутарыць атрымалася толькі пра асобу Льва Сапегі (і ўсё ж даволі прадуктыўна). 

Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальнай стужкі з удзелам вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Льва Сапегу (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Леў Сапега"), а сп. Алег Трусаў распавёў пра тое, пра што ў фільме не згадалі.

Наступная сустрэча з Алегам Трусавым адбудзецца ў пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Тэма сустрэчы "Зэльва. Ларыса Геніюш".

У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву і мястэчка Івянец.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Уваход вольны.

← вярнуцца ў навіны