Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

V міжнародная навуковая канферэнцыя "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць"

2019.09.06 0

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашаюць паўдзельнічаць 21–22 лістапада 2019 г. у V міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць", прысвечанай 390-годдзю з дня нараджэння Сімяона Полацкага і 25-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага.

На канферэнцыі плануецца абмеркаваць наступныя тэмы:
- Сімяон Полацкі і яго эпоха;
- крос-культурныя камунікацыі ўсходнеславянскіх народаў у ХVII ст.;
- канфесійныя працэсы на беларускіх землях у ХVI–ХVIII стст.;
- Полацк у XVII ст.;
- пытанні захавання, прэзентацыі і інтэрпрэтацыі помнікаў кніжнай культуры Беларусі ў музеях і бібліятэках.

Рэгістрацыя удзельнікаў канферэнцыі ажыццяўляецца на падставе заяўкі, пададзенай у вызначаны Аргкамітэтам тэрмін. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэзісы выступленняў прымаюцца да 20 кастрычніка 2019 г. па электроннай пошце simeon.polotsk@museum.by.

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
2. Вучоная ступень, званне.
3. Пасада, месца працы.
4. Назва даклада.
5. Кантактны тэлефон.
6. Адрас электроннай пошты.
7. Неабходнасць браніравання месца ў гасцініцы (дата, колькасць дзён).

Запрашэнні будуць высланы пасля заканчэння рэгістрацыі. Праграма канферэнцыі будзе сфарміравана ў сярэдзіне лістапада 2019 г. і даслана на электронную пошту зарэгістраваных удзельнікаў. Рэгламент выступлення на канферэнцыі — да 15 хвілін. Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская. Плануецца публікацыя матэрыялаў канферэнцыі. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі і адбору матэрыялаў для публікацыі.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ

- матэрыялы для публікацыі прымаюцца ў 2 тэкставых файлах: у фармаце rtf (магчымы doc, odt) і pdf;
- аб'ём да 10 старонак А4 (шрыфт Times New Roman, кегль 14 з адзінарным міжрадковым інтэрвалам; выраўноўванне па шырыні без пераносаў; палі: верхняе і ніжняе – 2 см, левае – 3 см, правае – 1,5 см; абзацны водступ – 1,25 см);
- для грэчаскай мовы рэкамендуецца выкарыстоўваць шрыфт "Hellenica", для царкоўнаславянскай – "CyrillicaOchrid1", дапускаецца шрыфт "Ижица";
- колькасць выяў – да 10 шт.; фармат: tiff, jpeg; вырашальнасць: 300 dpi; дасылаюцца асобнымі файламі.
Тэрмін падачы матэрыялаў для публікацыі — да 22 снежня 2019 г.
Камандзіровачныя выдаткі за кошт накіроўваючай арганізацыі.
Кантактныя дадзеныя Аргкамітэта:
- тэлефон для даведак:
Гаўрылава Славіна Вячаславаўна, загадчык філіяла +375 29 185-18-36
Філімонава Вольга Аляксандраўна, вядучы навуковы супрацоўнік +375 214 42-57-25
- электронная пошта: simeon.polotsk@museum.by;
- адрас: вул. Ніжне-Пакроўская, 22, г. Полацк, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь, 211400.
Запрашаем да ўдзелу гісторыкаў, культуролагаў, кнігазнаўцаў, філолагаў і ўсіх,
чые навуковыя інтарэсы знаходзяцца ў рамках заяўленых да абмеркавання тэм!


← вярнуцца ў навіны