Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Мінюст адказаў Алене Анісім наконт адмены смяротнага пакарання

2019.08.12 1

 Алена Анісім. Фота: Еўрарадыё.

На старонцы ў Facebook дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім размясціла адказ ад Міністэрства юстыцыі на пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, як паведамляе www.nv-online.info. Па-беларуску матэрыял выклалі на dp.spring96.org.

Дадзены законапраект спн. Анісім адправіла на разгляд у Мінюст і МЗС яшчэ ў канцы ліпеня.

У ім ідзе гаворка пра тое, каб адмяніць смяротныя прысуды да поўнай адмены смяротнага пакарання, тым самым накіроўваючы асуджаных у калоніі для "пажыццёвікаў".

Мінюст адказаў і назваў гэтую прапанову "дыскусійным пытаннем", сказаўшы, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо створана працоўная група па гэтай праблеме.

Намеснік міністра юстыцыі Сяргей Задзіран ў адказе Алене Анісім падкрэсліў, што законы ў Беларусі прымаюцца згодна з каляндарным планам.

Дадзены план накіроўваецца прэзідэнту на разгляд не пазней за 1 верасня.

Каментары

Госць 2019-08-13 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --


← вярнуцца ў навіны