Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Падзяка за ахвяраванні (абноўлена)

2019.10.16 0

Дарагія сябры!

Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае вялікую падзяку сп. Мотуз Сяргею з Менска, сп. Язэпу Стэпановічу з Менска і сп. Невядомаму, якія ў верасні даслалі нам свае ахвяраванні.Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.

Ахвяраваць на працу ўніверсітэта можна пералічыўшы сродкі на наступныя рахункі:

​ААТ «Белінвестбанк»  BLBBBY2X (BIC) на Універсітэт імя Ніла Гілевіча УНП: 193050167. Асноўны рахунак: BY49BLBB30150193050167001001. Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: BY56BLBB31350193050167001001.

Таксама падтрымаць універсітэт можна праз сістэмы АРІП (Разлік), інструкцыя ёсць па гэтай спасылцы. Любыя пытанні задавайце праз пошту nhuniversitet@gmail.com.

Вашыя грошы, у першую чаргу, пойдуць на аплату арэнды офіса ўніверсітэта і закупку падручнікаў для будучых студэнтаў.

З павагай і ўдзячнасцю,

в.а. рэктара Алег Трусаў


← вярнуцца ў навіны