Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на наступныя лекцыі ў межах "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым (абноўлена)

2019.09.16 0

Наступныя сустрэчы з археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук Алегам Трусавым адбудуцца ў сераду, 18 верасня, і пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Тэмы сустрэчаў "Сядзіба Альбертын у Слоніме. Леў Сапега" і "Зэльва. Ларыса Геніюш".

У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву і мястэчка Івянец. Вось спасылкі на мінулыя сустрэчы пра Мсціслаў, Слонім.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) ў сераду, 18 верасня, і пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Уваход вольны.

← вярнуцца ў навіны